Telegram Group Search
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Якія беларускія выдавецтвы праводзяць калядныя акцыі для сваіх чытачоў?

🎄Выдавецтва Gutenberg праводзіць у сваім інстаграме адвэнт са зніжкамі: кожны дзень з'яўляецца акцыя на канкрэтную кнігу ці гульню, якую можна купіць танней пры заказе менавіта ў гэты дзень. Ёсць вельмі выгадныя прапановы 😉

🎄Выдавецтва Рамана Цымберава таксама праводзіць зніжкавы адвэнт у інстаграме — сачыце ўважліва за пастамі і сторыз, каб не прапусціць цікавую кніжку па прыемным кошце.

🎄Выдавецтва "Тэхналогія" прапануе зніжку ў 10% на ўсе кнігі! Прапанова дзейнічае да 24 снежня. А яшчэ выдавецтва зрабіла вялікія зніжкі на некаторыя кнігі — ад 20% да 50% (калі вы яшчэ не маеце "Нашу крыжаванку", то цяпер яна каштуе ўсяго 6 рублёў!). Усе акцыі можна паглядзець на сайце "Тэхналогіі".

🎄Выдавецтва "Кніжны рысь" робіць зніжку ў 10% тым, хто да 31 снежня купіць выданні "Дадзены мне" і "Заўрык і яго старэйшы брат" у мінскай "Акадэмкнізе".
У лістападзе ў Вільні адзначылі скарынаўскія дні — больш за 500 гадоў таму Францыск Скарына выдаў тут першую друкаваную кнігу Вялікага княства Літоўскага.

З гэтай нагоды мы ўзгадваем пра вуліцы, на якіх размяшчаліся вядомыя віленскія друкарні, а таксама пра месцы, звязаныя з кнігамі і кнігадрукаваннем.

Лонгрыд 👈
Раман Юлі Арцёмавай "Я и есть революция" перакладуць на нямецкую 📓

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”.

Нямецкамоўная версія твору пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе.

Падрабязней ⬅️
Эсэ Насты Манцэвіч і пераклады Алок Вайд-Мэнан — пад адной вокладкай 📕

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” навінка — “Цела таксама архіў” аўтарства беларускай літаратаркі Насты Манцэвіч. У гэтай кнізе Наста выступае не толькі як аўтарка, але і як перакладчыца — у выданні прадстаўлены яе беларускамоўныя пераклады твораў Алок Вайд-Мэнан (ЗША).

У кнізе праз літаратурнае выказванне адбываецца пошук (патрабаванне) свайго месца, свабоды для слова (тэксту) і цела.

Падрабязней 👈
📘Паэт Павел Капанскі выдаў кнігу вершаў пад назвай "Акрамя".

"У выпадку з паэзіяй Паўла Капанскага ў вочы кідаецца цікавы інгрыдыент — шматмоўнасць. Вершы з кнігі "Акрамя" напісаныя трыма мовамі: беларускай, украінскай і польскай — задоўга да таго, як гэтыя мовы пачалі рабіцца звыклымі для нашага вуха. І калі раней гэткае натуральнае паліглоцтва падавалася пэўнай экзотыкай, то цяпер цалкам лагічная частка жыцця многіх чытачоў", — піша пра кнігу паэт Віталь Рыжкоў.

***
ці не твае рукі
габлююць з майго
драўлянага сэрца
бяскрылых галубоў?

Дзе набыць ⬅️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кнігі выдавецтва "Мяне няма", якія мы разыгравалі ў нашым Інстаграме, дайшлі да сваёй адрасаткі! 💌

Пераможца вырашыла аддаць іх у познаньскую біблятэчку з беларускімі выданнямі — цяпер кнігі Валянціна Акудовіча, Таццяны Заміроўскай і Сяргея Краўчанкі можна ўзяць пачытаць, пазычыўшы ў "Кніжнай палічкі ў Познані"!

А мы запрашаем падпісацца на наш інстаграм — мы рыхтуем яшчэ некалькі кніжных разыгранак 🎁
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📖 26 снежня: прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Беластоку.

Падчас прэзентацыі аўтар раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонусам спаткання будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.

