group-telegram.com/unter_Kutte/14
Last Update:
яна
запрэгла ўсе свае галасы
рык яе зычных дрыкгантаў
бомбабомамі біў у шыбы
голасна галосна галасіў
малярны скотч
ахвярная маці паперы
нёс свой крыж
з горыччу асядаў на языку
мае вочы гарэлі кнігамі
мае кнігі гарэлі на вачах
кожная знойдзеная граматыка
была паган(ск)ай ахвярай
маўчаньню
адзінае што я мог захаваць
імя
мой радавод усё адно
зводзіцца
а часьцей звадзіцца
да аднога кораня
узрост
гэта ня ейная юрыс-дыкцыя
яна ня мае тут у-ладу
у той момант
я палюбіў арабаў
як свайго бліжняга
з таго моманту
я лічыў кожную сьвіньню
якую падкі-даваў Бог
вы ведаеце чаму вы тут
мне не хапіла слоў
я хаваў свой гендар
пад п(а/о)лавіком
але мінулы час выдаваў
усё новы і новы
дзеяслоў
я адводзіў вочы чытаючы
усё новы і новы
нумар
прата
кол
я маю права на званок
званок
па кім
так цэлы (па)званок
у языку замала костак
што я магу вы-мав-іць
што я магу сказ-аць
ало
я закладнік мовы
BY кападакійскі гурток
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_Kutte/14