Telegram Group Search
Барташ Неварт
падборка з 8 вершаў


караль кароль код


імёны — гэта закляцці
імёны служаць для заклінання

прыводзяць у рух цэлы цыкл асад
прышчэпленыя чыпы рыцарства

я надзяю на галаву пластыкавую карону
фоты ў кароне адчыняюць усе дзверы

матылёк пераконваў мяне, што я гіганцкі канвеер
неба мігціць паралельнымі пампеямі

я і ёсць ім
але рухаюся па коле

у мяне ёсць выдуманы брат
часам мне здаецца што брат выдумаў мяне

фота з братам абягае свет

прыклады

напрыклад каптур насунуты на галаву
з’яўляецца дыктатарам
таму я ўважаюся за вязня

напрыклад паразіт
складаецца са слою які заспявае мяне
і слою майго перакладзенага я

аповесць пра знойдзены гаманец павяртаецца
пад відам аповесці пра згублены гаманец

з кілбасы выпадае кіл
хтосьці яе ўжо еў

***

калі краявід цікае ў галаве распрацоўшчыка
дзіця перабягае цераз няісную дарогу

першы краб зроблены з паперы
яго імёны служаць назвамі для школ

вуліцы гуляюць у памятаеш назву альбо памятаеш твары
гуляюць з налепкамі і латарэйнымі білетамі

ён баіцца цемры
але разам з тым працуе выключна ў цемры

ці пук святла церпіць?
прадмет як сінонім схапіў

крык гэта бясформенны вобраз

экасістэма адлучэнняў

цёмная матэрыя

рака забруджана залатымі рыбкамі

яны ладзяць у джакузі белыя ночы

да іх пасылаюць праверку за праверкай
яны пралятаюць скрозь цела
пакідаючы ямкі велічынёй з запалыя шчокі

я ўяўляю сабе бязлюдную выспу
на якой натоўп сустракае натоўп

мы ўвесь час асыпаем воплескамі космас

еці імчыць на чале загадак
свечка затрымлівае прагрэс

набліжаюцца вандроўкі аматараў сенсацый

падазраю што цягнік так імчыць
таму што не пабудавана аніводнай станцыі

ажыўленая актыўнасць людзей нагадвае трэнінг неабазнаных

псіхалогію кароткай коўдры
мяне пахвалілі, не баюся вымовы
тэлефон
цішыня ў пакоі шукальнікаў здзіўляе
песімістычная тэорыя змовы сцвярджае дыягназ знайшлі

вочы ціснуць каб скончыць адразу
аднак святло успыхвае як контратака

паварочваюся спінай
спіна і іншыя расслабленыя станы цела

я аплаціў танейшы варыянт пакоя
не заплаціў за вокны

пакуль што высветлілася пытнне, ці гэта твой мозг?
замест пытання, пра што думаеш?

запытайце неўротыка

што кажа тэорыя аднакаляровых кнопак?
часцей выбіраюць круглыя, чым квадратныя

аднак колькасць эксперыментаў уражвае
розныя памеры кнопак, розныя колеры
пластыкавыя позы лялек

у эксперыменце робэрта сомэра cпосаб
ў які людзі сядзяць пад простым вуглом адно да аднога
павадуе ў шэсць разоў больш размоваў чым пазіцыя твар да твару

схапілі мяне за гульнёй з кнопкамі
падазравалі што я прымняю сістэму

каты

спадарства
раскажу пра такі выпадак

кот захрас у люстры

арганізавалі дапамогу
уратавалі двух катоў

кіпцюры нумералогіі

інтэлект мае выбар

якую кнопку з незлічонай хмары кнопак
націснеш?

націсну найбольшую
альбо чырвоную

глыбокае задуменне над няцотнай колькасцю ботаў, што стаяць перад дзвярыма

найлягчэй запомніць пару прыгожых ног

называю тэніс кубкам, якім трасуць пранумераваныя косткі

пераклад з польскай
ілюзія падбітага самалёта
neminem captivabimus

калоны Канстытуцыі 3-га траўня {vivat?} спамінаюць мілым успамінам пра нікога сярод якіх і каханкі матрацных акопаў што ўскідваюць ногі адно на аднога як канфедэраткі

{vivat!}

мілыя яны расцягваюць калоны Канстытуцыі 3-га траўня на каменьчыкі распіхваюць іх па замыдзганых кішэнях каб пазней узнагародзіць гэтай аздобай цмантары з самымі прыгожымі імёнамі

{vivant}

яны хапаюць калоны Канстытуцыі 3-га траўня каб падперці імі масты і працяць метрапалітэны нібыта выпрабоўваюць плашчыні соўгаюць бессэнсоўныя парталы для сваіх раскідваюць друзлыя гнёзды прыбежышч
2025/01/14 07:24:41
Back to Top
HTML Embed Code: