Telegram Group Search
Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец

У гэты дзень 162 гады таму расейцамі быў забіты знакаміты скульптар, творы якога знаходзяцца ў тым ліку ў Кангрэсе ЗША. Генрык Дмахоўскі трэці раз узяў зброю ў паўстаньні Каліноўскага, каб ратаваць радзіму ад акупантаў. Вечная памяць герою і мастаку!

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Эвакуіраваны 21-гадовы мінчук, унесены ў спіс тэрарыстаў

Аляксей Мазука пакінуў краіну дзякуючы працы эвакуацыйнай каманды фонда BYSOL, напісаў у сваім ТГ-канале Андрэй Стрыжак.

Пра Аляксея вядома няшмат. Паводле «Вясны», раней хлопец захапляўся судамадэльным спортам і нават быў у рэзерве беларускай зборнай Беларусі. Таксама ён слухаў панк-рок і цікавіўся эстэтыкай гэтай субкультуры.

Быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу з 11 па 15 ліпеня 2024 года разглядала суддзя Ананіч Алена.

27 верасня 2024 года Аляксея Мазуку ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Дональд Трамп: Я не ведаю, што адбылося з Пуціным, ён звар'яцеў

Украіна другі дзень запар зазнала масіраваную дронавую атаку, і, падобна, што яна расплюшчыла вочы Дональду Трампу, які заявіў, што Пуцін звар'яцеў, і хоча ўсю Украіну. Гэта, дарэчы, было і раней зразумела, але не Трампу. Ці наважыцца ўсё ж прэзідэнт ЗША на маштабныя санкцыі супраць Расіі? Ідзе 1188-мы дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Мікалаю Дзядку маглі прад'явіць новыя абвінавачанні

Палітзняволенаму анархісту і аўтару «Новага Часу» Мікалаю Дзядку маглі прад'явіць новыя абвінавачанні. У прыватнасці, прыгадваецца арт. 130 г. 3 КК аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці.

Хроніка рэпрэсій у Беларусі

Спасылка без VPN
СВР Украіны: У Беларусі няма ядзернай зброі, і малаверагодна, што яна з'явіцца

«Носьбіты ёсць. Ёсць самалёты, ёсць АТРК “Іскандэр“. Але самой ядзернай зброі ў Беларусі няма. Гэта факт», — заявіў кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны Алег Івашчанка.

Кіеў, па сцвярджэнні Івашчанкі, валодае «ўсёй неабходнай інфармацыяй» па маючых адбыцца беларуска-расійскіх ваенных вучэннях «Захад-2025», піша «Позірк».

«Паводле задумы вучэнняў, будзе разыгрывацца аператыўны эпізод супрацьстаяння дзвюх кааліцый дзяржаў, — адзначыў спікер. — Адна — пад кіраўніцтвам Расіі, іншая — краіны, якія сёння падтрымліваюць Украіну, нашы еўрапейскія партнёры», — сказаў кіраўнік СВР.

Раней паведамлялася, што на вучэннях «Захад-2025» будзе ў тым ліку адпрацаваны ядзерны ўдар.
Літва патрабуе ад Беларусі больш за 200 млн еўра ў якасці кампенсацыі шкоды ад нелегальных мігрантаў

Такая сума фігуруе ў іску, які Вільнюс падаў 19 траўня ў Міжнародны суд ААН, паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на Міністэрства юстыцыі балтыйскай дзяржавы.

«У іску Літоўскай Рэспублікі пазначана, што дзяржава запатрабуе кампенсацыі шкоды, і <…> першапачатковыя ацэнкі шкоды складаюць больш як 200 мільёнаў еўра, выдадзеных на кіраванне крызісам толькі ў сістэме ўнутраных спраў», — прыводзіць медыя каментарый дзяржоргана, паведамляе «Позірк».

Літва ў сваім іску сцвярджае, што ў 2021-2023 гадах шкода была выкліканая вымушанымі інвестыцыямі ў будаўніцтва фізічнай загароды, умацаваннем сістэм памежнага кантролю і размяшчэннем на мяжы большай колькасці асабовага складу, чым калі-небудзь раней, — праз дзеянні Беларусі.
Палітвязню Анатолю Латушку дадалі яшчэ паўгода зняволення

Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да шасці гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету стрыечны брат палітвязня — палітык Павел Латушка.

Хронікі рэпрэсій

Спасылка без VPN
Кадыўраўскія баевікі ў Беларусі: што яны тут робяць і каму падпарадкоўваюцца?

Кантакты сілавікоў зь Беларусі і чачэнскімі баевікамі сталі рэгулярнымі. Мінскі АМАП арганізоўвае для кадыраўцаў нават курсы на тэрыторыі Беларусі. А Рамзан Кадыраў дэ-факта фінансуе мінскі АМАП.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Расійскі бок адмаўляецца разглядаць Ватыкан як месца мірных перамоваў. Чаму? Адказ вас здзівіць, але абсурдная матывацыя паказвае нежаданне Крамля спыняць вайну. Тым часам СМІ пішуць, што Трамп думае пра санкцыі. Але ён думае ўжо не ўпершыню. Ідзе 1189-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Новай вядомай асобай, на якую лукашэнкаўскія сілавікі і прапагандысты пачалі атаку, стаў комік Ваня Усовіч, які цяпер жыве і выступае ў Расіі, але прыехаў адпачыць на радзіму, піша «Наша Ніва».

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
Сем гадоў таму, 28 траўня 2018-га, пайшоў з жыцця сталы аўтар «Новага Часу» доктар філалагічных навук, літаратар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага Арсень Сяргеевіч Ліс.

Успаміны Арсеня Сяргеевіча пра пачатак яго самастойнай дарогі.

Спасылка без VPN
«Не ўпэўнены, што магчыма весці нават самае простае жыццё, калі ты ў спісе «тэрарыстаў»

29-гадовы Андрэй Чапюк правёў за кратамі больш за 4,5 года па палітычнай справе. Яго судзілі разам з Марфай Рабковай. У вялікай гутарцы з «Нашай Нівай» Андрэй расказаў пра перажытае.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
СМІ: Трамп губляе цярпенне ў дачыненні да Пуціна, але не вызначыўся ў сваіх далейшых дзеяннях

👉 НЧ

Свет спадзяецца, што перамовы пра мір ва Украіне працягнуцца — прынамсі, вызначана новае месца замест Ватыкану, куды расійцы ехаць адмовіліся. Тым часам СМІ тлумачаць, чаму Трамп можа марудзіць з санкцыямі, і ці заканчваецца ў яго цярпенне. Ідзе 1190-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць
без VPN
Палітвязень Валерый Богдан памёр праз 9 месяцаў пасля вызвалення. Яму было 58 гадоў

Валерыя Богдана асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках. Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
Фабіян Шантыр. Да дня памяці першай ахвяры бальшавіцкага тэрору сярод беларускай інтэлігенцыі

105 гадоў таму быў расстраляны беларускі паэт, выбітны аратар, палітык Фабіян Шантыр, які палымяна заяўляў: «Нацыянальнае адраджэнне ніколі не загіне!».

Пачытайце пра вечна маладога Фабіяна, пра яго бязмежную любоў да Беларусі і каханне да Зоські Верас.

Спасылка без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пяць гадоў таму быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі

Пяць гадоў таму падчас выбарчага пікету ў Гродне быў затрыманы блогер папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі. Яго абвінавацілі па надуманых артыкулах, у тым ліку ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і «распальванні варожасці». Прысуд — 19 з паловай гадоў зняволення. І ўжо 812 дзён Сяргей у рэжыме «інкамунікада» — без лістоў нават ад родных і сувязі са знешнім светам.

Сёння, у пятую гадавіну затрымання, Святлана Ціханоўская дзеліцца асабістымі пачуццямі, думкамі пра мужа, іх шлях — і заклікае не забываць тых, хто знаходзіцца за кратамі за праўду.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Наступны раўнд перамоў аб міры ва Украіне можа прайсці ў Стамбуле

Расія прапанавала сваё месца для правядзення перамоў аб міры ва Украіне, але зрабіла гэта так, што ў любы момант можа сарваць гэтыя перамовы. Яе «мемарандум аб міры» застаецца таямніцай, і зразумела, што перамовы сарвуцца, калі ў ім будуць непрымальныя для Украіны рэчы. Тым часам Дональд Трамп даў Пуціну два тыдні, каб той даказаў, што не падманвае кіраўніка ЗША.

Ідзе 1191-шы дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
У Беларусі працягваюць забараняць кнігі

Прапагандысты паказалі допыт рэдактара «Вольнага Глыбокага»

Крымінальнага аўтарытэта асудзілі за «палітыку» і прызналі «экстрэмістам»

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
«Кропкава», але паўсюдна: ці ёсць перадумовы для «вызвалення» цэн?

👉 Сяргей Салаўёў

Яшчэ з савецкіх часоў актуальная прымаўка, што няма нічога больш пастаяннага, чым часовыя цяжкасці. Так і ў Беларусі: усе выхваляюцца стабільнасцю, не ўдакладняючы, у чым гэтая стабільнасць заключаецца. А заключаецца яна, падобна, менавіта ў тых самых часовых цяжкасцях.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
2025/07/01 12:27:20
Back to Top
HTML Embed Code: