group-telegram.com/belarus_sacral/6002
Last Update:
#маліноўшчына #sacral_dominium #sacral_catholic
У ХІХ ст. у вёсцы Маліноўшчына існаваў маёнтак Свентаржэцкіх. Існаваў да 1939 года. За гэты час шмат чаго змянілася ў мясцовасці (палац, напрыклад, не захаваўся), але нешта да нас дайшло. Відавочна заўважная гаспадарчая пабудова. Схваная ў нетрах былога парку магіла Міхаіла Свентаржэцкага, аднаго з гаспадароў і ўдзельніка паўстання 1863-64 гг. Былы бровар ператварыўся ў сучасны спіртзавод. Але самы цікавы і загадкавы аб'ект пастаў сярод заводу – радавая капліца-пахавальня ў выглядзе піраміды.
Адкуль такая дзіўная форма? А пачалося усё з егіпецкага паходу Напалеона ў 1798-1801 гг. які скончыўся для апошняга сумна. Тым ня менш, тады з ім адправіліся ў экспедыцыю даследчыкі, што ўтварылі камісію навук ды мастацтваў, якая дала пачатак сучаснай егіпталогіі. У Еўропу яны прывезлі не толькі артэфакты старажытнай цывілізацыі, але вялізны інтарэс да яе ў шырокіх колах насельніцтва. У тым ліку сярод прадстаўнікоў усходняй Еўропы. Такім чынам, пэўныя заможныя людзі вырашылі, што могуць быць пахаванымі, як фараоны ў адпаведных пахавальнях. Самы знакаміты і больш даступны для наведвальнікаў прыклад можна знайсці на могілках горада Узда. На магілёўскіх каталіцкіх могілках таксама можна адшукаць прыгожую капліцу з егіпецкімі матывамі.
BY sacral_BY
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/belarus_sacral/6002