group-telegram.com/CLGeLiLA/25
Last Update:
Titi Lucretii Cari "De rerum natura", Prooemium
Тыт Лукрэтый Кар "Аб прыродзе рэчаў", Уступ
Маці рода Энэя, людзей і багоў асалода,
О Венера лагодная, пад цячэннем сузор’яў
Ты суднаходнае мора, ты пладаносныя землі
Напаўняеш жыццём, праз цябе ўсе істоты жывыя
Нараджаюцца й бачаць святло ўсходняга сонца.
Ад цябе, багіня, бягуць вятры і аблокі,
Ад прыходу твайго. Зямля табе расцілае
Вабныя кветкі, табе пасміхаецца роўнядзь марская
І нябёсы разлітым святлом спакойныя свецяць.
*Сваю філасофскую паэму "De rerum natura" Лукрэтый пачынае з інвкацыі згодна з эпічнай традыцыяй. Аднак калі Гамер і Вергілій звяртаюцца да музаў, Лукрэтый шукае натхнення ў Венеры.
Па форме ўступ адрозны ад традыцыйнай эпічнай структуры і бліжэй да рэлігійных гімнаў.
Пераклаў Піліп А.
BY Classica Albaruthenica
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/CLGeLiLA/25