group-telegram.com/vicspring/4461
Last Update:
23 студзеня суд Оршы і Аршанскага раёна абвясціў «экстрэмісцкай» старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Іншыя рэсурсы гэтага праекта былі прызнаны «экстрэмісцкімі» раней, прычым некаторыя – неаднаразова.
Гэтым разам аршанскі суд прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі яшчэ і «візуальны матэрыял – выявы, лагатыпы, вадзяныя знакі з тэкстам "ORSHA.EU" на любых носьбітах, у тым ліку на фота, і ў друкаваных СМІ. ➡️ https://tinyurl.com/yey25swh
У той жа самы дзень, як было агучана судовае рашэнне, старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Летась у жніўні інтэрнэт-рэсурсы Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Нагадаем, зараз сайт Orsha.eu часова не працуе па тэхнічных прычынах, але навіны Аршаншчыны па-ранейшаму можна чытаць у сацсетках праекта і ў Тэлеграм-канале.
BY Віцебская Вясна
Share with your friend now:
group-telegram.com/vicspring/4461