group-telegram.com/viasna96/28738
Last Update:
Беларусцы Ганне Канавалавай, якая ў адзіночку гадуе двух унукаў у эміграцыі, патрэбная дапамога
Пра гэта са спасылкай на беларускую мастачку Яну Шостак распавяло @euroradio.
Ганна Канавалава і двое яе ўнукаў, Анастасія і Іван, з'ехалі з Беларусі ва Украіну, а адтуль — у Польшчу. Бацькоў дзяцей у Беларусі асудзілі на пяць з паловай гадоў зняволення. Дачка Ганны, Антаніна, была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. А зяць, Сяргей, адміністраваў тэлеграм-канал «Армія з народам».
З 1 снежня сям'я павінна будзе пераехаць на новую сацыяльную кватэру, у якой пакуль няма адпаведных ўмоў. Таму валанцёры звярнуліся па дапамогу да дыяспары. Яны шукаюць шліфавальную машыну для падлогі і добраахвотнікаў, якія дапамогуць пафарбаваць сцены.
Ганна вяжа вырабы з казінай воўны. У Instagram яна вядомая пад брэндам «Бабуля». І сур'ёзнай дапамогай стала б вашае жаданне купіць у яе хусткі, коўдры, пальчаткі, шкарпэткі ці шапкі ручной працы. А яшчэ яна стварае вырабы з партрэтамі палітвязняў 👉 instagram.com/babula_by_anna.
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna96/28738