Telegram Group & Telegram Channel
Лукашэнка ніколі ў гісторыі не атрымае прызнання

21 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі (праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення) адбылося адкрыццё выставы «30 год дыктатуры ў 30 постарах» знакамітага беларускага дызайнера Артура Вакарава, які быў вымушаны пакінуць краіну праз пераслед рэжыму. На мерапрыемтсве прыняў удзел і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

https://youtu.be/FyVkoYeqJRU

Падчас выставы, Артур Вакараў паказаў трыццаць мастацкіх твораў, якія сімвалізуюць важныя падзеі апошніх трох дзесяцігоддзяў у Беларусі: кайданкі ў выглядзе лічбы 30, герб з іржавымі падцёкамі, расійскія танкі з цыбульным купалам замест вежы, школьны фартух на турэмнай робе, рукі з трыццаццю сінімі пальцамі, і шмат іншых. Такім чынам мастак вобразна перадае сутнасць «дасягненняў» рэчаіснасці пры Лукашэнку.

Павел Латушка выступіў з прывітальнай прамовай:

Лукашэнка перакананы, што пасля яго захаваецца «лукашызм». Для нас «лукашызм» падобны да фашызму, нацызму ці камунізму — і гэта не можа захавацца для будучых пакаленняў беларусаў. Але мы ўпэўнены, што гэта не застанецца. У той дзень, калі Лукашэнка страціць уладу, пра «лукашызм» адразу забудуць. Выстава «30 год» — якраз прыклад таго, што нарабіў Лукашэнка за 30 гадоў дыктатуры. І мы абавязкова створым у Палацы Незалежнасці музей гісторыяў барацьбы беларусаў.

Сёння, калі пачынаюцца так званыя «выбары» і датэрміновае галасаванне, мы павінны заяўляць, што Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу ў нашай краіне. Мы павінны паўтараць, што ён з’яўляецца ўзурпатарам, які парушае Канстытуцыю і нават законы, якія ён сам падпісаў. Мы павінны заявіць, што не прызнаем яго кіраўніком дзяржавы.

Байкот у дыктатуры ніколі не дае вынікаў

Мы не прызнаем гэты фарс выбарамі. Мы не згодныя з тым, што адбываецца ў нашай краіне. Я заклікаю ўсіх беларусаў, якія прыйдуць на выбарчыя ўчасткі 26 студзеня, паставіць знак «супраць усіх». Байкот працуе толькі ў дэмакратыях, а дыктатуры любяць цішыню.

Сёння нават сацыёлагі лічаць, што на «бязвыбары» прыйдуць 60% і больш беларусаў. Калі аддаць голас прыйдзе толькі ядро Лукашэнкі, дыктатар «атрымае» больш за 50%. Ён схлусіць, падмане і «намалюе» сабе 88%. Гэта дазволіць яму казаць пра сваю «легітымнасць». Але калі большасць паставіць знак «супраць усіх», гэта будзе сігналам, які атрымае і Лукашэнка, і яго атачэнне. І гэта той інструмент, які нам крытычна важны ў гадзіну перамен, што нас за дэмакратыю большасць. Гэта будуць ведаць яго эліты, — заявіў Павел Латушка.

group-telegram.com/nau_belarus/2934
Create:
Last Update:

BY Народное Антикризисное Управление

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/nau_belarus/2934

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

This provided opportunity to their linked entities to offload their shares at higher prices and make significant profits at the cost of unsuspecting retail investors. Pavel Durov, Telegram's CEO, is known as "the Russian Mark Zuckerberg," for co-founding VKontakte, which is Russian for "in touch," a Facebook imitator that became the country's most popular social networking site. As a result, the pandemic saw many newcomers to Telegram, including prominent anti-vaccine activists who used the app's hands-off approach to share false information on shots, a study from the Institute for Strategic Dialogue shows. The picture was mixed overseas. Hong Kong’s Hang Seng Index fell 1.6%, under pressure from U.S. regulatory scrutiny on New York-listed Chinese companies. Stocks were more buoyant in Europe, where Frankfurt’s DAX surged 1.4%. Messages are not fully encrypted by default. That means the company could, in theory, access the content of the messages, or be forced to hand over the data at the request of a government.
from us

Telegram Народное Антикризисное Управление
FROM American