Telegram Group & Telegram Channel
Цуды…

Здаецца, што цуда — гэта адзінае, на што застаецца спадзявацца. Але хіба гэта праўда? Дый што такое — цуда? Думаю, што класічны адказ прагучаў бы прыкладна так:

Маўляў, цуда — гэта нешта звышнатуральнае, неспасціжнае, боскае. Нешта, што знаходзіцца і адбываецца насуперак усім вядомым законам прыроды і на што мы ніяк не можам уплываць, а толькі спадзявацца і чакаць. Але памятаеце, як спявае Лявон Вольскі? Ты не чакай — чаканне дастала!

https://youtu.be/oDoqxQ7KJ7I

Таму я не чакаю і не веру ў такія цуды, якія нібыта мусяць адбыцца самі сабою, без нашага ўдзелу. Проста трэба яшчэ пацярпець. Проста пакуль не прыйшоў іх час. Проста зоры яшчэ не склаліся. Не. Але ёсць і іншае вызначэнне.

Цуд — гэта тое, што выклікае наша захапленне якасцямі, напрыклад, сілай, прыгажосцю, геніальнасцю людзей побач з намі. Цуда мастацтва. Цуда тэхнікі. Цуда гераізму. Вось у такія цуды я веру. Цуды, якія ствараем мы самі, дзякуючы свайму характару, таленту, майстэрству, крэатыву, інтэлекту, сіле волі, сваім мэтанакіраваным дзеянням.

І такія цуды жывуць у кожным і кожнай з нас. Бо беларусы і беларускі — гэта цудоўныя людзі, гэта цудоўны, таленавіты, моцны, энергічны і адважны народ. Народ, не проста варты лепшага, а гатовы змагацца, дзейнічаць і дасягаць лепшага.

І я веру ў беларускі народ, веру ў нас усіх. Кожнага і кожную. І таму я не чакаю цудаў, бо кожны з нас можа ўбачыць іх проста цяпер. Азірніцеся навокал, паглядзіце на людзей, што знаходзяцца зараз побач з вамі. Нас мільёны. Мільёны цудоўных і вартых лепшага людзей. Людзей, што годна завуцца беларусамі і беларускамі! І гэта наш шлях. Шлях да волі, лепшай долі, лепшай краіны. Шлях наперад.

Так, ён няпросты. Не кароткі. Але мы крочым, бо цуда не здарыцца без нас. 

Мы змагаемся, мы не здаемся, мы працягваем барацьбу, мы не губляем надзеі, але гэтая надзея і вера пабудаваная не на ілюзіях, а на сіле нашага духу, нашай волі, нашай працы і нашай моцы.

Нам кажуць — «Вы прайгралі. Вы павінны спыніцца, здацца, стаць на калені. Вы не вартыя лепшага, вы нічога не вартыя. Вы заслугоўваеце толькі чаркі са шкваркай. І тое ў лепшым выпадку. Вы — народзец, вам патрэбная жорсткая рука. Дэмакратыя? Каму — вам? Ваш брэнд — дыктатура і сядзіце там моўчкі. Альбо мы вас пасадзім сілком. Не падымайце галавы, не падвышайце голас і любіце свайго гаспадара. Альбо мы вас зламаем».

Але мы — беларусы. Мы — нязломны народ. І ў нас няма іншага шляху, як стаць народам вольным, народам адзіным аб’яднаным і годным свайго імя.

Нам важна верыць у сябе. І рушыць наперад. У Новы год. У новае жыццё. Да волі. Дадому. Да нашай краіны. Дзе мы не стаім на каленях. А цвёрда і ўпэўнена, расправіўшы плечы, разам ідзем у лепшую будучыню, якой мы вартыя. 

З Новым годам, цудоўныя беларусы і беларускі ў Беларусі і ва ўсіх краінах свету! 
Жыве Беларусь!

group-telegram.com/nau_belarus/2922
Create:
Last Update:

BY Народное Антикризисное Управление

Share with your friend now:
group-telegram.com/nau_belarus/2922

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Pavel Durov, Telegram's CEO, is known as "the Russian Mark Zuckerberg," for co-founding VKontakte, which is Russian for "in touch," a Facebook imitator that became the country's most popular social networking site. Russian President Vladimir Putin launched Russia's invasion of Ukraine in the early-morning hours of February 24, targeting several key cities with military strikes. Oh no. There’s a certain degree of myth-making around what exactly went on, so take everything that follows lightly. Telegram was originally launched as a side project by the Durov brothers, with Nikolai handling the coding and Pavel as CEO, while both were at VK. The gold standard of encryption, known as end-to-end encryption, where only the sender and person who receives the message are able to see it, is available on Telegram only when the Secret Chat function is enabled. Voice and video calls are also completely encrypted. As such, the SC would like to remind investors to always exercise caution when evaluating investment opportunities, especially those promising unrealistically high returns with little or no risk. Investors should also never deposit money into someone’s personal bank account if instructed.
from us

Telegram Народное Антикризисное Управление
FROM American