group-telegram.com/viasna96/28737
Last Update:
Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджавае апошні прысуд — яго абскарджвае і пракуратура (якая, відаць, хоча больш жорсткага пакарання)
15 кастрычніка рэчыцкі суддзя Станіслаў Іванюценка дадаў палітзняволенай з Брэста яшчэ 1 год калоніі. Гэта быў ужо трэці прысуд Паліне па арт. 411 за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Па інфармацыі @viasna_brest, на 13 снежня ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на гэты апошні прысуд Паліне. Але, адначасова, вынесены Паліне прысуд абскарджвае і Гомельская абласная пракуратура. Магчыма, яна хоча ўзмацніць прысуд ці запрасіць яшчэ большы тэрмін для палітзняволенай.
Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакае двое сыноў, Славамір і Стах.
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna96/28737