Telegram Group Search
Топ-10 фільмаў-трылераў

Для беларусаў нібы наканавана ўсё жыцьцё праводзіць у падобных стужках. Нават выраз «адпачнеш на пэнсіі» не спрацоўвае, каб мець магчымасьць глыбока супакоіцца і перавесьці дыханьне. Мы склалі аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых трылераў, у якіх героям складана разабрацца ў сабе і ў навакольным сьвеце. Прыемнага прагляду!

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Украінскія дзеці цяпер жывуць (і паміраюць) на вайне. Ілюстрацыйная выява. UNICEF

Дзіцячымі вачыма — вайна

👉 Арсень Ліс

Дзіцячае ўспрыманне свету, жыцця — лінейнае. Для пяці-сямігадовага хлапчаняці зыход Польшчы, прыход Саветаў, пачатак вялікай вайны — проста пачарговая змена падзей, жывыя абразкі часу, памятныя і знікомыя ўражанні. Гэты артыкул Арсеня Ліса быў апублікаваны ў «Новым Часе» ў далёкім 2012-м. Мы хочам нагадаць пра яго сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
ISW: Пуцін пачынае рыхтавацца да больш маштабнага канфлікту з NATO.

👉 НЧ

Падаецца, толькі Трамп і ягоная адміністрацыя маюць спадзяванні на перамовы паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле ў панядзелак. Але яны, хутчэй за ўсё, таксама скончацца правалам. Па-першае, Масква так і не падала свой варыянт пагаднення аб спыненні агню, хаця абяцалася гэта зрабіць. Па-другое, Пуцін рыхтуецца да санкцый і супрацьстаяння з NATO. Наўрад ці б ён гэта рабіў, жадаючы міру. Ідзе 1194-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
Ілан Маск пакідае Белы дом. Дасье ў карыкатурах

Пятніца 30 траўня стала апошнім днём працы Ілана Маска ў якасці афіцыйнага дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа і кіраўніка аднаго з дэпартаментаў. За кар’ернымі перамяшчэннямі Маска сочаць і карыкатурысты.

Больш карыкатур тут

Спасылка без VPN
«На Літве ўсе баяліся гуку паштовага званка»: рыскі імперскіх рэпрэсій у XIX стагоддзі

Як толькі землі Вялікага Княства Літоўскага апынуліся пад уладай Расійскай імперыі, на нашых землях пачаліся палітычныя рэпрэсіі. Акрамя распраў пасля вызвольных паўстанняў, царскі рэжым усталяваў жорсткі кантроль на падуладных землях. Пад уціск і пераслед за стагоддзе трапілі мільёны…

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Украіна пазбавіла Расію траціны стратэгічнай авіяцыі за адзін дзень

👉 НЧ

Украіна «забіла» траціну стратэгічнай авіяцыі РФ. Пашкоджаныя самалёты, якія, па-першае, былі часткай расійскага «ядзернага шчыта», а па-другое, больш не ствараюцца ў РФ. Украіна прадэманстравала сваю моц і магчымасці напярэдадні перамоваў у Стамбуле. Ідзе 1195-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
❗️Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын паўгода пазбаўлены тэлефонных званкоў

Артыкулы Дзяніса Івашына ў «Новым Часе»

❗️Не выходзіць на сувязь Ціна Палынская. Імаверна, яе затрымалі.

❗️Папаўненне ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»: фэйсбук Лявона Вольскага і ўсе акаунты Мікалая Дзядка

❗️У Гомельскай вобласці КДБ трасе адвакатаў

Хронікі палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
Як артыкул «Курапаты — дарога смерці» змяніў Беларусь

3 чэрвеня 1988 года быў апублікаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці». Гэтая публікацыя стала каталізатарам нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Defense Express: Расія не зможа аднавіць страчаныя ў выніку «Павуціны» самалёты, верагодна, ніколі

👉 НЧ

Аперацыя СБУ «Павуціна» нанесла ўдар па сілах ядзернага стрымлівання РФ настолькі вялікі, што ўзнавіць паветраны флот РФ не зможа, верагодна, ніколі. Бо кампаненты для гэтых самалётаў у Расіі больш не вырабляюцца. А перамовы ў Стамбуле, як і чакалася, маштабнага выніку не прынеслі. Ідзе 1196-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Кніга «Iдыёт, самы настаяшчы» прызнаная «экстрэмісцкай», Антон Матолько асуджаны завочна на 20 гадоў, журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» — паведамляецца, што справа звязана з «Беларускай асацыяцыяй журналістаў».

