Telegram Group & Telegram Channel
Forwarded from Белсат
❗️У Берасці затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева

Перад пачаткам службы прыкладна ў 18.00 па беларускім часе ў царкву прыехалі сілавікі і затрымалі айца Ігара.

Па нашай інфармацыі, сілавікі дагэтуль у царкве.

У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.

У інтэрв'ю «Салідарнасці» святар казаў, што «уся гэтая хлусня, фальсіфікацыі – гэта вайна супраць Бога. А пасля ўсіх гэтых арыштаў кандыдатаў і звычайных грамадзян, яшчэ перад выбарамі, я прыняў рашэнне пазначыць сваю грамадзянскую пазіцыю. Мяркую, што Святлану Ціханоўскую, гэтую мілую, цудоўную жанчыну, пакінулі ў ліку кандыдатаў у прэзідэнты толькі таму, што не паставіліся да яе сурʼёзна».

У адным з інтэрвʼю айцец Ігар расказаў, што ў 2020 годзе патрабаваў ад старшыні гарвыканкаму пайсці ў СІЗА і вызваліць затрыманых падчас пратэстаў.

«І Аляксандр Рагачук насамрэч пайшоў. Не нагамі, але ён пайшоў фактычна. Адправіўшыся ў свой кабінет, ён пачаў тэлефанаваць у Менск, кіраўнікам сілавых структур, каб развязаць пытанне з затрыманымі. Калі я пераканаўся, што старшыня займаецца гэтым пытаннем, пайшоў да ізалятару разам з іншымі пратэстоўцамі. Мы былі там да трох гадзін ночы, пакуль не выпусцілі апошніх затрыманых».

Больш падрабязнай інфармацыі пра затрыманне Ігара Кандрацьева пакуль няма.

Крыніца: @belsat

group-telegram.com/viasna_brest/2889
Create:
Last Update:

BY Вясна | Брэст

Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/2889

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Meanwhile, a completely redesigned attachment menu appears when sending multiple photos or vides. Users can tap "X selected" (X being the number of items) at the top of the panel to preview how the album will look in the chat when it's sent, as well as rearrange or remove selected media. Founder Pavel Durov says tech is meant to set you free Also in the latest update is the ability for users to create a unique @username from the Settings page, providing others with an easy way to contact them via Search or their t.me/username link without sharing their phone number. However, the perpetrators of such frauds are now adopting new methods and technologies to defraud the investors. Under the Sebi Act, the regulator has the power to carry out search and seizure of books, registers, documents including electronics and digital devices from any person associated with the securities market.
from ms

Telegram Вясна | Брэст
FROM American