group-telegram.com/Minamet_Terrora/100
Last Update:
Бывае так, што адзін промах можа прывесці да нечаканага выніку. Як у гэты раз. Мы працавалі з камрадамі з батальёну Брацтва, і выявілі цэлае гняздо вельмі жывучых істот…
Справа была такою. Нам трэба было прыстраляць мінамёт. Знайшлі на акупаванай тэрыторыі падазрона гарачы склеп. Вырашылі прыняць прэвентыўныя захады. Але першы блін пайшоў сабаку — сільна пераляцела. Патрапіла ў хату, і цераз некаторы час адтуль выбеглі дзве яскравыя сігнатуры. Мы прыемна здзівіліся, што акупанты вырашылі падыйсці бліжэй і пачалі біцца ў заўважаны раней склеп. Цэль сцвердзілася, пачалася праца.
Аксіёма: мінамёты спалучаныя з БПЛА нясуць вялікія праблемы для праціўніка. Не мажліва выйсці, калі працуе арта — трэба сядзець і маліцца. Але маліліся яны, відаць, пагана. І пасля таго, як Мавікі адчынілі дзверы, туды пачалі ўлятаць FPV пілотаў Брацтва (сябры з Брацтва вядомыя тым, што моляцца рэгулярна й добра, ад чаго паспяхова трапляюць у цэлі, а выведнікі знаходзяць усіх, каго трэба).
Акупантаў выявілася значна болей і яны былі дужа жывучымі. Але не ў той дзень. Нічога не дапамагала — ні тое, што прыкінуліся мёртвымі, ні змена хованкі… Планамерна знішчылі ўсіх — ніхто не выжыў.
#ГЦУ_ТЭРОР
BY ГЦУ "ТЭРОР"
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/Minamet_Terrora/100