group-telegram.com/novaja_ziamlia/1753
Last Update:
21 снежня а 17-ай Музей Вольнай Беларусі і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на адкрыццё выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай.
Выстава прадставіць 14 рэканструкцый строяў з перыяду ад ХІ да пачатку XX стагоддзя. Сярод іх — і адзенне полацкай княгіні, і юнай каралевы Боны, і шляхцянкі часоў паўстання 1863-1864 гадоў, і строі беларускіх сялян. Усе строі створаны ўручную з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік і матэрыялаў: залататканых стужак, вязаных карункаў, вышытых кашуль, гарсэтаў і крыналінаў.
Вернісаж уключае аўтарскую экскурсію Кацярыны Ваданосавай і канцэрт, у праграме якога — яе музыка і песні, натхнёныя беларускай гісторыяй.
Удзельнікі канцэрту:
Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя;
Стэфанія Ваданосава — вакал, скрыпка;
Ігар Палынскі — гітара;
Аляксандра Канафальская — пескаграфія.
Выстава будзе адкрыта з 21 снежня 2024 г. да 19 студзеня 2025 г.
Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава.
Уваход вольны.
BY Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Share with your friend now:
group-telegram.com/novaja_ziamlia/1753