#звязда
Газета "Звезда" №150 ад 5 ліпеня 1927 года пісала, што ў Менску з 2-га ліпеня пачаліся здымкі новай кінастужкі Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі", у тым жа нумары газеты была размешчана аб'ява пра набор людзей у масоўку да фільма.

#фотабсср
Павільёны клінікі інфекцыйных захворванняў у Менску на фота 1930-х гадоў.
Клініка адчынілася ў 1913 годзе і існуе дагэтуль, сёння гэта "Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца" на вуліцы Крапоткіна, частка старых дарэвалюцыйных павільёнаў захавалася да нашага часу.

100 гадоў таму 20 чэрвеня 1925 года пачаўся першы чэмпіянат Беларусі па шашках (піша даследчык гісторыі шашак у Беларусі - Віталь Аніська):
https://telegra.ph/Pershy-chehmp%D1%96yanat-Belarus%D1%96-pa-shashkah-06-20

Telegraph
Першы чэмпіянат Беларусі па шашках
Чэрвень 1925 года. 10-га чысла Янку Купалу надалі «імя беларускага народнага поэты». Па рэспубліцы праходзяць урачыстыя вечары з гэтай нагоды. Галоўнае святкаванне адбылося 23 чэрвеня ў Беларускім драматычным тэатры ў Мінску. Магчыма, на ім прысутнічаў і…
#кнігібсср
Вокладка кнігі У.Сарокіна "Законы і звычаі юных піонэраў", Менск, 1927.

Вокладка кнігі Кузьмы Чорнага "Пачуцьці", выдадзенай у Менску ў 1926 годзе.
Сёння спаўняецца 125 год з дня нараджэння пісьменніка.

#архітэктурабсср
Цяперашняя плошча Якуба Коласа ў Мінску на фота 1940 года.
Тады плошча на гэтым месцы яшчэ праектавалася і мела праектную назву плошча Пушкіна. У цэнтры здымка - корпус Інстытута фізкультуры БССР, які адчыніўся ў 1939 годзе (будынак за аўтарствам архітэктараў А.Воінава, А.Брэгмана, В.Мураўёва і інш.).

Праект плошчы Пушкіна (цяперашняя пл.Якуба Коласа) на малюнку 1941 года.

#архітэктурабсср #піонэрархнаглчд
Малавядомы канструктывізм з Шклова.
Жылы будынак на Фабрычнай вуліцы (тапаніміка хутчэй за ўсё таксама 1920-х). Па стылю падобны на чыгуначную паліклініку з Гомеля 1928 года пабудовы. Хутчэй за ўсё гэты будынак таксама канца 1920-х. Першапачатковае прызначэнне мне невядомае, зараз тут жылы дом і крама.