Вы даведаецеся:
▫️Як падтрымліваць упэўненасць у любым фармаце камунікацыі: у асабістых сустрэчах, на публічных мерапрыемствах і онлайн.
▫️Як мастацтва ўпэўненай гаворкі можа паўплываць на вашыя прафесійныя поспехі і адносіны з калегамі і кліентамі.
▫️Як захоўваць спакой і кантроль у складаных сітуацыях.
Вядучая: Лана Іванова — бізнес-трэнерка, ментарка спікераў TEDx, коўч па камунікацыях, сябра міжнароднай арганізацыі Toastmasters.
31 кастрычніка
18:00-19:00 — нэтворкінг
19:00-20:30 — майстар-клас
Варшава, Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
💶 Дзiяна Малінчык пра беларускі бізнес у Польшчы
"Госця Рацыі" Дзiяна Малінчык — амбасадарка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, заснавальніца кампаніі BizCurator. Пагутарылі з ёй пра праблемы і магчымасці для беларускіх прадпрымальнікаў у Польшчы.
https://racyja.com/by/ekanomika/dzijana-malincyk-pra-belaruski-biznes-u-polscy/

Мы ўбачылі, што бізнес з беларускімі каранямі ў ЕЗ можна падзяліць на тры роўныя па памеру кластэры: дынамічны, устойлівы і кансерватыўны. Кожная з гэтых груп мае патрэбу ў лепшых ведах і кантактах для паспяховай працы на новых рынках.
Дзесяткі адказаў ад удзельнікаў апытання паказалі:
1️⃣ У траціны беларускага бізнесу справы ідуць у гару, і гэта стабільны паказчык кожны месяц.
2️⃣ Траціна бізнесаў застаецца ў тым жа становішчы — без змяненняў.
3️⃣ Каля 15% бізнесаў сутыкаюцца з пагаршэннем сітуацыі.
4️⃣ Топ-3 праблемы:
▫️Недахоп ведаў на новых рынках;
▫️Складанасці з прыцягненнем кліентаў;
▫️Патрэба ў інвестыцыях.
5️⃣ Праблемы з банкаўскімі рахункамі назіраюцца толькі ў некалькіх бізнесаў.
6️⃣ Вас асабліва хвалюе, дзе пазычыць грошы — гэта адна з найбольш вострых тэм.
7️⃣ Амаль траціна бізнесаў разглядае любыя магчымасці для знешніх займаў і інвестыцый.
8️⃣ Больш за траціну бізнесаў зусім не плануе пазычаць або не мае патрэбы ў знешніх інвестыцыях.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем на сустрэчу для прадпрымальнікаў, дзе вы атрымаеце каштоўныя парады і рэсурсы для развіцця бізнесу.
У праграме:
▪️Як АВВА дапамагае бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой: магчымасці, кірункі развіцця, падтрымка супольнасці. Спікер: Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт АВВА.
▪️Праграмы падтрымкі бізнесу ў Познані: рэгістрацыя бізнесу, фінансавая і прававая падтрымка. Спікерка: Дзіяна Малінчык, спецыялістка па рэгістрацыі і суправаджэнні бізнесу ў Польшчы, CEO кампаніі BizCurator, амбасадарка АВВА ў Познані.
▪️Пытанні і адказы, нэтворкінг: магчымасць абмяняцца досведам, знайсці падтрымку, партнёраў і аднадумцаў.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
16 лістапада (субота), 12:00.
Познань (дакладнае месца сустрэчы паведамляем пасля рэгістрацыі).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎞 Запрашаем усіх беларусаў ва Уроцлаве на кінапрагляд у арт-прасторы NookBook!
Гэта цудоўная магчымасць у змрочны восеньскі вечар сабрацца разам, акунуцца ў атмасферу беларускай культуры і завязаць новыя знаёмствы. Будзем глядзець фільм «Купала», які паказвае жыццё і творчы шлях беларускага класіка Янкі Купалы.
👉 Рэгіструйцеся на мерапрыемства тут.
Гаспадыня вечара — стваральніца арт-прасторы NookBook, актрыса Аляксандра Вайцяховіч.
Далучайцеся, будзе ўтульна і цікава! Падзяліцеся гэтай навіной са знаймымі ва Уроцлаве.🙌
31 кастрычніка (чацвер), 19:00
Plac Teatralny 3

Упэўненая камунікацыя стане вашым актывам, які прынясе станоўчыя вынікі ў перамовах і сэканоміць вам грошы. На майстар-класе вы навучыцеся:
▪️Кантролю у любой сітуацыі: ці то сустрэча, перамовы або публічнае выступленне.
▪️Абараняць свае ідэі і заключаць выгадныя дамовы.
▪️Будаваць адносіны з калегамі і кліентамі на аснове даверу, павагі і надзейнасці.
▪️Мала хто іх ведае, але вы атрымаеце тэхнікі, якія дапамогуць ствараць свой стыль камунікацыі.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.
Вядучая: Лана Іванова — бізнес-трэнерка, ментарка спікераў TEDx, коўч па камунікацыях, сябра міжнароднай арганізацыі Toastmasters.
31 кастрычніка
18:00-19:00 — нэтворкінг
19:00-20:30 — майстар-клас
Варшава, Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ранейшыя вынікі апытання паказалі шмат актуальных праблемаў, ад фінансавання бізнесу да недахопу ведаў для прадпрымальнікаў. На гэтыя пытанні мы будзем звяртаць увагу еўрапейскіх уладаў і ўносіць прапановы па іх вырашэнні.
👇Чым больш адказаў на #ABBA_маніторынг, тым мацней наш супольны голас!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1️⃣Вынікі вашагa бізнесу ў апошнім квартале (2 квартал 2024 г.) ў параўнанні з 1-м кварталам 2024 г.:
Anonymous Poll
42%
Палепшыліся
24%
Засталіся без зменаў
18%
Пагоршыліся
15%
Цяжка адказаць/не магу параўнаць
2️⃣Найвялікшая праблема для развіцця вашага бізнесу зараз:
(можна выбраць некалькі варыянтаў адказаў)
(можна выбраць некалькі варыянтаў адказаў)
Anonymous Poll
0%
Няма праблемаў з развіццём бізнесу
45%
Патрэбныя грошы для інвестыцый
24%
Патрэбныя грошы ў абаротку
33%
Не хапае працаўнікоў
18%
Высокія падаткі
15%
Адміністрацыйныя бар’еры з боку дзяржавы (ВНЖ, юрыдычныя і г.д.)
6%
Праблемы з адкрыццём/вядзеннем банкаўскага рахунку
42%
Складанасці з прыцягненнем новых кліентаў
33%
Недастаткова ведаў на новым рынку
6%
Цяжка выбраць прычыну/ Не магу адказаць
3️⃣Ці разглядаеце вы магчымасць пазычыць грошы на развіццё бізнесу?
(Выбярыце адзін адказ)
(Выбярыце адзін адказ)
Anonymous Poll
12%
Не разглядаю ўвогуле знешняга фінансавання
10%
Не актуальна зараз гэтая праблема
14%
Не хачу пазычаць, шукаю гранты ад дзяржавы
0%
Так, разглядаю толькі крэдыт у банку
43%
Так, разглядаю любыя даступныя варыянты займаў (банк + займы небанкаўскіх фінансавых установаў)
7%
Так, шукаем знешняга інвестара (продаж долі ў бізнесе)
2%
Так, разлічваю толькі на ўласныя грошы ці пазыку ад сям’і/сяброў
12%
Цяжка адказаць/ Не прынялі рашэння
Каманда і амбасадары АВВА падчас закрытай сустрэчы ў межах Еўрапейскага кангрэса малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Катавіцах:
▪️Наладзілі новыя кантакты з ключавымі партнёрамі, якія гатовы аказаць дапамогу і садзейнічанне вашым праектам.
▪️Атрымалі інфармацыю і рэкамендацыі, якія цяпер даступныя праз АВВА для нашых сяброў і партнёраў.
▪️Прадставілі перад мясцовымі ўладамі магчымасці нашай супольнасці і абмяняліся досведам з польскімі калегамі.
На сустрэчы абмяркоўвалася:
▫️Інвестыцыйная прывабнасць Сілезскага ваяводства: магчымасці для экспарту і імпарту ў рэгіёне.
▫️Падтрымка прадпрымальнікаў: праграмы падтрымкі для тых, хто адкрывае або развівае бізнес у Польшчы.
▫️Фінансаванне і крэдыты для кампаній: праграмы падтрымкі кампаній у працэсе інтэграцыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праверце свае лідарскія і стратэгічныя навыкі! Вечар у коле паспяховых беларусаў з гумарам і густам!
"Мафія" з АВВА — для вас гэта:
▪️Практыка камунікацыі і крытычнага мыслення.
▪️Элітны нэтворкінг з прадпрымальнікамі і лідарамі АВВА.
▪️Вытанчаная абстаноўка віннага бара ў цэнтры Варшавы.
▪️Прафесійныя фотаздымкі для ўсіх.
Вядучы: Андрэй Маркаў — прафесіянал івэнт-індустрыі з 15-гадовым досведам, 1500+ мерапрыемстваў за плячыма.
👉 Рэгістрацыя, толькі 10 удзельнікаў (перавага аддаецца сябрам АВВА). Месцы на гульню хутка заканчваюцца — забраніруйце зараз!
10 лістапада (нядзеля)
16:00-17:00 — нэтворкінг
17:00-19:00 — гульня
Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны тэмы падтрымкі бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, крэдыты, фінансаванне, інтэграцыя бізнесу, пошук інвестараў і іншыя варыянты дапамогі.
Спікеры, прадстаўнікі:
▫️Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку.
▫️Дэпартаменту эканамічнага развіцця.
▫️Навукова-тэхналагічнага парку Polska-Wschód у Сувалках.
▫️Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны.
▫️Беластоцкага навукова-тэхналагічнага парку.
14 лістапада (чацвер), 9:30-13:30
Izba Przemysłowo-Handlowa w Białymstoku (ul. Antoniukowska 7).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гэты дзень прысвечаны жанчынам, якія ўласнымі сіламі ствараюць і развіваюць бізнес, пераадольваюць бар’еры і стэрэатыпы і ўносяць уклад у эканоміку і сацыяльнае развіццё сваіх краін.
Штодня прадпрымальніцы ствараюць новыя працоўныя месцы, шукаюць інавацыйныя рашэнні, фарміруюць каманды, падтрымліваюць іншых, натхняюць і дэманструюць, што нават самыя смелыя ідэі можна ўвасобіць у жыццё.
💬 Як вам ідэя? Ці хацелі б адзначыць гэты дзень разам? Стаўце рэакцыі, калі так!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праверце свае лідарскія і стратэгічныя навыкі! Вечар у коле паспяховых беларусаў з гумарам і густам!
"Мафія" з АВВА — для вас гэта:
▪️Практыка камунікацыі і крытычнага мыслення.
▪️Элітны нэтворкінг з прадпрымальнікамі і лідарамі АВВА.
▪️Вытанчаная абстаноўка віннага бара ў цэнтры Варшавы.
▪️Прафесійныя фотаздымкі для ўсіх.
Вядучы: Андрэй Маркаў — прафесіянал івэнт-індустрыі з 15-гадовым досведам, 1500+ мерапрыемстваў за плячыма.
👉 Рэгістрацыя, толькі 10 удзельнікаў (перавага аддаецца сябрам АВВА). Засталося некалькі вольных месцаў — браніруйце зараз!
10 лістапада (нядзеля)
16:00-17:00 — нэтворкінг
17:00-19:00 — гульня
Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святкуем Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў Варшаве, далучайцеся!
Вас чакае:
⭐️ Майстар-класы ад паспяховых беларусак, кожная з якіх ператварыла свае ідэі ў сапраўдны бізнес.
💬 Дыскусіі і нэтворкінг з прадпрымальнікамі і эксперткамі.
🍷 Дэгустацыя вінаў, сюрпрызы і падарункі.
🤵 Элегантная атмасфера і новыя знаёмствы.
Праграма:
15:30-16:00 Рэгістрацыя і нэтворкінг
16:00-17:00 "Тайм-менеджмент для балансу бізнесу і асабістага жыцця". Спікерка: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў.
17:00-18:00 "Новая бізнес-рэальнасць: супрацоўніцтва чалавека і AI". Спікерка: Наталля Пальянюк, TV-прадзюсарка, AI кантент-стратэг.
18:00-19:00 Воркшоп #прадавайцебеларускае: як здзяйсняць вялікія грамадскія змены малымі, дасяжнымі зараз крокамі. І пры чым тут продажы? Спікерка: Ірына Паўловіч — прадзюсарка, блогерка, экспертка ў галіне прасоўвання і манетызацыі беларускіх праектаў.
19:00-20:00 "Як хобі ператварыць у бізнес". Спікерка: стваральніца брэнду натуральнай касметыкі SHESAIDLYN Алена Карчэўская.
20:00-21:00 "Архетыпы і іх уплыў на бізнес". Спікерка: фешн-стылістка Ганна Прышывалка.
21:00-22:00 Марына Ментусава, TEDx speaker, CEO Gender Equality Management, з аповедам "Вдова Клико: как Барб-Николь Понсарден-Клико превратила убыточный винодельческий бизнес в винную империю".
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.
Прыходзьце з сябрамі, партнёркамі і партнёрамі! Адзначым разам гэты дзень і зробім яго добрай традыцыяй у беларускай бізнес-супольнасці!
19 лістапада (аўторак)
Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Удзел — за данат на дапамогу пісьменніцы і грамадскай дзяячцы Валярыне Куставай (яе гісторыя). Калі вы не можаце наведаць падзею, заклікаем усё адно не заставацца абыякавымі і падтрымаць годную беларуску!

Ад шчырага сэрца віншуем палякаў з Днём Незалежнасці!
Гэта дзень, які аб’ядноўвае нацыю ў шчырым імкненні да захавання сваіх каштоўнасцяў і волі, здабытых у цяжкіх выпрабаваннях.
Для нас, беларусаў, Польшча стала домам, дзе мы знаходзім падтрымку і разуменне. Мы вельмі ўдзячныя за гэты прыклад стойкасці, салідарнасці і любові, які натхняе і дапамагае рухацца наперад.
Няхай Польшча будзе заўсёды моцнай і свабоднай!
🤍❤️Niech żyje Polska! Жыве Беларусь!🤍❤️🤍

Нэтворкінг 17 лістапада: АВВА дае пляцоўку, якая дапаможа прадпрымальнікам і стартапам знайсці партнёраў і інвестараў.
Варшава працягвае прымаць новыя бізнес-форумы. Мы заўсёды падтрымлівалі падобныя ініцыятывы, дапамагалі партнёрам і аднадумцам.
У АВВА самы вялікі досвед правядзення бізнес-форумаў. За апошнія 3 гады мы правялі: 7 паспяховых форумаў у Еўропе, буйны форум у Вашынгтоне, першую бізнес-панэль на 35-м Кангрэсе Беларусаў у Таронта (Канада). Зараз сумесна з Дэпартаментам гандлю ЗША мы рыхтуем буйны бізнес-форум у Крамянёвай даліне для амерыканскага і ўсходнеўрапейскага бізнесу.
Чаму нэтворкінг АВВА 17 лістапада ўнікальны:
▪️Вы атрымаеце рэальныя вынікі: даведацеся аб грантах і інвестарах. Наша кам'юніці падтрымліваюць ўлады ЕЗ і ЗША.
▪️Высокі ўзровень арганізацыі: дрэва кантактаў, тэматычныя панэлі і спецыяльны чат для ўдзельнікаў.
▪️Фокус на вашых патрэбах: вы знойдзеце тыя самыя кантакты і рэсурсы, якія дапамогуць вашаму бізнесу.
▪️Вашыя ідэі будуць пачутыя: разам зробім бізнес-форум у Крамянёвай даліне.
👉 Азнаёмцеся з праграмай і зарэгіструйцеся (па жаданні), каб мы маглі знайсці для вас карысныя кантакты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спікерка тэмы: Надзя Дамкоўская — ментарка fem-founded бізнесаў і CEO welltech праектаў, экспертка па праектных і маркетынгавых стратэгіях, якая стварыла больш за 130 паспяховых праектаў.
На майстар-класе Надзя раскажа, як спраўляцца з класічнымі "жаночымі абавязкамі", кіраваць часам і энергіяй, каб бізнес развіваўся, а вы заставаліся ў гармоніі з сабой.
👉 Праграма мерапрыемства і рэгістрацыя. Прыходзьце з сябрамі, партнёркамі і партнёрамі, адзначым разам гэты дзень і зробім яго добрай традыцыяй у беларускай бізнес-супольнасці!
19 лістапада (аўторак)
Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14:30-15:00
☕️ Welcome Coffee: пачніце з кубачка кавы, пазнаёмцеся з іншымі ўдзельнікамі і абмяняйцеся першымі кантактамі.
15:00-15:30
🇺🇸Прэзентацыя Central and East European Business Forum in North America: абмяркуем стварэнне магчымасцяў для бізнесу, стартапаў і інвестараў з Усходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі пры падтрымцы федэральных структур ЗША і ўладаў ЕЗ. Мы адкрытыя да вашых ідэй па канцэпцыі форуму. Мадэратар: Яўген Буры, прэзідэнт ABBA.
15:30-16:30
🤝Speed Networking: кароткія прадуктыўныя размовы паміж удзельнікамі, накіраваныя на пашырэнне дзелавых кантактаў і абмен досведам. Мадэратарка: Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка ABBA.
16:30-17:00
🚀Запуск ABBA Technology Innovation Committee: прэзентацыя новага камітэта для тэхналагічных кампаній і абмеркаванне стратэгіі яго развіцця. Мадэратар: Філіп Дайнека, заснавальнік FlatLogic (сябра АВВА).
17:00-18:00
🌏 Знаёмства паміж краінамі і кантынентамі: абмеркаванне новых міжнародных сувязяў і партнёрстваў, якія адкрываюць шляхі для пашырэння вашага бізнесу. Мадэратар: Віталь Самсонаў, амбасадар ABBA ў Пенсільваніі.
18:00-18:30
💸 Магчымасці для стартапаў: даведайцеся, як знайсці інвестараў і атрымаць дадатковае фінансаванне для вашага праекта ў Еўропе і ЗША. Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар ABBA ва Уроцлаве.
18:30-23:00
🍷 Free Networking: нефармальная частка — магчымасць абмяняцца ідэямі ў сяброўскай атмасферы за кілішкам віна.
Нэтворкінг АВВА — ваш шанец знайсці партнёраў, інвестараў і пашырыць міжнародныя сувязі. Мы ствараем тое, што рэальна працуе, далучайцеся!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM