Telegram Group Search
У дзень народзінаў Уладзімір Някляеў апублікаваў урывак з новай паэмы

Сёння дзень народзінаў адзначае паэт Уладзімір Някляе. Першы — па версіі маці, другі — па версіі бацькі — 11 ліпеня. «Прамінулы год не самы ўдалы ў жыцці – амаль палову яго пракачаўся ў шпіталях. Прычым, у стане неадступнага болю, так што было не да літаратуры. Як пісаў (абсалютную праўду) Маякоўскі: «Цвік у маім боце страшней, чым фантазія ў Гётэ»», — напісаў паэт у Фэйсбуку.

Чытаць далей

Спасылка без VPN

Фота Паўла Хадзінскага
14👍2😢1
Наш Рэнесанс: Мікола Гусоўскі і «Песня пра зубра»

Першае выданне паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" выйшла ў 1523 годзе. Кім быў Мікола Гусоўскі, хто спрычыніўся да выдання паэмы і, урэшце, пра што вы даведаецеся з гэтага матэрыялу.

Спасылка без VPN
👍94
Лідара гурта «Палац» Алега Хаменку прызналі палітычным зняволеным

Алег Хаменка — вядомы музыка, выкладчык і радыёвядоўца, які быў затрыманы ў чэрвені. Як цяпер вядома, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацу з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаванняў» (канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса на дадзены момант невядомы).

Хронікі рэпрэсій

Спасылка без VPN
🤬20😢12
Аб'яднаны Пераходны Кабінет прызнаны ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Новае ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Хронікі рэпрэсій

Спасылка без VPN
🤬7😢2💊2
Як у Беларусі знішчаюць непажаданыя помнікі?

Як рэжым Лукашэнкі і праўладныя актывісты ваююць з помнікамі, якія нагадваюць пра злачынствы савецкай улады або пра часы супрацьстаяння з Расеяй. Што паспелі знішчыць у Беларусі? Пра гэта піша DW.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬14😡7
Расія зноў выкарыстала паветраную прастору Беларусі для атакі на Украіну

👉 НЧ

Расія правяла чарговую маштабную атаку на Кіеў — дронамі і балістыкай. Пры гэтым частка дронаў прыляцела ва Украіну з Беларусі. Нагадаем, што паветраныя атакі на Украіну з Беларусі спыніліся прыкладна напачатку 2023 года — і вось яны аднавіліся ізноў, пацвярджаючы саўдзел рэжыму Лукашэнкі у вайне з Украінай на баку Расіі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬31
Не працаваў з часам, але апярэдзіў час. Нікола Тэсла — 10 фактаў да дня народзінаў генія

Без гэтага чалавека многія пакаленні — і ў мінулым, і ў будучыні — жылі б зусім па-іншаму. Горш ці лепш, гэта ўжо іншае пытанне. Але адназначна інакш.

«Калі бесправадная сувязь будзе прымяняцца ідэальна, уся зямля ператворыцца ў велізарны мозг, што на самой справе так і ёсць, паколькі ўсе рэчы з'яўляюцца часціцамі рэальнага і рытмічнага цэлага. Мы зможам мець зносіны адно з адным імгненна, незалежна ад таго, на якой адлегласці мы знаходзімся. Будзем бачыць і чуць адно аднаго гэтак жа добра, як калі б мы стаялі тварам да твару. Інструменты, дзякуючы якім мы зможам ажыццявіць гэта, не будуць такімі грувасткімі, як цяперашнія тэлефоны — людзі будуць насіць гэтыя штукі ў сваіх кішэнях».


Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍1111
❗️У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік. Меркавана, за падтрымку Украіны

❗️На сайце ініцыятывы dissidentby з'явіўся раздзел з датычнымі да рэпрэсій над палітвязнямі

❗️У турмах Беларусі працягваюць прыгнятаць зняволеных вернікаў

Больш падрабязна пра палітычны пераслед у Беларусі

Спасылка без VPN
😡12🤬4👨‍💻2
Дональд Трамп адпраўляе зброю ва Украіну і рыхтуе заяву па Расіі

👉 НЧ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вельмі незадаволены Расіяй за яе адмову спынення агню ва Украіне і рыхтуе нейкую заяву, якую мы хутка пачуем. Тым часам ўпершыню за яго кадэнцыю ЗША рыхтуюць пастаўку зброі Украіне — папярэднія пастаўкі былі ўхваленыя яшчэ адміністрацыяй Байдэна. Ідзе 1234-ты дзень поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👀8👍3
Алесь Пушкін: «Мы прэцэдэнт для нашай краіны. Нас можна задзьмуць у адзін момант, як свечку»

Вечна жывы і радасны Алесь Пушкін з гарачым сэрцам прамаўляў пра роднае мястэчка Бобр, сваю каханую жонку і дзетак, пра свята 25 сакавіка. Ён заўважаў прыгожае і спрыяльнае нават там, дзе іншыя бачылі толькі цемру. У гадавіну жудаснай трагедыі, калі сэрца творцы спынілася, звернемся да яго светлых словаў.

Чытаць далей


Спасылка без VPN
💔1412🫡1
Люда, нам капец? У Расіі задумаліся над рэгуляваннем цэн па прыкладзе Беларусі

Расія абмяркоўвае вяртанне да камандных метадаў кіравання эканомікай, каб затармазіць усплёск інфляцыі, якая рэзка вырасла пасля санкцый і рэкордных вайсковых выдаткаў. Прыкладна тое ж зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў Беларусі. У выніку — дэфіцыт бульбы.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
😁8
❗️Па «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум 6 судовых працэсаў

❗️Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў

❗️У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 45 прозвішчаў — цяпер у ім 5511 чалавек

Хроніка палітычнага пераследу

Спасылка без VPN
🤬8
Грузія канчаткова адмовіла праваабаронцу Кісляку ў прытулку

Апеляцыйны суд у Тбілісі 11 ліпеня вынес рашэнне адхіліць скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка, такім чынам падтрымаўшы пазіцыю Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — адмовіць беларусу ў наданні палітычнага прытулку, піша "Позірк".

Цяпер Кісляк мае 30 дзён на тое, каб пакінуць Грузію.

“Але як бы куды выязджаць, калі пашпарт закончыўся. У гэтай сітуацыі ў мяне адна дарога — у Беларусь"


Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬20👎3🎉1
Канцлагер у Бярозы-Картузскай: месца ізаляцыі, трагедыя і памяць

Як і ў савецкія часы, беларускі рэжым сёння выкарыстоўвае гісторыю месца ізаляцыі, створанага польскімі ўладамі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, як асноўны аргумент у абгрунтаванні «фашызацыі» Польшчы. Маўляў, палякі не далёка адышлі ад сваіх заходніх суседзяў, карысталіся досведам нацыстаў і знішчалі «барацьбітоў за свабоду беларускага і ўкраінскага народаў». А што на самай справе?

Чытаць далей

Спасылка без VPN
😢8💔4👏1
СМІ: ЗША разглядаюць новы пакет дапамогі Украіне коштам у сотні мільёнаў долараў

👉 НЧ


Свет даволі скептычна паставіўся да новай рыторыкі Дональда Трампа адносна вайны ва Украіне — людзі чакаюць ад прэзідэнта ЗША дзеянняў, а не слоў. А пакуль Украіна працягвае адбіваць рэкордныя дронавыя атакі на гарады і вёскі. Ідзе 1235-ты дзень поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤔5🔥2👍1
Топ-10 фільмаў, пастаўленых па п’есах

У тэатры ўсё трымаецца на слове, у кіно — на кадры. Але калі гэтыя сьветы сустракаюцца, нараджаецца магія. Мы склалі аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых стужак, сцэнар якіх базуецца на п’есах.

🎞 Прыемнага прагляду!

Чытаць далей

Спасылка без VPN
11🔥3👍2
Гурт DZIECIUKI прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🖕13🤯41🤬1
Масіраваныя атакі па Украіне паказваюць, што Расія рыхтуецца да «вырашальнай бітвы», — DW

Расія апошнім часам значна ўзмацніла атакі дронаў на Украіну, і, на думку экспертаў, яны з'яўляюцца часткай расейскай кампаніі маштабнага наступу гэтым летам. Як піша DW, пры гэтым дзякуючы пашырэнню вытворчасці дронаў Расія цяпер у стане сама ажыццяўляць атакі такога ўзроўню, не разлічваючы на Іран.

Ідзе 1236-ты дзень поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬13🖕1
Нью-Ёрк будзе чырвоным? Дасье ў карыкатурах

Нешта неверагоднае адбываецца ў Нью-Ёрку, дзе фаварытам на выбарах мэра стаў Зохран Мамдані — радыкальны сацыяліст-мусульманін. Паглядзелі як на падзеі адрэагавалі карыкатурысты.

Больш карыкатур

Спасылка без VPN
👎8🤯5😁1🤔1
СМІ: Трамп канчаткова расчараваны Пуціным і дасць Украіне шмат рознай зброі?

👉 НЧ

Сёння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен зрабіць нейкую сенсацыйную заяву па вайне ва Украіне. Усе чакаюць, што ён ўрэшце працверазее, і пачне падтрымку Украіны. Версіі пра гэта ходзяць самыя розныя, аднак кіраўнік Штатаў адназначна паабяцаў узмацніць паветраную абарону Украіны. Ідзе 1237-мы дзень поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🙏3🤔2👍1
2025/07/14 09:43:16
Back to Top
HTML Embed Code: