group-telegram.com/dw_belarus/15018
Last Update:
Пра што жартуюць у беларускім стэндапе, і ці можна ім зарабіць на жыццё?
Пасля эміграцыі з Беларусі многія беларускія комікі сканцэнтраваліся ў Варшаве. Тут некалькі месяцаў таму нават адкрылі стэндап-клуб Local. Адным з яго заснавальнікаў і хэдлайнерам стаў Ідрак Мірзалізадэ.
"Ідрак хіба галоўная постаць беларускамоўнага стэндапа сёння. Гэты чалавек з пяшчотай ставіцца да беларусаў, беларускай культуры і беларускай мовы, што выклікае рэспект ад мяне асабіста і ад гледачоў", - кажа комік Міхась Ільін.
У Беларусі пры гэтым таксама працягвае развівацца стэндап, праўда, многія вострыя тэмы для жартаў застаюцца пад забаронай, распавядае стэндап-комік Антон Дзюбайла.
"На тэрыторыі Беларусі засталіся вельмі добрыя хлопцы і дзяўчаты, але там сур’ёзная самацэнзура, - дзеліцца Антон, не называючы імёнаў. - Комікі не дазваляюць сабе нават намёкаў на вострыя тэмы і факусуюцца на быце, адносінах, дзіўных сітуацыях у грамадскіх месцах".
Хто і як развівае беларускамўны стэндап - распавядаем па спасылцы. Не працуе? Скарыстайцеся гэтай.
@dw_belarus
BY DW Беларусь

Share with your friend now:
group-telegram.com/dw_belarus/15018