group-telegram.com/nau_belarus/2924
Last Update:
Як прайшоў беларуска-польскі калядны вечар?
У Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — 20 снежня сабраліся прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі, еўрапейскія партнёры, беларускія і польскія культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы, а таксама прадстаўнікі МЗС Польшчы і еўрапейскіх амбасадаў, каб у творчай атмасферы адзначыць Каляды.
Госці пабачылі ўнікальную выставу гістарычных строяў ад Кацярыны Ваданосавай і паслухалі выступ беларуска-польскага дуэта Канстанціна Гарачага і Міхала Солтана. Яскравым момантам вечара стала прэзентацыя першага каталога Музея Вольнай Беларусі. У яго ўвайшлі 25 артэфактаў, звязаных з пратэстным рухам беларусаў, палітзняволенымі і беларускімі добраахвотнікамі.
Як выглядаў калядны вечар — глядзіце ў нашым відэа: https://youtu.be/NPtY8koVb34
BY Народное Антикризисное Управление
Share with your friend now:
group-telegram.com/nau_belarus/2924