Telegram Group Search
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ЛІДСКАЕ ТКАЦТВА.

Навіны з Летняй школы традыцыйнага ткацтва !

У чэрвені ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры кіпіць творчая праца !

Народныя майстры Валянціна Сільвановіч і Марыя Шылкоўская навучаюць таленавітых дзяўчат з Гродна, Мінска і Шчучына старажытным майстэрствам ткацтва.

План школы:
Складанне станка
Навіванне асновы
Запраўка станка
Асваенне рэгіянальных тэхнік

Дзяўчаты працуюць з захапленнем і стараннасцю, асвойваючы новыя веды на асабістых кроснах !

Зберагаем нашу спадчыну разам !

#ТаццянаЛісоўская
#ЛідскіЦэнтрКультуры
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

КРЭЎСКІ ГАНЧАР.

Майстар захоўвае традыцыі лепкі з Крэўскай гліны і перадае веды дзецям са Смаргонскага раёна. Калі журналіст "Гродзенскай Праўды" зазірнула да рамесніка, той са сваім выхаванцам, другакласнікам Максімам Васютай, ляпіў за ганчарным кругам кружку.

- На заняткі прыязджаюць сем'ямі. Вось бачыце на паліцах маякі і домікі – гэта сумесныя бацькоўскія работы са сваімі дзецьмі, – распавядае Сяргей, праводзячы экскурсію па сваёй майстэрні. Дарэчы, яго дом падзелены на дзве часткі – у адной пражываюць гаспадары, у другой-рамеснік працуе. – За мінулы тыдзень у мяне пабывалі сем'і з Мінска, Гродна і Таронта.

Сяргей Нагаеў займаецца керамікай з 80-х гадоў. Ён распавёў, што садзіцца за ганчарны круг толькі ў добрым настроі. Працуе без мітусні.

https://grodnonews.by/news/zhizn/kak_smorgonskiy_gonchar_sergey_nagaev_sokhranyaet_traditsii_belorusskoy_keramiki.html

#Гродна
🎙 Госць радыё «Культура» — доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза народных майстроў Яўген Сахута.

Тэмы гутаркі:
◽️ Новы летні сезон для народных майстроў;
◽️ Шэсць элементаў народных рамёстваў унесены ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА;
◽️ Таямніцы беларускай выцінанкі;
◽️ Калекцыя Яўгена Сахуты.


Далучайцеся да размовы ТУТ
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ.

27 чэрвеня - Дзень беларускай кухні.

У гэты дзень розныя ўстановы Беларусі частуюць стравамі нацыянальнай кухні.

У беларускай кухні шырока выкарыстоўваюцца мясцовыя прадукты, такія як бульба, гародніна, зеляніна, а таксама розныя віды мяса (у асноўным свініна) і каўбасы.

Сярод найбольш папулярных страў можна вылучыць дранікі, мачанку, калдуны, клёцкі, бабку, наліснікі і халаднік.

БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ -
УРА-УРА-УРА 🥞🍳🍞!!!
МАТУЛІНА КУХНЯ.
СЫРНІКІ ПОЛАЦКІЯ.
1⃣
Паспрабуйце беларускія сырнікі ў макава-сметанным заліванні - за вугы не адцягнеш !

Прадукты :

Тварог (у ідэале хатні) - 400 г
Разынкі светлыя без костачак-100 г
Мука-100-150 г
Яйкі-1 шт.
Цукар-50-100 г
Ванільны цукар - 1-2 пакуначка
Раслінны алей - для фрыцюру
Для сметанно-макавай заліванні:
Смятана 15-20% - 500 г
Мак-50 г
Цукар-100 г
Алей сметанковы-50 г

Макавыя заліванні (запраўкі) у Беларусі шырока распаўсюджаныя. Мак запарваюць і расціраюць з цукрам, змешваюць са сметанковым алеем, або са смятанай, робяць з яго начыння для блінцоў ці проста пасыпаюць выпечку макам.

Тэхналогія прыгатавання сырнікаў таксама не зусім звычайная-іх абавязкова замарожваюць.

Навошта?
А іх потым лёгка пераварочваць у фрыцюры. Сырнікі сапраўды вельмі смачныя.


Прыгатаванне :

Злучаем тварог, цукар, папярэдне запараныя і прамытыя разынкі, яйка і муку. Добра ўсё вымешваем. Мукі можа сысці больш, можа менш, усё залежыць ад вільготнасці тварагу.
👇
МАТУЛІНА КУХНЯ.
СЫРНІКІ ПОЛАЦКІЯ.
2⃣
Арыентуйцеся на шчыльнасць цеста. Яно не павінна быць пругкім і цвёрдым, хай застаецца злёгку клейкім.

Калі мукі будзе занадта шмат, то і сырнікі нашы атрымлівацца жорсткія, што істотна сапсуе іх густ.

Калі цеста будзе гатова, прыступаем да вырабу нашых сырнікаў. Скручваем невялікія шарыкі (2 см.у дыяметры) і абкачаць іх у муцэ. 

Выкладаем нашы шарыкі на дошку ці паднос, пасыпаныя мукой і адпраўляем у маразілку мінімум на тры гадзіны.

Пакуль сырнікі мерзнуць, робім макавую заліўку: мак заліць кіпенем і накрыць вечкам, хай 15 хвілін пастаіць, распарыцца.
Падпалім сметанковае масла, дадамо цукар, смятану, мак. Добра змешваем. Ставім на маленькі агонь, грэем соус, але да кіпення не даводзім.


Сырнікі абсмажваем у фрыцюры да румянай скарыначкі.

Выкладзем іх на папяровыя ручнікі, каб прыбраць лішні тлушч.

Выкладаем сырнікі ў форму,заліваем соусам і адпраўляем сырнікі з макам у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 15-20 хвілін.

Падаем гарачымі !

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️!
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Зараз наша харчаванне-
Бульбачка на ўсе лады
На вячэру, на сняданне,
На абед яна заўжды.

Бульбу пячэм, бульбу парым,
З бульбы робім камакі,
Бульбу смажым, бульбу варым,
З бульбы хлеб такі-сякі.

Бульбу тарчым і крахмалім,
З бульбы клёцкі і кісель.
Бульбу ганьбім, бульбу хвалім,
Бульбаю жывем усе.

З бульбы бабка, з бульбай каша,
З бульбы харчаванне ўсё.
Бульба наша – сіла наша,
Бульба – нашае жыццё."

( ВАСІЛЬ ГОЛУБ )

Чаму на ноч пра бульбу ?
Дык па старой традыцыі адзначым Дзень беларускай кухні (27 чэрвеня) !

Харчаванне - не меньш значная за іншыя рысы народнай культуры, таму ёсць шмат даследаванняў, прымавак, а галоўнае - рэцэптаў, якія зберагаюцца па-сёння !

Дранікі - у беларускім Спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У ЮНЭСКА зацікавіліся нашымі лепельскімі клёцкамі... А чаму не ? У нас усё - найлепшае !

Праўда,смакаваць у гэты час не будзем... зберагаем страўнік да ранку...

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!

Салодкіх сноў...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Сонца сарамліва зазірнула
ў вокны хаткі на лясной паляне,
потым асмялела — агарнула
стройную сасонку прамянямі.

I ад сну начнога абудзіла
белага рамонка, незабудку.
Мякка па лясочку пахадзіла,
птушак і звяроў будзіла хутка.

Весела прырода ўжо спявае,
песняй птушкі сонейка вітаюць,
цёплы ветрык між галін гуляе,
і мурашкі працу пачынаюць.

I раса асколкамі люстэрка
па зялёным сцелецца раздоллі...
Значыць — будзе сёння цэлы дзень
сонечнае яснае надвор'е."

( ВОЛЬГА САВУЦІНА )

Сонца зранку - сапраўды, добрая прыкмета !

Яшчэ хочацца больш плюса ў надвор'і і калі дожджык (а яго абяцаюць!) то хай ласкавы і маленькі, без "выварочвання" парасонаў...

А ўвогуле, я асабіста люблю гэты дзень з першых яго хвілін, таму што - лета, таму што заўтра - выходны, а сёння буду займацца любімай працай і, увогуле, тысячы асабістых прычын, дробненькіх і вялікіх, ісці ў новы чэрвеньскі дзень з настроем і планамі !

Хай збываюцца ўсе ВАШЫ стваральныя памкненні,Сябры !

ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
2025/06/29 20:19:14
Back to Top
HTML Embed Code: