Telegram Group & Telegram Channel
Святлана Ціханоўская – Радзе Бяспекі ААН: «Падыход «пачакаем і ўбачым» не працуе. Разгортванне ядзернай зброі ў Беларусі павінна быць прадухіленае»

Сёння адбылося паседжанне Рады Бяспекі ААН наконт рашэння Расіі аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі насуперак волі беларускага народа. Перад гэтым абмеркаваннем сярод чальцоў Рады быў распаўсюджаны ліст Святланы Ціханоўскай да прэзідэнта Рады Бяспекі ААН – ад імя прадстаўніцы беларускага народа.

«Расійская дзяржава, якая неаднаразова праяўляла агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да нашых суседзяў, можа нанесці ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі. Беларусь не мае кантролю над гэтым узбраеннем – і ўжо пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Пасля пачатку палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе мы заклікалі да рашучых крокаў для яго ўрэгулявання, перш чым ён ператворыцца ў рэальную пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы. З таго часу Лукашэнка захапіў замежны камерцыйны самалёт, зладзіў міграцыйны крызіс на мяжы з Еўрапейскім Саюзам, стаў су-агрэсарам у вайне супраць Украіны і працягвае рэпрэсаваць тысячы беларусаў. Цяпер ён дазваляе Расіі выкарыстоўваць нашую зямлю для аднаўлення глабальнай гонкі ўзбраенняў.

Відавочна, што падыход «пачакаем і ўбачым» не працуе. Гэтае разгортванне ядзернай зброі павінна быць прадухіленае, і накіраваныя на гэта дзеянні павінны пачацца тут, у Радзе Бяспекі, у органе, які быў створаны Статутам ААН «каб выратаваць наступныя пакаленні ад бедстваў вайны». Мы таксама настойліва заклікаем свет запатрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі і спынення ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Нарэшце, мы падтрымліваем патрабаванне Украіны пра пазбаўленне Расійскай Федэрацыі статуту сталага чальца Рады Бяспекі ААН».

Уся заява Святланы Ціханоўскай – на сайце.

group-telegram.com/tsikhanouskaya/3232
Create:
Last Update:

BY Светлана Тихановская

Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/3232

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

He adds: "Telegram has become my primary news source." "The argument from Telegram is, 'You should trust us because we tell you that we're trustworthy,'" Maréchal said. "It's really in the eye of the beholder whether that's something you want to buy into." Messages are not fully encrypted by default. That means the company could, in theory, access the content of the messages, or be forced to hand over the data at the request of a government. Either way, Durov says that he withdrew his resignation but that he was ousted from his company anyway. Subsequently, control of the company was reportedly handed to oligarchs Alisher Usmanov and Igor Sechin, both allegedly close associates of Russian leader Vladimir Putin. Recently, Durav wrote on his Telegram channel that users' right to privacy, in light of the war in Ukraine, is "sacred, now more than ever."
from no

Telegram Светлана Тихановская
FROM American