📍26 снежня, чацвер, 17.00, хаб "Новая Зямля" ((ul. Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёлета мы працягваем традыцыю, якую наш сайт запачаткаваў у 2023 годзе: прапануем паглядзець на кнігі, пра якія мы пісалі цягам дванаццаці месяцаў. Мы выбралі з іх найлепшыя, знакавыя і проста цікавыя кожнаму чытачу.

Далёка не ўсе выдадзеныя ў Беларусі і па-за яе межамі кнігі ўвайшлі ў наш рэйтынг. Выдаецца нямала, нават сотні найлепшых назваў будзе недастаткова, што, хутчэй, станоўчы момант, чым адмоўны 🙏

100 НАЙЛЕПШЫХ КНІГ 2024

♥️ Напішыце ў каментарах, якія кнігі 2024 году спадабаліся вам.
Перакладчыцкая майстэрня Беларускага ПЭНа адкрыла прыём заявак на другі сезон 📝

Вядоўца — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Сярод гасцей майстэрні — польская перакладчыца Яанна Бэрнатовіч, паэтка і перакладчыца Наста Кудасава, перакладчык Сяргей Сматрычэнка ды іншыя.

❗️Дэдлайн – 6 студзеня 2025 года (уключна).

📙Сустрэчы будуць адбывацца анлайн на платформе ZOOM з 23 студзеня да 3 красавіка, кожны чацвер з 19:00 да 21:00 па беларускім часе,

Удзел у майстэрні бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, прыярытэт у заявак з перакладамі. Выпускнікі і выпускніцы папярэдняга сезона таксама могуць удзельнічаць.

Дзеля бяспекі можна ўдзельнічаць пад псеўданімам.

Падаць заяўку🖇
bellitinfo pinned a photo
Дарагія нашыя чытачы, віншуем вас са Святамі! 🎄

Зычым вам здароўя, натхнення, радасці!
Хай будуць грошы, каб купляць кнігі, час, каб іх чытаць, і сябры, каб разам абмяркоўваць!

А мы ў 2025 годзе працягнем распавядаць вам пра навіны літаратуры — дзякуй, што вы застаяцеся з намі 💖

Яшчэ хочам прапанаваць вам падборку ўласных тэкстаў 2024 года, якія можна пачытаць паміж аліўе і "Адзін дома":

🎄11 фільмаў пра паэзію, паэтаў і паэтак

🎄Віленскія адрасы Мойшэ Кульбака

🎄Правілы жыцця ад Вацлава Ластоўскага

🎄Кніжная мапа беларусаў Вільні

🎄Падарожжы Юргіса Кунчынаса: шпацыр па мясцінах з кнігі "Туўла"
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч 📖

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”.

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Выданне з’явілася ў тандэме з мастачкай Кацярынай Забела.

Падрабязней 👈
📓Філосаф Алесь Анціпенка напісаў кнігу пра паэзію, сэкс і рэлігію.

У кнізе “Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне”, якая выйшла ў выдавецтве "Тэхналогія", аўтар даследуе феномен самаўсведамлення чалавека.

Робіць ён гэта на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.

Падрабязней ⬅️
Зімовая аўдыянавінка ад "Кніжнага Воза": "Як гара чалавека ратавала" Алены Масла 🏔

Аповед пра незвычайнае, але сапраўднае сяброўства паміж чалавекам і гарой. Так-так, самай сапраўднай гарой, каторая гатовая зрушыць з месца дзеля ўратавання свайго сябра.

Казка была апублікаваная ў зборніку Алены Масла "Таямніца закінутай хаты" (2005 год). Твор рэкамендаваны настаўнікамі да пазакласнага чытання.

🎧 Паслухаць навінку
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat з'явілася прыкладанне для праслухоўвання аўдыякніг 🔥

У каталогу бібліятэкі больш за 100 аўдыякніг, якія цяпер будзе зручна слухаць з дапамогай прыкладання.

📱Пакуль дадатак дасяжны толькі для iPhone. Дадатак працуе і ў Беларусі, яго можна загрузіць з App Store. Прыкладанне для Android з'явіцца неўзабаве — пра гэта піша ў Facebook кіраўнік фонду і бібліятэкі Яраслаў Іванюк.
2025/01/08 17:02:21
Back to Top
HTML Embed Code: