group-telegram.com/carkva/6441
Last Update:
30 лістапада
✝️ Свята Св. Андрэя Першазванага, Апостала
🌿 Андрэй быў родным братам апостала Пятра, рыбак, як і Пётр, які нарадзіўся ў Бэтсаідзе, горадзе на паўночным беразе Галілейскага возера. Андрэй стаў першым з пакліканых вучняў Ісуса Хрыста.
🌿 Пасля крыжовай смерці Госпада святы Андрэй стаў сведкам Уваскрасення і Узнясення Хрыстова. Пасля дня Пяцідзясятніцы і Зыходу Святога Духа дванаццаць вучняў Ісуса падзялілі паміж сабой краіны, куды яны павінны былі несці евангельскую пропаведзь.
🌿 Святому Андрэю выпалі па жэрабі шырокія землі Фракіі і Скіфіі. Апостал Андрэй прайшоў гэтыя гарады і краіны, несучы язычнікам евангельскую пропаведзь. Першай нівай яго апостальскага служэння стала ўзбярэжжа Чорнага мора.
🌿 Амаль усюды, дзе з'яўляўся апостал, улады сустракалі яго ганеннямі, ён перажыў безліч цярпенняў і пакут. Жыціі апавядаюць аб мностве здзейсненых ім цудаў.
❌ Паводле падання, быў укрыжаваны на касым (т.зв. "андрэеўскім" ) крыжы ў Патрах каля 67 года.
🌟 Апостал Андрэй - святы заступнік Усходняй Царквы, а таксама Шатландыі, Румыніі, Грэцыі, Сіцыліі; маракоў і рыбакоў.
BY Грэка-католікі Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6441