Telegram Group & Telegram Channel
😫​​​​Сегодня только четверг, а КрагельС разродился раньше времени - расстроился из-за смерти в Варшаве беларуски Елизаветы, закрытия погранпереходов с Литвой и депортации беларуса, не принявшего «устав» страны, в которую приехал. Один абзац из его опуса и достаточно для понятия сути его бреда😱:«... Потому и готовят Степанов, Елизавет, Антонов, сбежавших или предавших родину, к войне с Беларусью…Уже не скрывают этого. Готовят боевиков в учебных центрах Польши. Уже не один год формируют общественное мнение, чтобы войну преподнести, как спасение «ужасно страдающих» белорусов. А чтобы простые поляки, литовцы или латвийцы не могли узнать, как мы живем на самом деле, и рассказать про это своим друзьям и знакомым, закрывают погранпереходы на общих границах».
🕯Меркаванне КрагельсаГ пра трагедыю з беларускай у Варшаве - гэта адназначна атрута для нявопытных розумаў. Але нашчадак Гэбельса стварыў гэтую атруту не ад шкадавання беларускі, якая загінула ад рук забойцы, а каб лішні раз тыцнуць пальцам, што на злачынным Захадзе вось што чакае беларусаў. Так, цяжкі злачынны выпадак, які прывёў бы жанчыну любой нацыянальнасці, якая сустрэлася б з гэтым ман’якам на начной вуліцы да той трагедыі, што здарылася з Лізай. Так, вуліца не была пустыннай, ішлі рэдкія прахожыя. Але, улічваючы, што Варшава ўсё-такі спакойны горад, хочацца думаць, што проста не звярнулі ўвагу на маладых людзей. Не было тузаніны, крыку аб дапамозе. Маглі не бачыць нажа, прыстаўленага да горла дзяўчыны. Але і ў Беларусі здараліся і здараюцца трагедыі з гвалтам, насіллем, забойствам. Даўно было ў Бярозе, але на ўсю рэспубліку прагрымела аб трагедыі са школьніцай старэйшых класаў, якую знайшлі на кучы смецця згвалтаванай і забітай. Пагаворвалі, што дзеткі мясцовых гаспадароў жыцця пазабаўляліся. Справа ў поўнай цішыні так і не была раскрыта. А маці адзінай загубленай дачкі страціла розум.🧑‍⚕У Варшаве адразу сталі збіраць грошы на дарагое лячэнне беларускі, бо яна была падключана да жыццёва важных дарагіх апаратаў i не мела страхоўкі. Польскія медыкі рабілі ўсё, каб выратаваць Лізу, але ім не ўдалося. Медыкі сказалі кошт лячэння, але пасля смерці Лізы не выставілі рахунак. Прапанова заплаціць з сабраных грошай была агучана хлопцам Лізы. Адразу пасля здарэння выступілі з асуджэннем уладаў польскія грамадскія актывісткі. А 6 сакавіка выйшлі на вуліцы Варшавы 3000 чалавек на марш у памяць Лізы пад назвай «Яе звалі Ліза». Людзі неслі свечкі, кветкі да месца здзяйснення злачынства, гучала зноў асуджэнне ў бок тых, хто адказны за парадак і бяспеку на вуліцах. І ўлады абавязкова адрэагуюць у станоўчы бок. І суд у Польшчы незалежны, не трэба перажываць памагатаму ў беззаконні лізаблюду за «лазейкі ў польскім судзе».
🥷А вось у Беларусі ўжо 4 год здзяйсняюцца злачынствы. Толькі за лайкі, каментары, белыя і чырвоныя колеры і г.д.,людзей ідыёты ў балаклавах валакуць з дамоў, кватэр як тэрарыстаў, кідаюць у турмы, дзе здзекуюцца і забіваюць. Звальняюць з працы, асуджаючы сям'ю на голад. На Захадзе, хто працуе, той і мае. На жаль, бальшыня «беглых», як называе выціснутых з краіны лепшых беларусаў КрагельсГ, не вернецца. Як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць.
🤓Але шкадаванне Лізы блакітнавокім, прылізаным стукачом было толькі зачэпкай, каб выліць чарговае вядро памый на цывілізаваныя краіны, якія па яго словах, толькі і чакаюць рабоў з Беларусі. На Захад выехалі не рабы, а вольныя разумныя людзі, якім там не трэба лізаць пятую кропку, як у Беларусі, каб быць на працы, мець правы, зарабляць на годнае жыццё і жыць без страху.
⛔️Халопа Крагельса хвалюе, што заходнія суседзі адгароджваюцца ад Беларусі. Так, адгароджваюцца ад фактычна расійскага анклава пакуль яшчэ пад назвай Беларусь толькі для сваёй бяспекі і правільна высылаюць з сваіх краін тых, хто плюе ў калодзеж, дзе п´е ваду. Літва не Беларусь. Захад шануе сваю культуру і мову ў адрозненне ад беларусаў-манкуртаў, якія як стада бараноў лезуць у рот людаеда з Усходу.

group-telegram.com/BeloyeChernoye/2034
Create:
Last Update:

BY Белое и Черное

Share with your friend now:
group-telegram.com/BeloyeChernoye/2034

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

In view of this, the regulator has cautioned investors not to rely on such investment tips / advice received through social media platforms. It has also said investors should exercise utmost caution while taking investment decisions while dealing in the securities market. Lastly, the web previews of t.me links have been given a new look, adding chat backgrounds and design elements from the fully-features Telegram Web client. The fake Zelenskiy account reached 20,000 followers on Telegram before it was shut down, a remedial action that experts say is all too rare. Founder Pavel Durov says tech is meant to set you free Two days after Russia invaded Ukraine, an account on the Telegram messaging platform posing as President Volodymyr Zelenskiy urged his armed forces to surrender.
from no

Telegram Белое и Черное
FROM American