Telegram Group Search
Сенатар Ігар Сяргееў перадаў слаўгарадскім патрыётам макеты стралковай зброі

ℹ️ Гэта адбылося падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да ўручэння Слаўгарадскаму раёну вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», прысвоенага яму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 года.

🎁 У якасці падарунка Ігар Сяргееў перадаў двум ваенна-патрыятычным клубам Слаўгарада «Спадчыннікі» і «Патрыёты», якія існуюць пры СШ №№ 1 і 2, чатыры макеты стралковай навучальнай зброі АК-74. 

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗓 Для каго 26 красавіка не будзе працоўным днём

🔹29 красавіка ў Беларусі адзначаецца Радаўніца, і гэтая дата з’яўляецца афіцыйным выходным. У сувязі з гэтым працоўны дзень 28 красавіка (панядзелак) пераносіцца на 26 красавіка (субота). Такім чынам, выходнымі днямі будуць 27, 28 і 29 красавіка — тры дні запар.

🔹Згодна з календаром, у красавіку ў беларусаў пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 25 працоўных дзён, а пры пяцідзённым — 21. Разліковая норма працоўнага часу ў другім месяцы вясны пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе: для пяцідзённай з выходнымі ў суботу і нядзелю — 166 гадзін, а для шасцідзённай з выходным у нядзелю — 165 гадзін.

🔹Калі 28 красавіка супадае з перыядам водпуску (працоўнага або сацыяльнага) работніка, то для яго 26 красавіка будзе непрацоўным днём. А калі 28 красавіка прыпадае на службовую камандзіроўку ці навучанне, то 26 красавіка застанецца працоўным днём.

zviazda.by1
🎥 У кінатэатрах краіны адбудзецца прэм’ера дылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі»

Ва ўсіх кінатэатрах краіны 17 красавіка адбудзецца прэм’ера дылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі».

Фільмы будуць паказаны ў рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». У іншых краінах (Расіі, Кітаі, В’етнаме, Сербіі, Калумбіі, Турцыі, Таджыкістане, Аргенціне, ЗША) гэтыя стужкі дэманструюцца ў рамках акцыі «Памятаць. Помнить. Remember».

👀 Першымі гледачамі дылогіі сталі журналісты, якіх запрасілі на прэс-паказ у сталічны кінатэатр «Перамога».

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤝 Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Сяргеем Нарышкіным, які прыехаў у Мінск для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі яго ведамства з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Але найперш — сустрэча з кіраўніком дзяржавы.

zviazda.by
Які вопыт Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў запатрабаваны ў калег

На чале народных выбраннікаў Шчучыншчыны вось ужо сёмы год знаходзіцца вопытны кіраўнік з больш як 30-гадовым стажам дзяржслужбы, дэпутат раённага Савета пяці скліканняў.

Для старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганны Хвядзюк служэнне Радзіме, людзям, якія аказалі ёй высокі давер, — яе жыццёвая місія.

Старшыня райсавета перакананая, што без каманды патрыётаў і прафесіяналаў дасягнуць значнага выніку нельга, а таму толькі сумеснымі намаганнямі выканаўчай і прадстаўнічай улады можна рухацца наперад.

zviazda.by
Чым жыве Лепельская выбарчая акруга

▫️У склад Лепельскай выбарчай акругі № 23 уваходзяць Бешанковіцкі, Чашніцкі і Лепельскі раёны з агульнай колькасцю выбаршчыкаў больш за 60300 чалавек.

▫️Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Азаронак расказаў аб тым, чым жыве акруга і якія добрыя справы ўжо ўдалося рэалізаваць.

zviazda.by
Магілёўшчына першая сярод рэгіёнаў распрацавала ўласную Стратэгію рэгіянальнага развіцця

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі V Рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.


Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутаты, члены абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці, СЭЗ «Магілёў», абласных асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў, прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, моладзь.

На пленарным пасяджэнні ў Палацава-паркавым ансамблі ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна былі агучаны прыярытэтныя кірункі развіцця Магілёўскага рэгіёну ў рамках абноўленай Стратэгіі ўстойлівага развіцця вобласці да 2040 года.

Найважнейшым з іх з’яўляецца рэсурсазберажэнне. Спікеры расказалі пра пілотныя ініцыятывы па ўкараненні прынцыпаў цыркулярнай эканомікі і рэсурсазберажэння на прадпрыемствах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці, аб працэсе ўцягвання насельніцтва ў прыняцце рашэнняў на мясцовым узроўні.

zviazda.by
Аўтарынак Беларусі дэманструе высокую актыўнасць. Якія аўто сёння найбольш папулярныя?

Аўтамабільная асацыяцыя «БАА» падвяла вынікі продажаў 2024 года. Летась аўтадылеры рэалізавалі 53178 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў.

Гаворка ідзе пра аўто, якія былі пастаўлены ў Беларусь па афіцыйных каналах або зробленыя ў Беларусі. Гэта больш чым удвая перавышае паказчык 2023-га, калі было прададзена 25408 машын, адзначыў Дзмітрый Ярота, дырэктар УП «БАА-Кансалт».

zviazda.by
На экскурсію ў Палац Незалежнасці завіталі медыкі

Наведаць Палац Незалежнасці гэтым разам выдалася магчымасць работнікам Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы — найстарэйшай дзіцячай бальніцы ў краіне — якраз учора споўнілася 105 гадоў з дня адкрыцця гэтай установы.

Гасцямі Палаца таксама сталі ўдзельнікі ХХХ юбілейнай выстаўкі-форуму «Ахова здароўя Беларусі», а менавіта гродзенскія ўрачы анка- і кардыядыспансераў, урачы і спецыялісты Віцебскай і Мінскай бальніц хуткай медыцынскай дапамогі, якія выратавалі людзей пасля пажару ў гандлёвым цэнтры ў Віцебску, а таксама прадстаўнікі трох унікальных РНПЦ — дзіцячай хірургіі, кардыялогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, на рахунку якіх сотні ўнікальных аперацый.

zviazda.by
Што цікавага паглядзець на міжнародным медыцынскім форуме «Ахова здароўя»?

У сталіцы адкрыўся 30-ы юбілейны міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя Беларусі — 2025». Сёлета ў выстаўцы бяруць удзел каля 190 экспанентаў з 8 краін — Беларусі, Расіі, Кітая, Егіпта, Ірана, Турцыі, Венгрыі і Швейцарыі.

Сярод іх вядучыя айчынныя вытворцы медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі.

zviazda.by
Пачынаем дзень са «Звяздой» — з цікавостак!

Чым запомніўся гэты дзень


📜1864 год — нарадзіўся (г. Слуцк) Аляксандр Іванавіч Слупскі, беларускі і расійскі гісторык і археолаг. Скончыў Мінскую гімназію, у 1887-м — Пецярбургскі ўніверсітэт. Пасля працаваў на Урале, дзе вывучаў архітэктуру і археалогію Паўночнага Урала. Аўтар нарыса «Ізяслаўль і Тураў...», які быў апублікаваны ў «Паўночна-Заходнім календары» на 1888 год. У гэтым выданні ў наступныя гады надрукаваў «Народны каляндар», артыкул «Гісторыя Мінска» і іншыя матэрыялы. У газеце «Минский листок» за 5 мая 1895-га ён першым расказаў пра творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

✍🏻1935 год — нарадзіўся (в. Данейкі Навагрудскага ваяводства) Анатоль Клышка, беларускі савецкі празаік, журналіст, крытык, перакладчык, педагог. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя», у выдавецтве «Юнацтва». Аўтар «Беларускага буквара».

📎1960 год — нарадзіўся (в. Май Пухавіцкага раёна) Мікалай Пятровіч Чэпік, воін-інтэрнацыяналіст, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, Герой Савецкага Саюза. У час выканання адной з баявых задач яго падраздзяленне трапіла ў засаду душманаў. У перастрэлцы намеснік камандзіра ўзвода старшы сяржант Чэпік быў паранены. Каб не трапіць у рукі ворага жывым, ён падарваў міну, загінуў сам і знішчыў пры гэтым некалькі дзясяткаў ворагаў.

📚1844 год — нарадзіўся Анатоль Франс, французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Аўтар раманаў «Багі прагнуць», «Востраў пінгвінаў», «Паўстанне анёлаў», «Таіс» і іншых. Член Французскай акадэміі.

📌1947 год — амерыканскі фінансіст і дзяржаўны дзеяч Бернард Барух першым у афіцыйнай абстаноўцы выкарыстаў паняцце «Халодная вайна» для азначэння дачыненняў паміж СССР і ЗША, якія на той момант сталі імкліва пагаршацца. Пазней гэты тэрмін набыў і больш шырокае значэнне.
Cёння ўжо да плюс 23

▫️Воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

▫️Днём месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты.

▫️Тэмпература паветра максімальная днём плюс 12 — плюс 18 °С, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 23 °С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

zviazda.by
Паліцыя Брытаніі расследуе апаганенні 85 мусульманскіх магіл

Паводле інфармацыі СМІ, гэта здарылася ў мусульманскай частцы могілак ва Уотфардзе, дзясяткі надмагільных знакаў былі апаганены. Як адзначае выданне, многія з магіл належалі немаўлятам ці маленькім дзецям.

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/04/16 06:38:44
Back to Top
HTML Embed Code: