group-telegram.com/viasna_brest/4976
Last Update:
Паліне Шарэнда-Панасюк выставілі новае абвіначаванне: ізноў арт.411 (Недаппарадкаванне адміністрацыі калоніі)
Нагадаем, што Паліна мусіла сёння выйсці з калоніі. Але сваякі, якія прыехалі сустракаць Паліну ў зарэчанскую калонію, раптоўна даведаліся, што ў калоніі Паліны ўжо няма.
⚠️ Як распавёў @viasna_brest муж Паліны Андрэй Шарэнда, пачынаючы з Новага году Паліна мела 8 спагнанняў. І можна зрабіць вывад, што 8 разоў яна была змешчана ў ШІЗА і нават паспела пабываць у ПКТ (памяшканні камернага тыпу). Тры разы змяшчалі ў ШЫЗА ужо пасля таго, як знялі ў прапагандысцкім відэа.
А ў гомельскім СІЗА, дзе сёння знайшлася Паліна, перадачу ад сваякоў не ўзялі: нібыта ўжо вычарпаны ліміт 30 кг на месяц.
Як мяркуе Андрэй Шарэнда, гісторыя з Палінай паказвае, што больш вядомыя беларусы не выйдуць на волю, пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе. А сам Андрэй пакуль не ведае, як паведаміць сваім сынам, што іх маці засталася за кратамі.
BY Вясна | Брэст
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/4976