Хроніка палітычных рэпрэсій у Беларусі

Спасылка без VPN
Генерал, які адмовіўся страляць па пратэстоўцах. Да гадавіны Цяньаньмэня

👉 Ігар Пятроў

Кітайскі генерал Сюй Цыньсянь (Xu Qinxian) увайшоў у гісторыю як вышэйшы камандны афіцэр Кітайскай народна-вызвольнай арміі, які адмовіўся выканаць загад аб падаўленні паўстання на плошчы Цяньаньмэнь. Сюй Цыньсянь застаўся жывы пасля дэманстратыўнай адмовы страляць па студэнтах. Ён пайшоў з жыцця 8 студзеня 2020 года на 86 годзе.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
Дапамагаць будзе прасцей: NATO уключыць дапамогу Украіне ў свае выдаткі на абарону

👉 НЧ

Санкцыі ЗША адносна Расіі гатовыя, і могуць быць ужытыя ў любы момант. Калі гэта адбудзецца — невядома, бо непрадказальнасці Дональда Трампа асцерагаюцца нават у NATO. Тым часам, чальцам Альянсу дапамагаць Украіне будзе прасцей. Ідзе 1197-мы дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
❗️Ператрусы ва ўдзельнікаў сацапытанняў «Беларускай аналітычнай майстэрні». Сярод затрыманых Ціна Палынская і яе дачка.

❗️Антон Матолька распавеў, за што менавіта яго асудзілі на 20 гадоў

❗️Дзмітрыю Рэзановічу ўзмацінілі рэжым

Хроніка палітычных рэпрэсій у Беларусі

Спасылка без VPN
Еўропа наладзіць вытворчасць зброі па ўкраінскіх ліцэнзіях

👉 НЧ

Украіна і Еўропа будуць разам ствараць дроны, ракеты, боепрыпасы, сродкі РЭБ і іншыя віды ўзбраення, распрацаваныя ва Украіне. Прынамсі, пра гэта дамовіліся на «Рамштайне». «Дэмілітарызацыя» Украіны ад Пуціна прывяла да таго, што там з'явіліся цікавыя распрацоўкі зброі. Ідзе 1198-мы дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
Пра што пісаў часопіс Аляхновіча і Бядулі «Беларускае жыцьцё»?

👉 Павел Хадзінскі

Часопіс – гучыць сур’ёзна. Гэтае ілюстраванае выданьне выходзіла ў Вільні і Менску, і мела на мэце папулярызаваць ідэю аб беларускай дзяржаве, як аб буржаўзна-дэмакратычнай краіне. Апроч іншага Францішак і Зьмітрок шмат увагі надзялялі культуры і друкавалі сучасныя ім навінкі ад Купалы, Гарэцкага і іншых суперзорак эпохі. Пагартаем старонкі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
Працягваюцца затрыманні па «справе Гаюна»

Дзень народзінаў за кратамі: заўтра палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну споўніцца 46 гадоў. Вы можаце перадаць яму словы падтрымкі і салідарнасці.

У «экстрэмісцкі» спіс дадалі старонку стваральніцы Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіны Лавор

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі

Спасылка без VPN
У адказ на аперацыю «Павуціна» Расія атакавала Украіну з прынцыпам «на каго бог пашле»

👉 НЧ

У адказ на аперацыю «Павуціна» Расія нанесла свой ракетны удар — зноў па грамадзянскай інфраструктуры Украіны. Было выкарыстана больш за 400 дронаў і 40 ракет. А прэзідэнта ЗША Дональда Трампа змушаюць да падтрымкі Украіны. Ідзе 1199-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
Бульба Шродзінгера: ці то ёсць, ці то няма, ці то яшчэ будзе

👉 Сяргей Салаўёў

Цікава, ці ведаюць у нашым міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання анекдот пра чукчу, які садзіў бульбу, а на наступны дзень яе выкопваў? Калі яго спыталі, няўжо бульба так хутка расце, ён адказаў, што не, але яму чакаць, пакуль яна вырасце, няма калі, бо «есці вельмі хочацца». Вось і ў Мінхарчы, падобна, паступаюць сапраўды гэтак жа.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
«Беларускае поле эксперыментаў»: на беларусах будуць тэставаць «расійскую 5G»

Сёлета ў Беларусі з'явяцца вышкі 5G расійскай вытворчасці. Ужо ўлетку іх збіраецца ўсталяваць кампанія «Ітрэя», што спецыялізуецца на вырабе базавых станцый для сотавай сувязі.

Гендырэктар «Ітрэі» Дзмітрый Лаконцаў кажа, што выпрабаванні ў Беларусі дазволяць пратэставаць абсталяванне ў палявых умовах і выявіць яго моцныя і слабыя бакі. Гэта стане першым выхадам расійскай кампаніі на міжнародны рынак.

Паводле яго, у Расіі частоты, неабходныя для паўнавартаснага разгортвання сеткі 5G, недасяжныя. А ў Беларусі доступ да ключавых дыяпазонаў адкрыты, перадае Еўрарадыё.

Варта адзначыць, што Беларуская АЭС у Астраўцы таксама была пабудаваная з эксперыментальным расійскім рэактарам.
Выдавецтва «Янушкевіч»: што нам рыхтуе другое паўгоддзе

👉 Сяргей Салаўёў

Выдавецтва «Янушкевіч» працягвае працу ў нялёгкіх умовах — ва ўмовах эміграцыі, абмежаваных фінансавых магчымасцяў і не заўсёды прадказальнага чытацкага попыту. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, каманда выдавецтва не спыняецца: рыхтуюцца новыя выданні, шукаюцца і знаходзяцца цікавыя тэксты і робіцца ўсё, каб беларуская кніга не знікала з паліц і з жыцця чытачоў.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
2025/06/29 02:58:56
Back to Top
HTML Embed Code: