Telegram Group Search
Нарышкин (СВР), "спрогнозировал" на 2025 год сложный период внутренних конфликтов в США и Европе, которые могут быть приписаны России.
По его словам. Мир переходит к новому "справедливому" мироўстройству.

З годны з тым, што Расея працягне дэстабілізаваць Захад, асабліва ЕЗ, яны гэтага нават не хаваюць, а еўрапейскія палітыкі працягваюць гэтага не заўважаць і спадзяюцца на нейкае замірэньне з Масквой.

Сьвет, відавочна падзяліўся на два глабальныя полюсы: глабальны аўтарытарызм/антылібералізм (правадніком якога есьць Кітай) і ліберальную дэмакратыю.

Пры гэтым адным з найважннйшых інструментаў супрацьстаяньня з’яўляецца не ідэалогія і эканамічная мадэль, а тэхналогіі глабальных маніпуляцый, якія падпарадкавалі ідэалогію і палітыку.
Палітыка зьбліжэньня

Санкцыі, "выбары" і мірныя перамовы

Размовы пра эфектыўнасьць санцый, гэта як размова пра тое, што ўдзел у "выбарах" - пасіўнае галасаваньне ва ўмовах аўтарытарызму нейкім чынам паўплывае на сістэму і прывядзе да перамен.

Агульна гэтая дыскусія пра санкцыі вядзецца з пачатку 2000-х гадоў.

У дадзеным допісе проста хацеў бы спыніць разнастайныя маніпуляцыі адносна "адмены санкцый" і "палітыкі збліжэньня"

Палітыка зьбліжэньня не з’яўляецца не бяздумны заклік адмяніць санкцыі (!) тут і зараз. Гаворка вядзецца пра магчымасьці абмену шэрагу санкцый на палітзьняволенных, якія церпяць і паміраюць у вязьніцах. Праз арганізацыю сталага перамоўнага працэсу, які прадугледжвае дзейнасьць сталай фармальнай кантактнай групы.

Галоўнае пытаньне, ці асабіста Лукашэнка зацікаўлены ў такой палітыцы. Мяркую што так. Адсюль перыядычнае вызваленьне палітвязьняў а таксама спроба аднавіць мінімальныя дэма-дэкарацыі пад час выбараў. Калі б такога жаданьня не было, наўрацьці б людзі пачалі выходзіць, і з шафы не выцягнулі б Канапацкую.

За 5 год санкцыі і спекуляцыі вакол йх як "эфектыўнай зброі", прызывы да павялічэньня ціску, не вызвалілі ні воднага чалавека, а тым часам у вязьніцах памерла ўжо больш за 10 палітвязьняў, сотні ўжо страцілі фізычнае і псіхічнае здароў’е. Таксама яны не аслабілі сістэму і не спынілі тэрор.

Я лічу, што калі ёсьць магчымасьць "збліжэньня" (не ПРЫМЯРЭНЬНЕ, не ПРЫНЯЦЬЦЕ) з рэжымам, якое прывядзе да вызваленьня хаця б некалькіх дзесяткаў людзей - гэта неабходна рабіць.

Збліжэньне не азначае прызнаньня Лукашэнкі, яно азначае пошук магчымасьцяў у складанай сітуацыі - вызваліць як мага больш людзей, аслабіць рэпрэсіі і знайсьці шляхі для вырашэньня іншых крызісаў у якіх завязла Беларусь;

Палітыка збліжэньня не азначае, таго, што Лукашэка і яго атачэньне пазьбегне адказнасьці. Але каб карнікі панесьлі адказнасьць неабходна, перш за ўсе, узяць уладу ў краіне ў свае руку.

На дадзены момант і ў бліжэйшай будучыні, апазіцыя не будзе ўстане гэтага зрабіць. У яе няма, ні сіл, ні магчымасьці, ні волі.

АПК-ОСТ-КР манапалізаваўшы міжнародны накірунак прадаюць Захаду ілюзіі сваей значнасьці і эфектыўнасьці (якая роўнае - 0), але за гэтыя ІЛЮЗІІ людзі расплочваюцца сваімі жыцьцямі. Яны аддаюць рэальнае, за палітычную фікцыю.

Колькімі яшчэ жыцьцямі беларусаў гатовыя новадэмакраты заплаціць за свае шоў і тытулы?

Больш таго, падтрымка гэтых ілюзій спрыяе далейшай ізаляцыі Беларусі і разбурэньню яе суверэнітэту.

Палітыка збліжэньня павінна стварыць хаця б уступныя ўмовы да дэізаляцыі Беларусі, для хамаваньня працэсу дэканструкцыі дзяржавы і зліцьця яе з Расеяй.

Верагодна, такая палітыка, магла б стварыць прастору для пэўнага манеўру для аўтарытарнага рэжыму, асабліва калі пачнецца гандаль мірнымі дамоўленасьцямі. Як я разумею пытаньне Беларусі тут нават і не стаіць, хаця павінна!

Агулам я скептычна стаўлюся да гэтых перамоваў, бо яны не закладаюць паразу Пуціна, а гэта азначае, што і рэжым Лукашэнкі захаваецца.
Сыходзячы з гэтых ўводных, "перамовы" павінны аслабіць вайскова-стратэгічную прысутнасьць Расеі ў Беларусі. Беларусь ні пры якіх умовах не павінна стаць разьменнай манетай.

Перш за ўсе, вывад расейскай ядзернай зброі і расейскіх вайскоўцаў. Зьняцьце напружанасьці ў адносінах з суседзямі (ліквідацыя гібрыдных пагроз). Фіксацыя нейтральнага статус Беларусі, нават калі гэта будзе на карысьць існуючаму рэжыму.

Ці можна ў сеньняшніх абставінах захаваць беларускую дзяржаўнасьць і незалежнасьць? Складанае пытаньне, бо рэсурсаў і магчымасьцяў не вельмі шмат, але гэта не азначае, што трэба адмаўляцца ад спробаў гэтага не дапусьціць.

Яшчэ раз падкрэсьлю, зьньшчыць рэжым сіламі апазіцыі немагчыма, бо такіх сіл няма, Захад маральна гатовы сьпісаць Беларусь, а некаторыя палітыкі ўжо заяўляюць пра тое, што Беларусь - частка Расеі.

У такой сітуацыі апазіцыя пераўтвараецца ў пасіўнага назіральніка разбурэньня ўласнай дзяржавы.
Канешне, палітыка зьбліжэньня двухбаковы працэс - і дзеля стварэньня пэўных прадумоў, улады маглі б пайсьці на вызваленьне (ці хаця б пераводу пад дамашні арэшт) А. Пачобута, К. Андрэву, П. Шарэнду-Панасюк, В. Касьцюгову, І. Славнікаву, Дз. Івашына, Зм. Дашкевіча, М. Рабкову.
Адначасна - прапанаваць краінам ЕЗ стварыць кантактную групу па дээскалацыі сітуацыі (без высоўваньня ўльтыматумаў з абодзьвух бакоў). Еўрапецскія палітыкі, каб надаць сабе пэўнага палітычнага камфорту, маглі б рабіць гэта ў межах сьпецыяльнай міжнароднай гуманітарнай місіі.

Сыходзячы з рэальнай ацэнкі сітуацыі, палажэньня Беларусі, дадзены працэс можна і трэба ініцыяваць у перыяд бліжэйшых трох месяцаў.

1. Дыпсустрэчы на тэрыторыі трэцьціх краінаў (ЕЗ - МЗС РБ, АП);
1.1. Вызваленьне шэрагу вязьняў;
2. Прыезд СМГМ ў Менск
2.1. Вызваленьне шэрагу палітычных вязьняў;
2.2. Кропкавая замарозка санцый;
3. Фарміраваньне гуманітарнай кантактнай групы;
3.1 Вызваленьне шэрагу палітвязьняў;
3.2. Аднаўленьне дыпламатычных кантактаў;
3.3. Дээскалацыя сітуацыі на межах;
3.4. Аднаўленьне наземных камунікацый (чыгуначны транспарт) і больш свабоднае перасоўваньне праз межы;
3.5. Поўнае аднаўленьне функцыянаваньня консульстваў РБ;
4. Кансультацыі па далейшай дэмілітарызацыі сітуацыі ў Беларусі;
4.1. Спыненьне рэпрэсій, далейшае вызваленьне вязьняў;
4.2. Спыненьне завочнага перасьледу па палітычных матывах і адмена завочных прысудаў;


Адначасова, я ўпэўнены ў тым, што Расея будзе імкнуцца да таго каб не дапусьціць рэалізацыі палітыкі збліжэньня.

Але ініцыяваньне і крокі ў кірунку такой палітыкі, дадуць магчымасьць ясна зразумець, ці Беларусь яшчэ існуе як незалежная, суверэнная дзяржава, ці ўжо не.

Мне падаецца, што пакуль нн пачаліся перамовы, пакуль Расея мае зьвязаныя рукі і аслабленыя пазіцыі, варта запусьціць механізмы збліжэньня.

Калі нехта думае, што палітыка збліжэньня і спроба нармалізацыі сітуацыі, дээскалацыя - гэта прызнаньне Лукашэнкі, та магу сказаць толькі адно.
1. З прызнанем, ці без Лукашэнка будзе кіраваць краінай пакуль не памрэ;
2. Расея будзе імкнуцца цалкам вынішчыць Беларусь;
3. Захад не гатовы да доўгай і інтэнсіўнай канфрантацыі з Расеяй, а безкампраміснае змаганьне з рэжымам Лукашэнкі магчыма толькі, калі Украіна будзе перамагаць і Захад будзе імкнуцца да гэтай перамогі.

Тыя, хто пакінуў краіну могуць пачакаць наступныя 5-10 год за мяжой, падарожнічаць, ездзіць па самітах. Тыя хто зараз сідзяць у ШІЗА, пазбаўлены магчымасьці бачыць сваіх дзяцей, родных - такой магчымасьці не маюць, і могуць не мець яе ўвогуле.
Палітыка зацісканьня vs., палітыка збліжэньня

У каментарах атрымаў меркаваньне, што не трэба ніякай палітыкі збліжэньня, бо яна прывядзе да умацаваньня бандытскага рэжыму. Трэба ўзмацняць ціск і ізаляцыю рэжыму = Беларусі, бо толькі так можна змусіць Лукашэнку да саступак.

Добра, давайце паразважаем і на гэтую тэму:

1. Пасьля падзей 2020 году аўтарытарная улада ў Беларусі дасягнула найвышэйшай формы канцэнтрацыі ўлады, палітычнага кантролю і сталася па сутнасьці таталітарнай. Не зважаючы на крызіс легітымнасьці не адбылося крызісу ўлады і на працягу 5 год Лукашэнка змог гэта даказаць. Узмацненьне ўлады адбылося, а грамадства разбітае ўшчэнт, не засталося аніякіх прастораў для палітычнай аўтаноміі. Любыя нелаяльныя дзеяньні жорстка караюцца;

2. Пасіленьне рэпрэсій, палітыка ізаляцыі, пагаршэньне агульнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі прыводзіць да інтэнсіўнага вымываньня пасіянарнай, творчай часткі насельніцтва. Па розных дадзеных з краіны выехала ад 300 да 500 тыс., чалавек. А гэта дух беларускасьці, рухавік перамен. Далейшая палітыка зацісканьня паскорыць эміграцыю і павысяць канцэнтрацыю лаяльных да Лукашэнкі людзей;

3. Палітыка зацісканьня, калі і дасьць нейкі эффект, то толькі праз некалькі год. За гэты час, акрамя вымываньня актыўнага класу, адбудзецца працэс дэградацыі сацыяльных і эканамічных інстытутаў, разбурэньня дзяржавы як такой. Пры гэтым прамыўка мазгоў, як і сацыяльны інжэнерынг не спынецца. Людзі адварочваюцца ад палітыкі і грамадскай зацікаўленасьці, скіраввўшы ўсе сілы на выжываньне;

4. Канешне, агульная цяжкая сітуацыя будзе фарміраваць незадаволеннасьць уладамі, але такая ж незадаволенасьць і нават большая будзе і ў дачыненьні да апазіцыі, якая мае толькі адну стратэгію: "мы будзем давіць (рэжым), але будзе цяжка вам, але вы пацярпіце. На фоне гэтых заклікаў самі "лідэры" будуць раз’яжджаць па сьвеце, грантаваць, а беларусы выжываць, і ўсе гэта на фоне карупцыйных скандалаў у апазіцыі. На дадзены момант МАРАЛЬНАЯ ПЕРАВАГА апазіцыйных структур страчана амаль цалкам;

5. Ва ўладзе дастаткова рэсурсаў, каб утрымліваць сілавы і наменклатурны апарат. Народ будзе жыць горай, а сілавікі будуць цалкам забясьпечаны і з’яўляцца "элітай эліт". Трэба разумець, што йх большасьць сфарматавана да мадэлі Азаронка. Для йх усе вакол, акрамя вышэйшай улады і сілавога апарату - вырадкі і патэнцыйныя пагроза. Таму яны будуць вынішчаць народ;

6. Сьпецыфікай палітыкі рэжыму Лукашэнкі было ў пэўнай ступені гаспадараньне дзяржавай і яе стабільнасьць, дзякуючы агульнаму прагрэсу і расейскім рэсурсам ен не зьвеў краіну да ўзроўню Зімбабвэ. Да 2020 году Беларусь заставалася сучаснай, мадэрнізаванай дзяржавай з вялікм творчым класам. Гэты накоплены капітал дае пэўную ўстойлівасьць сістэме і зараз. Больш таго, як мы бачым нейкага жудаснага, сістэмнага абвалу не адбылося. Як нехта спадзяваўся на голад. Самае галоўнае - выплочваюцца заробкі і плоцяцца падаткі, няма вялікага безпрацоў’я і масавага зьбядненьня. Пра гэтае сьведчыць той факт, што ў 2024 годзе 2.3 міл’ена беларусаў выяжджала за мяжу. Толькі каля 1 млн., ў Польшчу. Каля 400 тыс, падарожнічала самалетамі;

7. Нават калі адбудзецца крызіс сістэмы, раптоўнае пагаршэньне сітуацыі, то пры наяўнасьць кансалідаванага рэпрэсіўнага апарату і разьбітага, неструктураванага, некаардынаванага грамадства - падавіць нейкія закалоты будзе вельмі проста;

8. Беларусь не ізаляваная краіна, есьць два заплечча рэжыму Кітай і Масква. Гэтыя краіны будуць ўтрымліваць рэжым з уласных геапалітычных інтарэсаў, адначасова будуць выгрэбаць усе рэсурсы, ад прадпрыемстваў да лясоў. Чым больш часу Беларусь будзе ізалявацца Захадам, тым больш антыдэмакратычнай і азіяцкай яна будзе станавіцца. Лёс краіны і грамадства будзе цалкам прывязаны да Расеі і Кітаю. Колькі прыдзецца чакаць, пакуль нешта рэальна зварухнецца ў РФ. Адзіны шанец гэта вайсковая перамога над Масквой. Ці яна будзе і калі? Ніхто зараз не скажа;
9. Пакуль для пазітыўнага рашэньня беларускага пытаньня ёсьць два варыянты: смерць Лукашэнкі і перамога Украіны (абвал рэжыму Пуціна), пры гэтым дадзеныя падзеі павінны адбыцца адначасова. Сыход Лукашэнкі ў сістэме расейскіх каардынат нічога для Беларусі не зьменіць;

10. Трэба таксама разумець, што эфектыўна і дэмакратычна кіраваць стомленым, зьбяднелым народам ў сітуацыі глыбокага сацыяльна эканамічнага крызісу ў поўкрымінальнай сітуацыі з глыбокім постлукашэнкаўскім сіндромам будзе вельмі цяжка.

Так ці інакш, нават татальная палітыка ізаляцыі не дасьць палітычных вынікаў у бліжэйшыя гады. Колькімі жыцьцямі беларусаў гатовыя заплаціць прастаўнікі падыходу зацісканьня? Пры гэтым не варта Беларусь параўноўваць з Украінай, украінцы маюць магчымасьць бараніць сваю дзяржаву са зброяй у руках, менавіта сваю.
У нас жа зараз няма поўнага суверэнітэту над нашай дзяржавай і тым больш няма ўзбройнага насельніцтва

У такіх абставінах, палітыка збліжэньня стварае малы, але шанец уратаваць краіну і людзей тут і цяпер.
«Рускі свет — сеткавая структура вялікіх і малых супольнасцяў, якія думаюць і размаўляюць на рускай мове. Не сакрэт, што на тэрыторыі, акрэсленай адміністрацыйнымі межамі РФ, пражывае амаль палова насельніцтва Рускага свету… Прызнанне існавання Рускага свету дазваляе нам казаць аб рускім капітале, сукупнасці культурных, інтэлектуальных, чалавечых і арганізацыйных патэнцыялаў, якія выяўляюцца ў моўным мысленні і камунікацыйных (гуманітарных) рэсурсах рускай мовы. Энергія волі розных этнакультурных груп, якія думаюць і размаўляюць на рускай мове, дазваляе актуалізаваць гэтыя патэнцыялы і ператварыць іх у шэраг вобразаў будучыні, якія задаюць рамкі і межы поля гаспадарчых, палітычных і адукацыйных антапрактык».

https://ceapp.info/2024/12/ideolagi-ruskaga-svetu-kadry-chastka-2/
П. Латушка:
«І яшчэ важна: Сенат Польшчы прызнаў Каардынацыйную раду, выбраную на сумленных выбарах, парламентам у выгнанні".

Я выбачаюся, а дзе і калі адбыліся сумленныя выбары? Ці 6000 "анлайн-прагаласаваўшых" гэта сумленныя і дэмакратычныя выбары? І мне цікава, ці ў Сэйме Польшчы пра гэта ведаюць?

Выбачаюся, але гэта ў чыстым выглядзе падман!

Калі КР - гэта дэмакратычна абраны "парламент", то Лукашэнка дэмакратычна абраны "прэзідэнт".

Сябры-засядальнікі ў КР, калі вы сапраўды лічыце сябе дэмакратычна абранымі, на "выбарах", то скажыце калі ласка, чым вы адрозьніваецеся ад тых, хто зараз арганізуе выбары ў Беларусі. Яня ж абсалютна ўпэўнены ў дэмакратызьме.

Такія заявы гэта проста пярэчаньне, ігнараваньне базавых прынцыпаў, норм дэмакратыі.

Больш таго, гэта ігнараваньне волі беларусаў, якія ў сваей бальшыні сказалі вам усім вялікае НЕ!

У нас усебаковае панаваньне антыдэмакратызму проста паўсюль.

Мне цікава, якімі высокімі мэтамі, новадэмакраты апраўдввюць падобныя маніпуляцыі.
Спец-аперацыя "выбары" прайшла для Лукашэнкі даволі пасьпяхова. Па ягоным інтэрв’ю з раньніцы было бачна, што ен задаволены і знаходзіцца ў эйфарыі.
Магчыма, што атрымаў нейкія энэргетыкі.

Удзел у галасаваньні "прыняло" аж 86%, дапускаю, што для Лукашэнкі намалююць каля 83%.
3 (тры), ці 0,3% супраць усіх.

Вынік будзе закладаць новую парадыгму адносін з масквоц. Каб не болей чым у Пуціна - калі застаецца абсалютная залежнасьць. Але магчыма беларускі дыктатар захоча пакрасавацца і паказаць, што ўжо няма ніякіх сочынскіх дамоўленасьцяў, што ен цалкам гаспадар сітуацыі, пасьля 5 год поўзаньня на каленях перад Пуціным.

Паглядўім дарэчы, якую псіхалагічная сітуацыя створыцца заўтра.
Вельмі рэкамендую ўсім прачытаць гэты артыкул-інтэрв’ю (2018)

Гибридный подход успешен в любом случае. С одной стороны, гибридная политика может иметь психологический эффект. Лукашенко и правящая номенклатура, напуганная возможностью силового давления, будет стремить доказать Москве, что Беларусь верный союзник. Это может привести к усилению прессинга на независимые, национальные СМИ, организации и т.д. следовательно к зачистке всего того, что могло бы сдерживать воздействие «русского мира». Проводя такую политику, Лукашенко приведет страну в объятия России (в принципе, то что он делал все эти годы). Я думаю, на это прежде всего, и рассчитана стратегия Кремля.


https://ceapp.info/2018/09/krymskij-gambit-rossiya-gotova-k-agressivnoj-politike-v-otnoshenii-belarusi/?fbclid=IwY2xjawIEH5VleHRuA2FlbQIxMQABHckOhd58wrq0bVHgN5SLKA7e5wKRARx-8oat1xnZTV0yHPeqLvpMEpF9Lw_aem_X3vvhUgzo02E61FknBQB1Q
Супраць усіх - 3,60%

Колькі рэсурсаў было патрачана, колькі "стратэгічных сустрэчаў" было праведзена, дыскусій каб пераканаць людзей у тым, каб яны пайшлі і прагаласавалі супраць усіх. Не ведаю, што там пабачыла наменклатура, ці карнікі, думаю нічога.

Цікава, ці зараз нейкія "тайныя" крыніцы, ці нейкія зьлівы, паведамяць пра тое, што супраць усіх прагаласавала аж 80 адсоткаў, і гэта была чарговая перамога "новадэмакратычных сіл".
Ад часоў прэд-праўды да часоў пост-праўды.

Грамадствы заўседы жылі ва ўмовах няпраўды, прыдуманай рэальнасьці, схаванай рэальнасьці.
Разам з чалавецтвам нарадзілася эпоха міфаў, эпоха прыдуманай рэальнасьці: багоў, супер герояў, духаў, той звышрэальнасьці ў імя якой людзі прыносілі жудасныя ахвяры, забівалі сябе наўзаем.

Яны (грамадствы і цывілізацыі) баранілі іншы сьвет (сьветлую будучыню) больш за сваю рэчаіснасьць і свае жыцьце.
І сеньня фактычна нічога не зьмянілася. Шмат, хто кажа, што мы жывем ў эпоху пост-праўды.

І гэта самая вялікая няпраўда, бо чалавецтва ніколі не жыло ў эпоху праўды. НІКОЛІ. Тысячы год людзі верылі ў духаў прыроды, багоў Алімпа, вялікага сонца і луны.

Потым міфы перавандравалі ў новыя мадэлі пэўнага нерэальнага разуменьня сусвету і чалавека.
Зараз усе перамяшалася і ўзмоцнілася пры ўдзеле лічбавых тэхналогій. Міфы пра тое, што жыцьцем чалавека, грамадстваў, дзяржаваў кіруюць богі, замянілася верай у кіраваньне сьветам праз ценявы ўрад.

І калі раней большасьць не магла дакрануцца праўды з прычыны недахопу часу і дакладнай інфармацыі, то зараз большасьць не ўстане дакрануцца праўды з прычыны недахопу часу і перанасычанасьцю інфармацыі. Таму, вера ў розныя міфы, як ў тыя "цемныя" часы, застаецца самым простым метадам для існаваньня і разуменьня рэчаіснасьці для простага чалавека. Ен з большага нават і не хоча ведаць праўды, бо потым не ведае, што з гэтым рабіць.

Іншай асаблівасьцю сеньняшняга этапу існаваньня чалавецтва, гэта здольнасьць гэгэрваваць, ствараць безліч альтэрнатыўных рэальнасьцяў, якія становяцца самай праўдзівай рэальнасьцю для міл’ёнаў людзей.

І моц улады як раз у тым, каб ствараць патрэбнае бачаньне сьвету і падпарадкоўваць яму жыцьці і лёсы іншых людзей.

І што ўражвае, сотні і тысячы людзей удзельнічаюць у стварэньні рознага кшталту няпраўдаў (палітычных, сацыяльных), абслугоўваюць гэтыя сістэмы, жывуць у йх.
Як вам такое меркаваньне? Прачытаў на канале, які, як кажуць, належыць адной з груп набліжаных да ОСТ-АПК.

"Только тотальная изоляция, экономический коллапс системы и её последующий распад - единственный сценарий свободы будущих поколений беларусов".


А тыя хто нешта там кажуць пра лес паліьвязьняў, лес народу і краіны - сентиментальнае колоборанты.

То бок адзіны шлях да свабоды, згодна з такой пазіцыяй, гэта, свабода праз татальнае зьбядненье народу, эканамічны калапс Беларусі, агульную сістэмную дэстабілізацыю і татальны гуманітарны крызіс. Па сутнасьці будзем мець дачыненьне з афрыканізацыяй Беларусі.

Толькі вось я вельмі моцна сумняюся, што зьбяднелы, незабясьпечаны народ, ва ўмовах агульнага хаосу будзе ўстане збудаваць свабодную і дэмакратычную краіну.

Хтосьці скажа, "Захад дапаможа", тады я прыгадваю Малдову, якая не адно дзесяццігодзе перажывае ўнутраную эканасічную, сацыяльную і палітычную турбулентнасьць.

На жаль, назіраючы за дзеяньнямі шмат якіх "апазіцыйных" структур з вялікім жалем магу канстатаваць, что яны "будуюць" усе, што заўгодна, але не дэмакратыю. Не хапае ўзважанай, адэкватнай ацэнкі сітуацыі, з ацэнкай магчымых негатыўных сцэнароў.

Я нават магу сказаць, па якому прынцыпу дзейнічае частка "дзеячоў": "якая дэмакратыя, усе потым, пасьля "перамогі".
Інакш кажучы, "якая Беларусь, якая краіна, усе потым, пасьля "перамогі". Навошта нам краіна, калі там Лукашэнка, калі не можам ею кіраваць, няхай яна будзе зьнішчана.

Ці гэта правільны падыход? Цяжка адказаць, асабліва, калі ўлічыць, што шмат з тых, хто сеньня выступае з пазіцыі татальнага вынішчэньня краіны, доўгі час будавалі гэтую сістэму.

Дакладна можна сказаць, што ва ўмовах хаосу да ўлады прыдуць папулісты, якія пачнуць абвінавачваць дэмакратаў у развале краіны.

І што рабіць? Для пачатку, адмовіцца ад пустых, абсалютна неадэкватных ацэнак і заклікаў: давесьці краіну і народ да зьбядненьня і калапсу, што разбурыць рэжым і адразу прывядзе беларусаў да сьветлай будучыні. Так не бывае.
Лукашэнка час адчасу ўзгадваяе З.Пазьняка, нават выказвае словы павагі свайму ідэалагічнаму праціўніку. Гэта нараджае сэнсацыі і віхуры ў сеціве і дэмакратычнай супольнасьці. Стварае прадумовы для тэорый загавару і ставяць пытаньні да аўтарытэту Пазьняка.

Разам з гжтым Лукашэнка час ад часу пачынае раўмаўляць па-беларускі, узгадвае банацьця беларускай культуры і гісторыі.

Так што, з гэтай прычыны мы павінны падазрона ставіцца да нацыянальнай мовы, да нашай гісторыі? Лукашэнка і дэмакратыю ўзгадвае і выбары і канстытуцыю як самае лепшае, што ёсьць у краіне. Так можа адмовімся ад дэмакратыі?

Так, Зянон Пазьняк вельмі крытычны для часткі палітыкаў, якія фарміруюць пэўныя апазіцыйныя структуры. І асноўная прычына такога стаўленьня мімікрыя, прыстасаваньне да абставінаў. Не, не спроба зьмяніць гэтыя абставіны, уплываць на йх, а прыстасавацца.
Прыстасаваньне ў прыродзе - гэта неабходнасьць выжыць. Для біялагічнага існаваньня і захаваньня віду - рэч неабходная. Для палітыка і грамадства - з’ява згубная і разбуральная. Чаму? Таму, што невядома, а на якіх жа пазіцыях стаіць гэты чалавек, якія і чыі інтарэсы ён прасоўвае, якую палітыку будзе рэалізоўваць, калі прыйдзе да ўлады.

На жаль, для беларускіх палітычных груп мімікрыя, прыстасаваньне дзеля ўласнага выжываньня, стала філасофіяй быцьця, за якой зустм не бачна разуменьня нацыянальных інтарэсаў. Так, з аднаго боку гэта вынік агульнай культуры, але з іншага - нежаданьне выйсьці з гэтай культуры, больш таго ствараюцца цэлыя тэарэтычныя канцэпцыі, каб апраўдаць неабходнасьць існаваньня ў гэтай культуры і нават яе захаваць.
Прыстасаванасьць і мімікрыя новапалітыкаў 90-х замест культурнай рэвалюцыі, прывяла Лукашэнку да ўлады. Прыстасаванасьць і мімікрыя прывяла ў сістэму новыя пакаленьні пакаленьні палітыкаў, якія дзеля здабыцьця ўласнага камфорту, заплюшчвалі вочы на злачынствы рэжыму. Апазіцыйныя структуры таксама імкнуліся нейкім чынам уладкавацца ў гэтай рэчаіснасьці і суіснаваць з сістэмай, забясьпечваючы сябе грантавай падтрымкай.

Апазіцыя 2020 году сфарміравалася з пакаленьня прыстасаванцаў, якія імкнуліся дапасавацца да зьнешніх уплываў і ўмоваў, перш за ўсе, Расеі. Мімікрыя пад расейскі сьвет, пад "ліберальную" у параўнаньні з Беларусьсю, Маскву, якая вызваліць беларусаў - дамінавала два гады.
Нават калі пратэст ужо быў задушаны. Агрэсія Масквы знову прымусіла прыстасоўвацца да новай рэчаіснасьці, ужо да нацыянальнай і антымаскоўскай пазіцыі, і галоўнае дзеля таго каб выжыць палітычна. У гэтай эквілібрыстыцы ніколі першасным не з’яўлялася дзяржава і нацыя. Ці гэтыя зьнешнія метамарфозы нейкіі чынам з’яўляюцца вынікам унутраных трансфармацый. Мне цяжка сказаць. Палітыкі, якія прадстаўляюць новую хвалю зьмянялі свой "выгляд" столькі разоў, што цяжка зразумець, хто яны па сваёй сутнасьці.

Нетрываласьць каштоўнасьцяў узмацняецца і барацьбой за "грантавую падтрымку", якая зараз стала асноўнай мэтай палітычнага дзеяньня. Грантавасьць у дзеяньнях новай апазіцыі пачала адкрыта праяўляцца яшчэ ў 2021.

Фактычна людзі са старой апазіцыі, з яе праблемнай культурай выжываньня, перанесьлі яе ў новую рэчыіснасьць, дзе яна добра ўпісалася. А зараз стала дамінуючай настолькі, што нават тыя людзі якія асьляпена верылі ледзь не ў сьвятасьць новых правадыроў, пачалі сумнявацца, расчароўвацца і адыходзіць.

Палітычная мімікрыя адбываецца не толькі коштам даверу людзей, але і паняцьцямі адказнасьці, дэмакратыі. Наступныя гады выжываньня настолькі закансэрвуюць гэтую закрытую культуру, настолькі ўзалежняць яе ад грантавай падтрымкі (бо іншых рэсурсвў няма і не будзе па прычыне інфляцыі даверу), што людзі (якія і дагэтага зьмянялі свае паставы), будуць проста не ўстане зьмяніць рэчаіснасьць.

Мы зноў апынемся ў вакуме нацыянальных каштоўнасьцяў (бо арыентацыя на зараз хутчэй за усе выключна сітуатыўная). Знову прыдзецца падлаштоўвацца пад "электаральныя чаканьні", а магчыма і пад Маскву, шукаць выгаднага кампрамісу паміж нацыянальным і ненацыянальным, паміж дэмакратычным і недэмакратычным, праўдай і няпраўдай.
Менавіта такая палітычная нетрываласьць людзей, якія імкнуліся да ўлады ў 1994 годзе згубіла Беларусь. 30 год краіна існуе ва ўмовах нейкага дзікага культурна-маральнага эксперыменту, які спарадзіў шматлікіх дэманаў.

Крытыка З.Пазьняка ў дачыненьні да часткі апазіцыі вынікае менавата з разуменьня небясьпечных наступстваў, якія нясе культура "самавыжываньня і мімікрыі" у палітыцы, асабліва калі мы маем дачыненьне з неўстойлівай сітуацыі ў беларускім грамадстве.
Гэта азначае, што без культурнай рэвалюцыі ў дэмакратычнай супольнасьці і яе рэдэмакратызацыі, дасягнуць сістэмных перамен у Беларусі будзе вельмі цяжка.

Беларускай палітычнай супольнасьці нехапае ідэалістаў.

Умовай для такой рэвалюцыі ёсьць фарміраваньне самастойных грамадска-палітычных нацыянальных ініцыятываў і супольнасьцяў (зараз мы кажам пра эміграцыю).

Без арыентацыі на існуючыя "палітычныя" структуры і грантавую падтрымку. Магчыма пазьней гэта прывядзе да фарміраваньня новага палітычнага фронту, а ў перспектыве да пераменаў у краіне.
Нацыяналізм vs., агрэсіўны папулізм. Праблемы беларускага грамадства

Слухаючы тлумачэньні з боку нашых суайчыньнікаў адносна йх негатыўнага стаўленьня да Пазьняка ў 90-х, прыходжу да высновы, што да гэтае стаўленьне вынікае з самога існаваньня Пазьняк.

Немалая частка нашых грамадзян абвінавачваюць не сябе і свой выбар, зроблены ў 1994 годзе, а менавіта Пазьняка.

Вось калі б Пазьняк быў бы іншы, Лукашэнка б не перамог. (Вось калі б Ісус быў бы іншы, яго б не расьпялі). А можа, калі б мы былі іншымі, то Лукашэнка не прыйшоў бы да ўлады?

Я бачу цэлы шэраг палітычных, сацыяльных і культурных комплексаў, якія характэрны для крытыкаў Пазьняка і немалай часткі нашага грамадства.

І яны вынікаюць з унутранай інфантыльнасьці, палітычнай нясьпеласьці. І гэтая праблема ўсьцяж застаецца актуальнай.

Бо што закідваюць Пазьняку ў 90-я, тлумачачы свой неўдзел у выбарах, ці галасаваньне за Лукашэнку:

1. Ен (Пазьняк) быў жорсткім нацыяналістам;

2. Ен быў непрымірымым да камуністаў і Саюзу;

3. Ен стаяў на антырасейскіх пазіцыях;

4. Для яго незалежнасьць Беларусі была першаснай, чым эканоміка;

5. Ен громка крычэў у мегафон (з апошняга).

Вось быў бы Пазьняк менш агрэсіўным (хаця ніхто не можа сказаць у чым праяўлялася гэтая агрэсія), то было б усе добра.

☝️Дарэчы, некаторыя былыя паплечнікі наадварот абвінавачваюць З.Пазьняка ў тым, што яму не хапала радыкалізму, што ў 1991 годзе трэба было штурмам браць будынак Вярхоўнай Рады і такім чынам скончыць з камуністамі. Пазьняк жа вырашыў не даводзіць працэс да гвалту. 90-ы годы былі ў першыню за ўсю нашую гісторыю гадамі нацыянальна-дзяржаўнага аднаўленьня. І маўчаць пра гэта, пра тое наколькі гэта важна было б гістарычным злачынствам. Пазьняк і БНФ быў голасам нашай (НАШАЙ ДЗЯРЖАВЫ), і гэта не праблема Пазьняка што беларусы не хацелі чуць і ведаць.

Вось быў бы Пазьняк лагодна нацыянальным, памяркоўным у пытаньнях камунізму і Расеі, мы б за яго прагаласавалі.

Вядома, што памяркоўным і лагодным да Расеі і камуністаў быў Станіслаў Шушкевіч. Гэтая яго памяркоўнасьць і лагоднасьць спрыяла камуністычнаму рэваншу, расчараваньню ў дэмакратыі і пашырэньню ўплываў Масквы.

Што ў выніку абярнулася палітычнай катастрофай для яго і краіны. Варта дадаць, што пасада старшыні ВС (якая на Захадзе ўспрымалася як прэзыдэнтства), давала вялікія магчымасьці для фундаментальных перамен у краіне. Менавіта памяркоўнасьць абумовіла вяртаньне неакамунізму і дыктатуры.

☝️Што тычыцца стылю палітычнай барацьбы, то чамусьці крытыкі не ўзгадваюць, чым йх купіў Лукашэнка. А менавіта агрэсіўным папулізмам, які грунтаваўся на фенаменальнай хлусьні, абвінавачваньнях у карупцыі, у гучных заявах пра пакушэньні (Ліезна), у агрэсіўным неасаветызьме русафіліяй. Выходзіць, маладым і сталым агрэсіўнасьць Лукашэнкі выразна падабалася ў тыя гады, як і ў наступныя?

Ім падабалася хлусьня, маніпуляцыя, папулізм, каўбаса па 3.60, тое як Лукашэнка "мочыць" усіх гэтых дэмакратаў, чыноўнікаў, дырэктароў.

Дык можа праблема не ў Пазьняку і нацыянальнай ідэі. Нацыянальная эліта-апазіцыя, бо рэальна краінай усьцяж кіравала камуністычная наменклатура - намагалася выхаваць нацыянальнае грамадства, і шмат што пасьпела зрабіць, на больш не хапіла часу. Грамадства мела літэральна толькі 3 гады. Большая частка грамадства спужалася не Пазьняка, а свабоды, дэмакратыі, адказнасьці за сваю дзяржаву.
І зараз свой страх, нясьпеласьць, памылкі намагаюцца скінуць на БНФ і Зянона Пазьняка. Хаця варта было б перш за ўсе ацаніць саміх сябе.

Без БНФ і Пазьняка не было б ясна акрэсьленай палітычнай нацыянальнай ідэі, без Пазьняка і БНФ не было б ясных і грунтоўных ідэй дзяржаўнасьці, незалежнасьці і нацыянальных інтарэсаў, ідэальнага нацыянальнага праекту Беларусі.

Ніхто па сеньняшні дзень не ўстане стаць выразным цэнтрам далейшай генерацыі і развівацьця фундаментальных ідэй беларускай нацыі. Есьць той змрочны страх перад нацыяналізмам, які ўбіла ў голавы расейскай культура і палітычная філасофія.
Шмат якія палітыкі, інтэлектуалы ў сваіх разважаньнях тонуць у правінцыялізме, развагах пра маленькую дзяржаву, залежную ад Расеі ў эканамічным і культурным плане.

Нацыя і дзяржава не зможа моцна стаць на ногі без разуменьня і ўспрыняцьця нацыянальнай ідэі. Калі ў галавах беларусаў не будзе дамінаваць свая нацыянальная ідэя, там будзе дамінаваць іншая.

На жаль, і сеньня ў грамадстве застаецца запыт не на фундаментальную нацыянальную ідэю (культура, нацыя, дзяржава), а на агрэсіўны папулізм. З большага, у 2020 годзе існаваў запыт на новага, мадэрновага Лукашэнку, які ператрасе наменклатуру, зблізіць краіну да расейскіх стандартаў, а ўзровень жыцьця да Маскоўскага (адпаведнік back to USSR).

Ці ў 2020 годзе беларускае грамадства знаходзілася ўсьцяж на ўзроўні палітычнай культуры 1994, калі не бачыла і не разумела ўсіх пагроз ад уласнага ненацыянальнага выбару, а імкнулася да новага папулізму.

Бо калі ўзгадаем 2020 год, то па сутнасьці "выбары" і йх асноўныя кандыдаты былі ненацыянальнымі, як і агульны палітычны запыт на ненацыянальнае. Нацыянальнае ў палітычным сэнсе было раздаўлена і адкінута. Хаця элемент яго пачаў узмацняцца праз пратэстную хвалю.

У гэтым драматызм нашага грамадства, і магчыма гісторыя дала Беларусі шанец:

1. Зразумець, што ў Беларусі выбар паміж нацыянальным і агрэсіўным папулізмам (ненацыянальным) будзе абарочвацца трагедыяй;

2. Што мы расплочваемся за кожны свой выбар, і не трэба яго апраўдваць дзеяньнямі Пазьняка, ці БНФ, а толькі ўласнай палітычнай недальнабачанасьцю.
З-за кратаў выйшла Паліна Шарэнда-Панасюк.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рускія зьдейсьнілі чарговы акт тэрарызму. Удар ракетай разбурыў пяціпавярховік у Палтаве
2025/02/04 06:09:25
Back to Top
HTML Embed Code: