☄️Пад Мінскам упаў метэарыт — яго шукаюць
Увечары 25 снежня камеры беларускай метэарытнай сеткі зафіксавалі супербалід. Ён праляцеў над Мінскам і ўпаў каля райцэнтра Смалявічы ў выглядзе метэарытаў, піша Telegram-канал Мінскага планетарыя. Агульную масу выпалі частак ацэньваюць у некалькі кілаграмаў.
«Фрагменты метэарыта, як мяркуецца, выпалі па лініі вёсак рабы Слуп, Прысынак, Калюга, Чорны Лес і высокія Ляды. Жыхарам гэтых населеных пунктаў просьба звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў, якія ляжаць на паверхні. Метэарыт можа мець чорную абвугленую скарынку з расколінамі і сколамі, чорную аплаўленую матавую паверхню або іржава-буры колер», — сказана ў канале планетарыя.
19 студзеня валанцёры арганізавалі першыя пошукі. Гэты метэарыт мае важнае значэнне для беларускай навукі.

Тры гады казахстанскаму бунту. Дасье ў карыкатурах
✍️ Ігар Пятроў
Тры гады таму Казахстан ахапілі масавыя пратэсты такога маштабу, што спатрэбілася ўводзіць войскі АДКБ. Згадваем як падзеі каментавалі карыкатурысты.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN

Маці мучыцеля палітвязняў: «Ах, распуснік які!»
Як выглядае структура Дэпартамента выканання пакаранняў Беларусі і якая роля ў ёй адводзіцца жанчынам? Ці шмат дынастый у пенітэнцыярнай сістэме і хто яны, найбольш жорсткія супрацоўнікі гомельскай жаночай калоніі? Новае расследаванне «Партызанскай хвалі».
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Як выглядае структура Дэпартамента выканання пакаранняў Беларусі і якая роля ў ёй адводзіцца жанчынам? Ці шмат дынастый у пенітэнцыярнай сістэме і хто яны, найбольш жорсткія супрацоўнікі гомельскай жаночай калоніі? Новае расследаванне «Партызанскай хвалі».
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
«Вясна»: Мінімум 282 палітвязня за кратамі ў асаблівай рызыцы. Хронікі рэпрэсій, 20 студзеня
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 20 студзеня.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 20 студзеня.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
👋 Добрай раніцы!
📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈
📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:
Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура

Чаму нацысты вывучалі гісторыю вызвольнага паўстання 1863 года?
✍️ Сяргей Варончык
Хто б мог падумаць, што для барацьбы з польскім падполлем падчас Другой сусветнай нацысты актыўна вывучалі досвед паўстання 1863 года!
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
#повязь_часоў

«Шэрая кардыналка — паэзія». З нагоды выхаду кнігі выбранай паэзіі Гедрэ Казлаўскайце «Чароўны час»
✍️ Уладзіслаў Гарбацкі
На сумежжы 2024-2025 гадоў упершыню па-беларуску выйшла асобная кніга выбраных твораў Гедрэ Казлаўскайце — «Чароўны час». Раней вершы летувіскай паэткі крыху друкаваліся па-беларуску ў раскід у «Дзеяслове» і на старонцы «ПрайдзіСвет».
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
#культура

🔻Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек
Гэта Вікторыя Верас, Максім Чахоўскі, Генадзь Саўрыцкі, Аляксандр Рандарэнка, Аляксандр Мірскі, Вікторыя Гусарава, Вітольд Шалкевіч, Мікалай Юшчанка, Павел Вабішчэвіч, Аляксандр Зіненка, Дзмітрый Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільіч, Ігар Кісляк, Віталь Папроцкі.
📍На дадзены момант праваабаронцамі «Вясны» прызнаныя палітзняволенымі 1256 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1351 палітычных зняволеных.

Фота Марыі Зайцавай апублікаваў 2-гі інтэрнацыянальны легіён, у якім яна служыла
Беларуска загінула раніцай 17 студзеня 2025 года на вайне ва Украіне. Ёй было ўсяго 24 гады.
Марыя стала вядомай у жніўні 2020 года, калі была цяжка параненая падчас разгону пратэстаў у Мінску. 9 жніўня каля стэлы "Мінск — горад-герой" побач з ёй узарвалася светлашумавая граната. Пасля гэтага інцыдэнту ў дзяўчыны пачаліся праблемы са слыхам і была парушана маторыка рук. Фотаздымак Марыі з акрываўленай галавой тады абляцеў увесь свет.
Пасля атрыманых траўмаў Зайцава правяла паўтара месяца ў беларускай бальніцы, пасля чаго праходзіла лячэнне ў Чэхіі. Нягледзячы на перанесеныя аперацыі, поўнасцю аднавіць здароўе не ўдалося.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, Марыя далучылася да абаронцаў, дзе пачала служыць у складзе 2-га інтэрнацыянальнага легіёна. Паводле інфармацыі сяброў, да гэтага яна ўжо мела баявы досвед і нават праходзіла лячэнне ад раненняў у Чэхіі, пасля чаго зноў вярнулася на фронт.

Сёння ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах
Яно працягнецца да 25 студзеня ўключна, а асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня.
ЦВК забараняе фатаграфаваць бюлетэні. За гэта пагражае штраф да 15 базавых велічыняў. Беларусам замежжа прапанавалі прыехаць у Беларусь, калі яны хочуць узяць удзел у “выбарах”.

Эмануэль Макрон не спадзяецца на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне і плануе мабілізацыю
Пакуль усе абмяркоўваюць інаўгурацыю Трампа, вайна ва Украіне не сцішваецца. І яна не сцішыцца, бо працяг вайны — гэта пазіцыя Расіі. Гэта прызнае нават той самы Дональд Трамп, не кажучы ўжо пра розных аналітыкаў. Таму, каб змяніць пазіцыю Расіі, Украіна павінна быць моцнай, лічыць прэзідэнт Францыі. Ідзе 1063-ці дзень вайны ва Украіне, развязанай Расіяй пры саўдзеле беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

«З асобамі паніжанага суверэннага статусу сур'ёзныя людзі не размаўляюць»
Аўтар тэлеграм-каналу «Лісты да дачкі» ў чарговы раз кажа пра тое, што адбываецца з гарантамі, калі ў іх сапсавана тое, што яны гарантуюць. І паправіць тое, што яны гарантуюць, наўрад ці ўдасца і пасля мінаючай электаральнай кампаніі.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Аўтар тэлеграм-каналу «Лісты да дачкі» ў чарговы раз кажа пра тое, што адбываецца з гарантамі, калі ў іх сапсавана тое, што яны гарантуюць. І паправіць тое, што яны гарантуюць, наўрад ці ўдасца і пасля мінаючай электаральнай кампаніі.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
❗️У Жлобіне за «здзек з дзяржсцягу» будуць судзіць хлопца, якога год таму публічна ўзнагароджвалі
4 лютага ў судзе Жлобінскага раёна задбудзецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да навучэнца Жлобінскага металургічнага каледжа Канстанціна Ціхамірава. Яго вінавацяць паводле артыкула 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Суддзя — Святлана Андрэева.
Адзначаецца, што пасяджэнне пройдзе не ў будынку суда, а ў каледжы, дзе вучыцца хлопец, піша «Гомельская Вясна».
Год таму, на сцэне актавай залы гэтага ж каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.
Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ» — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.

COVID-19 насамрэч забраў больш за 90 тысяч жыццяў сярод беларусаў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады Беларусі
З пачаткам эпідэміі ў 2020 годзе Белстат перастаў публікаваць статыстыку смяротнасці ў краіне, таму сапраўдная лічба памерлых ад віруса заставался невядомай. «Кіберпартызаны» атрымалі базы дадзеных па ўсіх памерлых грамадзянах з 2018 па 2023 год. З гэтых звестак бачна, што за час пандэміі COVID-19 залішняя смяротнасць склала больш за 90 тысяч чалавек!
Таксама з дадзеных бачна, што хваля залішняй смяротнасці зменьшылася толькі ў красавіку 2022 года, калі прайшла вакцынацыя і многія людзі ўжо адхварэлі. Афіцыйныя звесткі Мінздароўя іншыя — за час пандэміі COVID-19 памерлі 7 118 пацыентаў. Там не ўлічваліся смерці пацыентаў ад ускладненняў іншых хвароб, выкліканых каранавірусам.

🐦 У Беларусі ўбачылі рэдкую птушку
Караткапальцага паўзунка (короткопалая пищуха) знайшоў 12 студзеня ў старым парку г. Высокое Брэсцкай вобласці птушкар Яўген Місіюк, піша «Дзікая прырода побач».
Яўген звярнуў увагу на доўгую дзюбу паўзунка і западозрыў, што гэта, магчыма, караткапальцы.
У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў – звычайны і караткапальцы. Звычайны паўзунок у Беларусі сустракаецца паўсюль. А вось караткапальцага апошні раз у нас бачылі больш за 100 гадоў таму назад. У 21 стагоддзі было толькі некалькі галасавых рэгістрацый гэтага віду, але не выключаны памылкі.

У Лідзе невядомыя выкралі памятны камень з магілы ўдзельніка паўстання 1863 года
НАПЯРЭДАДНІ 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя скралі у Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расіі, паведаміла выданне Znadniemna.pl.
Год таму, у пачатку студзеня 2024 года, хтосці ўжо спрабаваў апаганіць помнік, сцёршы выгравіраваны на камені герб «студзеньскіх паўстанцаў Літвы і Беларусі».
Ксёндз Адам Фалькоўскі быў заключаны царскімі ўладамі ў турму і прысуджаны да смяротнага пакарання за тое, што ён падчас паўстання 1863 года зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў далучыцца да паўстання.
Фалькоўскі быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года ў Лідзе.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапаганда анансавала сюжэт з палітзняволеным Васілём Верамейчыкам
Як піша @nashaniva, выглядае, што гутарка з былым добраахвотнікам запісвалася ў гатэлі «Вікторыя» праз дарогу ад Палаца Незалежнасці.
Нагадаем, 20 лістапада КДБ паведаміў пра тое, што В'етнам выдаў Беларусі экс-байца палка Каліноўскага і сябра Каардынацыйнай рады Васіля Верамейчыка. Васіль жыў у В’етнаме са студзеня 2024 года, куды прыехаў пасля няўдалых спробаў легалізавацца ў Літве і Польшчы. Вядома, што яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) за нібыта «ўдзел у пагромах і спробу падпалу аўтамабіля супрацоўнікаў пракуратуры».
27.11.2024 праваабаронцы прызналі Васіля Верамейчыка палітычным зняволеным.

Трамп: «Грэнландыя патрэбна ЗША для забеспячэння міжнароднай бяспекі»
Ён таксама заявіў, што жыхары вострава «не шчаслівыя» з Даніяй.
«Я ўпэўнены, што Данія далучыцца да нас. Яе ўтрыманне [Грэндландыі] абыходзіцца ім вельмі дорага», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.