group-telegram.com/viasna96/28750
Last Update:
🎪«Хочуць пабіць паказчыкі 2020 года»: як праходзіць збор подпісаў у Барысаве
Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах* сканачваецца 6 снежня. Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч прааналізаваў гэты этап у Барысаве паводле адкрытыц крыніц.
«У Барысаве гэты этап выбарчай кампаніі нічым не адрозніваецца ад сітуацыі па краіне ў цэлым: пікеты за Аляксандра Лукашэнку і яго спойлераў праходзяць у публічнай прасторы з яўнай перавагай на яго карысць. У той жа час нават ён наўрад ці можа пахваліцца публічнай і шчырай усенароднай падтрымкай», — кажа праваабаронца.
Пакуль улады робяць усё, каб паказаць «актыўнасць» выбаршчыкаў, накіраваную на падтрымку дзеючага рэжыму. І калі на тэрыторыі арганізацый і прадпрыемстваў стварыць станоўчую карцінку ім яшчэ неяк удаецца, то з «вуліцай» праблемы.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/116814
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna96/28750