group-telegram.com/viasna96/28749
Last Update:
Сілавікі прыйшлі з ператрусам да 85-гадовай бабулі былога журналіста «Белсата»
Пра чарговы ператрус у сваякоў Сяргей Скулавец паведаміў у Facebook. Сяргей зараз жыве ў ЗША. Летам 2023 года ён з’ехаў з Беларусі, асцерагаючыся пераследу за прафесійную дзейнасць. Сутнасць прэтэнзій і нагода ператрусу засталіся невядомымі. Але людзі, якія назваліся следчымі і супрацоўнікамі КДБ, цікавіліся менавіта асобай журналіста.
«Перагледзелі мабільнікі, задавалі нейкія пытанні, а потым самі на іх адказвалі і нешта запісвалі. Бацька ж сказаў, што ў гэтым доме няма аніякіх маіх рэчаў, але гэта іх зусім не цікавіла», — распавядае Сяргей.
Акрамя таго, паводле слоў журналіста, днямі яго родным пачалі званіць невядомыя асобы, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі дэпартамента фінансавай бяспекі.
«Пытаюцца дзе я, маўляў, не могуць да мяне дазваніцца», — піша Скулавец. Ён адзначае, што не хавае свайго месцазнаходжання, вядзе сацыяльныя сеткі, дзе ёсць усе кантакты, паведамляе @bajmedia.
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna96/28749