Telegram Group & Telegram Channel
"ХАЙ ПОЛЬШЧА СТАНЕ ВАМ ДОМАМ"

У суботу, 9-га студзеня, з нагоды Новага году і Нараджэньня Хрыстовага адбылося традыцыйнае спатканьне Прэзыдэнта Рэспубліка Польшча Анджэя Дуды з прадстаўнікамі беларускіх супольнасьцяў, арганізацыяў і зь вядомымі беларусамі, якія вымушаныя былі зьехаць зь Беларусі, ратуючыся ад перасьледу і рэпрэсіяў антынароднага рэжыму Лукашэнкі.

Трэба асабліва адзначыць цёплую, прыязную атмасфэру таго спатканьня. Прэзыдэнт Дуда адзначыў, што Польшча адкрытая для беларускіх людзей і шчыра хацела б, каб беларусы адчулі тут свой прыхільны ім сяброўскі дом. Ён выказаў надзею і пажаданьне, каб Новы 2025 год стаў годам свабоды для Беларусі.

Гасьцей было дастаткова шмат, і, практычна, да канца гасьціны Прэзыдэнт заставаўся сярод беларусаў, размаўляючы з рознымі людзьмі на розныя тэмы, не вылучаючыся нічым. На прысутных беларусаў, якія прывычныя да натуральных простых адносінаў, гэта зрабіла шчырае і добрае ўражаньне.

А ўвогуле, раздумляючы над беларуска-польскімі дачыненьнямі, фактам зьяўляецца тое, што Польшча, па маіх ацэнках, ёсьць цяпер найбольш дэмакратычнай і найбольш прыязнай для беларусаў краінай у Эўропе. (І што важна -- найбольш нармальнай, бяз крайнасьцяў і сацыяльных вычварэньняў.)

Думаю, што ў гэты цяжкі для Беларусі час мы, беларусы, павінны быць шчыра ўдзячныя палякам, Польскай дзяржаве (і таксама амэрыканцам і ЗША) за прыхільнасьць і спрыяньне ў нашым імкненьні да свабоды, справядлівасьці і дэмакратыі.

Цяпер беларускі народ апынуўся пад акупацыйным прэсам агрэсіўнай Расеі і антынароднага рэжыму Лукашэнкі. Рэжым праводзіць несьціханыя рэпрэсіі супраць беларусаў. Працягваецца агрэсіўная вайна супраць Украіны. Гучаць пагрозы з Масквы супраць Польшчы і ўсяго сьвету.

Сумняваюся, каб гэтыя маскоўскія пагрозы прывялі да рэальнай агрэсіі супраць краінаў Эўразьвязу. Але калі б такія пагрозы сапраўды ператварыліся б у рэальную агрэсію, мы, беларусы, якія цяпер жывем у Польшчы, павінны стаць моцна і збройна ў абарону Польшчы, гэтак жа, як цяпер нашыя дабраахвотнікі змагаюцца супраць расейскага мордэра ва Украіне, разам з украінцамі.

У гэтым разуменьні агульнай абароны перад агульнай небясьпекай ёсьць галоўны ідэёвы сэнс нашай інтэграцыі ў польскае грамадзтва. Не забывайма, што толькі пры нашай актыўнай беларускай пазыцыі можна вярнуць свабоду, нашу незалежную, вольную Беларусь.

13 студзеня 2025 г. Зянон ПАЗЬНЯК

group-telegram.com/ZUNARM/14836
Create:
Last Update:

BY Біле ⨁ Сонце

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/ZUNARM/14836

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

He adds: "Telegram has become my primary news source." Ukrainian forces successfully attacked Russian vehicles in the capital city of Kyiv thanks to a public tip made through the encrypted messaging app Telegram, Ukraine's top law-enforcement agency said on Tuesday. Despite Telegram's origins, its approach to users' security has privacy advocates worried. In view of this, the regulator has cautioned investors not to rely on such investment tips / advice received through social media platforms. It has also said investors should exercise utmost caution while taking investment decisions while dealing in the securities market. One thing that Telegram now offers to all users is the ability to “disappear” messages or set remote deletion deadlines. That enables users to have much more control over how long people can access what you’re sending them. Given that Russian law enforcement officials are reportedly (via Insider) stopping people in the street and demanding to read their text messages, this could be vital to protect individuals from reprisals.
from nl

Telegram Біле ⨁ Сонце
FROM American