Telegram Group Search
Сёння у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол "Роля жанчын у сучасным свеце: ад мацярынства да служэння грамадству".
Удзел у мерапрыемстве прымала Жасткова Алена Іванаўна, загадчыца навукова-экспазіцыйнага сектара музея Якуба Коласа, якая распавяла ўдзельнікам пра галоўную жанчыну Паэта, жонку Марыю Дзмітрыеўну Міцкевіч.
Дырэктар музея - Мацяс Ірына Уладзіміраўна атрымала ўзнагароду гарадскога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года - 2024» у намінацыі «Духоўнасць і культура” 🏆🤍
Сябры 🤍
Запрашаем вас на чарговы сямейны фестываль у музеі Якуба Коласа!

15 сакавіка на сямейным фестывалі вас чакае дзве кранальныя тэатральныя гісторыі ад тэатра “Леў і піушка”, якія растопяць сэрцы не толькі дзяцей, але і дарослых ❤️‍🩹

16:00
Інтэрактыўны спектакль “Дарога дадому” 🧺
3+

18:00
Інтэрактыўны спектакль “Мама” 🫂
1+

А каб правесці час яшчэ і карысна, у межах фестываля мы падрыхтавалі для вас захапляльныя майстар-класы для ўсёй сям’і 🎨

15:00
Майстар-клас па вырабу вясновых птушак 🐦
Паспрабуем працаваць з фетрам - мяккім і яркім матэрыялам, які лёгка рэзаць і ўпрыгожваць🤍

17:00
Тэатральны занятак “Тэатр бывае розным” 🎭
Даведаемся больш пра гісторыю лялечнага тэатра, асвоім прафесію лялькавода і паспрабуем паставіць сваю тэатральную гісторыю ўсёй сям’ёй 🌟

🗓️ 15 сакавіка 2025
15:00-19:00
📍г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
📌 Кошт кожнага спектакля:
15 руб. - дзіцячы;
7 руб. - дарослы.
Майстар-класы бясплатныя пры наведванні спектакляў.

Да сустрэчы 🫶🏻
Інтэрактыўны спектакль “Дарога дадому” у межах сямейнага фестываля ў музеі Якуба Коласа 🧺

🦡 Барсучыха цётачка Бэла ўжо немаладая. Яна шмат ведае, шмат бачыла. Кожную нядзелю яна адпраўляецца ў шлях, каб падняцца на вяршыню гары, якая называецца «Цукровая галава»

🐈 Аднойчы ў дарозе яна сустракае самотнага кацяняці Ціма. Цётачка вучыць яго ўсяму, што ведае сама, клапоцячыся і аберагаючы яго. Удваіх кожную нядзелю яны адпраўляюцца ў шлях датуль, пакуль ізноў не ўбачаць з вышыні, як жа выдатны свет…

Што такое прыгажосць?
🐜Куды бягуць мурашкі?
🍃Навошта дрэвам лісце?
🌌Дзе знаходзіцца таемнае месца?
🗻І што ж там, на самай вяршыні?

🕊Неверагодна кранальны і філасофскі спектакль

📍15 сакавіка, 16:00
Мінск, вул. Акадэмічная 5
📌 Кошт:
15 руб. - дзіцячы;
7 руб. - дарослы.

❗️Спектакль на рускай мове!
Папярэдні запіс абавязковы https://forms.gle/8L5iqcFHLVXMtwjz5 🩷
Інтэрактыўны спектакль “Мама” у межах сямейнага фестываля ў музеі Якуба Коласа 🫂

👧🏼У кожнага з нас свая мама, і кожная з іх - гэта цэлы сусвет. У кожнай ёсць свае гісторыі, свае мары і свае клопаты. Але адно застаецца нязменным: мама - гэта любоў, якая сагравае сэрца і робіць нас мацней.

🐘Гэты спектакль — кранальная гісторыя пра сланіху і яе дапытлівае сланяня.

Пра тое, як бязмежная дзіцячая фантазія, як дзеці ўмеюць ствараць цэлыя дзіўныя сусветы і знаходзіць радасць у простых рэчах, ператвараючы штодзённыя моманты ў чароўныя ўспаміны.

🫶🏻Да сустрэчы на ​​спектаклі, дзе мы раскажам пра самую звычайную маму, якая ёсць у кожнага і з нас
…і самую незвычайную, якая ёсць толькі ў цябе…🤍

🐘Спектакль «Мама» на рускай мове!
🌷Рэкамендаваны ўзрост 1-5 гадоў
📍15 сакавіка, 18:00
Мінск, вул. Акадэмічная 5
📌 Кошт:
15 руб. - дзіцячы;
7 руб. - дарослы.

❗️Спектакль на рускай мове!
Папярэдні запіс абавязковы https://forms.gle/91tBjpcuMZdDttjj6
Сябры! Да міжнароднага Дня паэзіі музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб “Паэт ЯК...”, у чым сэнс

🪶 Вам патрэбна выбраць улюбёны коласаўскі верш, выразна прачытаць яго і даслаць відэа гэтага працэса ў інстаграм. Адзначыць у допісе музей і дадаць хэштэг #паэтЯК

А лепшыя ўдзельнікі будуць адзначаны музейнымі падарункамі 📚

Вы можаце адаслаць відэа 21 сакавіка цягам усяго дня: з 00.01 да 23.59 🕰

Шчыра чакаем вашыя відэа 💌
Музей Якуба Коласа прымае ўдзел у выстаўцы з прэзентацыямі праектаў, для выканання якіх былі прадастаўлены гранты ў 2024 годзе, у межах Пасяджэння Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур, якія вылучаюцца для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годдзе ў музеі пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў рэалізаваны інклюзіўны праект для людзей са слабым зрокам і сляпых “Музей навобмацак”.
22 сакавіка 2025 года прапануем разам гукаць вясну на сядзібе музея Якуба Коласа. 🌿💐
З дапамогай фальклорнага ансамбля “Млынок” мы пазнаёмімся з традыцыяй гукання вясны, навучымся веснавым спевам, танцам і, канешне, гульням; пад пільным наглядам мастачкі Настассі Балыш адчаканім сапраўдных птушак-веснавушак.🕊🌞
Чакаем вас у 14.00 у музеі Якуба Коласа (Мінск, Акадэмічная, 5)
❗️Абавязковы запіс https://forms.gle/WqR7PrEQR69SZm9U9
2025/03/11 17:34:37
Back to Top
HTML Embed Code: