group-telegram.com/katolik_life/1697
Last Update:
Беларускую моладзь запрашаюць у Рым – адкрыта рэгістрацыя ў пілігрымку
Сталі вядомыя кошт, праграма і даты паездкі.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія абвясціла аб рэгістрацыі на пілігрымку моладзі да Святой Брамы базылікі Святога Пятра ў Ватыкане і да ўдзелу ў Юбілеі моладзі ў Рыме.
Выезд з Мінска запланаваны 25 ліпеня, вяртанне – 5 жніўня.
Гэта будзе аўтобусная пілігрымка: па дарозе ўдзельнікі наведаюць Кошыцэ (Славакія), Будапешт (Венгрыя), а пасля Рыма на зваротным шляху пабываюць у Празе (Чэхія).
Узрост удзельнікаў: 18-35 год. Меркаваны кошт – 630 еўра + віза. Арганізатары дапамогуць у атрыманні візы.
У кошт уваходзіць пакет пілігрыма, праезд, пражыванне па маршруту, сняданні ў транзітных гатэлях, экскурсіі па дарозе, пражыванне і харчаванне ў салезіянскім цэнтры ў Рыме.
Паведамляецца, што месцы абмежаваныя. Тэрмін запісу – да 15 сакавіка. Да гэтага часу неабходна ўнесці перадаплату. Рэгістрацыя па спасылцы.
BY Katolik.life. Неафіцыйнае
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/LRYicYb__qMnO3qkum358rUjddFnmanVcsXnsa9IbX9U6vkDn1f-32k_jfCrxHAvBW7tfx6hSMx8VHCoC2NHHNvGkVr3ZzmBm3yK7c9LrhUk7AZ7qdTIzCBU5REXo9O-wO7aWgwJiuswGCmMjrMMVSv8JliAIgUsqaFzMT1WaPfl63TtvyKqGfGqyvMTX2HGpthTCVTdLY7IaL8byBrXPDZwyFJDa5MJs-LAWgqe-CqeQLXoh5o_qvFmFgw45WmIxBrMedxigtGumbc_wC0gvZgXpE-vhJsktpM6xHEQjy-lAhpWAQ_vFZ_Y75TrWVstlHYFw7Eh0ppZPreicBrfYg.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/katolik_life/1697