Telegram Group & Telegram Channel
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня

17 верасня праваслаўныя хрысціяне, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, ушаноўваюць ікону Божай Маці «Неапальная кусціна» («Неопалимая купина» па-царкоўнаславянску).

Сімволіка гэтай іконы звязана з біблейскай гісторыяй пра тое, як прароку Маісею з’явіўся Бог з полымя цярновага куста, які гарэў, але не згараў (гл. Кніга Выхад, 3:2). Як куст застаўся цэлым у агні, так і Марыя, стаўшы Маці, засталася Дзевай.

Бог абвяшчае Маісею, што ўбачыў пакуты Свайго народа ў Егіпце, і ўскладае на прарока місію вывесці людзей з рабства. «Адпусці народ Мой» — так перадасць Маісей волю Бога фараону, і гэтыя словы стануць пачаткам доўгага шляху да свабоды.

«Хрысціянская візія» заклікае беларусаў маліцца 17 верасня аб дасягненні свабоды, справядлівасці, нацыянальнага прымірэння.

Мы склалі свой варыянт такой малітвы. Спадзяемся, ён дапаможа вернікам, якія стаміліся ад афіцыёзу і якім прыкра бачыць, як царква замест служэння Хрысту абслугоўвае рэжым.

❗️Нагадаем, што наш канал прызнаны экстрэмісцкім. Знаходзячыся ў Беларусі, цытаваць нас у публічнай прасторы — ці то ў сацыяльных сетках, ці то падчас службы ў храме — небяспечна. Памятайце пра гэта і беражыце сябе.

***
Магутны Божа, сапраўдны наш Уладар!

Ты пачуў галашэнне народу Ізраільскага, які пакутаваў у егіпецкім рабстве, і ў неапальнай кусціне з’явіўся Маісею, абяцаючы дапамогу і свабоду. Ты вывеў Свой народ з зямлі рабства і прывёў яго ў зямлю абяцаную.

Спаглянь сёння і на наш беларускі народ, які церпіць гвалт, здзекі, катаванні, прыгнёт, і будзь з намі ў нашых пакутах, Божа наш, і выведзі нас з рабства хлусні, гвалту, несправядлівасці!

Падмацоўвай нас на шляху да свабоды, каб мы не ўхіляліся ў грэх. Дапамажы нам збудаваць новую Беларусь, у якой наш народ сапраўды будзе аб’яднаны ў праўдзе, салідарнасці, павазе і любові адзін да аднаго і да кожнага чалавека ў гэтым свеце! 

Няхай усё нашае жыццё будзе на славу Табе, Літасціваму Богу, Айцу, Сыну і Святому Духу, амін.

***
Всемогущий Боже, наш истинный Владыко!

Ты услышал вопль народа Израильского, страдавшего в египетском рабстве, и в неопалимой купине явился Моисею с обетованием помощи и свободы. Ты вывел народ Свой из земли рабства и привел его в землю обетованную.

Воззри и сегодня на наш беларуский народ, который терпит насилие, издевательства, пытки, угнетение, и будь с нами в наших страданиях, Боже наш, и выведи нас из рабства лжи, насилия и несправедливости!

Поддерживай нас на пути к свободе, чтобы мы не уклонялись в грех. Помоги нам построить новую Беларусь, в которой наш народ действительно был бы единым в истине, солидарности, уважении и любви друг ко другу и к каждому человеку в этом мире!

Пусть вся наша жизнь будет во славу Твою, Милостивого Бога, Отца, Сына и Святого Духа, аминь.

@christianvision

group-telegram.com/christianvision/3985
Create:
Last Update:

BY Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Share with your friend now:
group-telegram.com/christianvision/3985

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Telegram users are able to send files of any type up to 2GB each and access them from any device, with no limit on cloud storage, which has made downloading files more popular on the platform. The fake Zelenskiy account reached 20,000 followers on Telegram before it was shut down, a remedial action that experts say is all too rare. Artem Kliuchnikov and his family fled Ukraine just days before the Russian invasion. Founder Pavel Durov says tech is meant to set you free This provided opportunity to their linked entities to offload their shares at higher prices and make significant profits at the cost of unsuspecting retail investors.
from no

Telegram Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
FROM American