Telegram Group Search
📆ПPАЦОЎНЫ ТЫДЗЕНЬ ПРАЗ ФОТААБ’ЕКТЫЎ 16-22 чэрвеня 2025:
🤍❤️🤍

📸 ПРАЦОЎНАЯ СУСТРЭЧА З ДЭПУТАЦКАЙ ГРУППАЙ ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ РЫКСДАГА ШВЕЦЫІ - планы супрацы👉 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com/12534
📸 ДЫСКУСІЯ З ДЭЛЕГАЦЫЯМІ РЫКСДАГА ў ПА АБСЕ і ПАРЭ - планы супрацы 👉 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com/12534
📸 ЖАНОЧЫ ФОРУМ Ў СТАКГОЛЬМЕ 16-17 чэрвеня, 👉 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com/12550
📸 ПАДПІСАННЕ ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦЫ ДЭМСІЛАЎ БЕЛАРУСІ і EESC, 18 чэрвеня, Брусэль 👉 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com/12553
📸 ПРАЦОЎНЫЯ СУСТРЭЧЫ ў ЕНП, 19 чэрвеня, падрыхтоўка да міжпартыйнага Форума 8+100
📸 ПРАЦОЎНЫЯ СУСТРЭЧЫ Ў СЛУЖБЕ ЗНЕШНІХ ЗНОСІН, 👉 https://m.facebook.com/groups/ConstitutionBelarus/permalink/1392709745372478/?
📸 САЎДЗЕЛ У АРГАНІЗАЦЫІ ДЫСКУСІІ ПА КЕЙСЕ ЛІТВІНІЗМА НА ОФІСЕ ДЭПУТАТА ЕП ДАЙНІЮСА ЖАЛІМАСА, 20 чэрвеня
📸 ПРАЦА РАБОЧЫХ ГРУПАЎ НАД ПАКЕТАМ ПРАЕКТАЎ ЗАКОНАЎ ДЛЯ НОВАЙ БЕЛАРУСІ
📸 ІНТЭРВ’Ю: Рацыя, падкаст, Рыксдаг Швецыі, БЕЛСАТ

🖌 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com

#праца #тыдзень #жаночыфорум #законы #беларусь #ЕНП #EESC
Roberta Metsola

Вызваленне Сяргея Ціханоўскага з-за кратаў - навіна, якой мы чакалі больш за 5 гадоў.

Было эмацыянальна бачыць, як ён уз'яднаўся са сваёй жонкай Святланай Ціханоўскай, сяброўкай, якую я таксама меў задавальненне вітаць на Мальце ў мінулым годзе.

Сьвятлана і Сяргей — сымбалі надзеі. Нягледзячы на ​​тое, што Сяргей апынуўся ў турме, а Сьвятлана была выгнаная, яны не зламаліся, не скарыліся і працягваюць натхняць мільёны людзей у Беларусі і за яе межамі.

Еўропа не пакіне іх у спакоі. Еўропа будзе працягваць дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў. Еўропа будзе працягваць адстойваць свабодную і дэмакратычную Беларусь

🖌 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com
ПРАФЕСІЙНА АБ АКТУАЛЬНЫМ
ДЫСКУСІЯ НА ГЕДЫМІНА 47
Ці Беларусь — частка Еўропы?

 
Публічную дыскусію на гэтую тэму ў Вільні арганізаваў дэпутат Еўрапарламенту, былы старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы прафесар Дайнюс Жалімас. Мы падсумоўваем пачутае для беларускай публічнай прасторы, бо дыскусія праходзіла на літоўскай мове.
 
У прадмове Д. Жалімас абазначыў яе праблемныя пунктыдыскусіі: „Гістарычная ідэнтычнасць Беларусі становіцца ўсё больш актуальнай тэмай абмеркавання. Як варта ацэньваць імкненне беларусаў абапірацца на Вялікае Княства Літоўскае як на аснову сваёй еўрапейскай ідэнтычнасці? Дзе заканчваецца дыскусія пра гісторыю і пачынаецца інфармацыйная вайна? Як нам рэагаваць на спробы расійскай прапаганды супрацьпаставіць літоўцаў і беларусаў у спрэчках за гістарычную спадчыну? Усё гэта пытанні не толькі гісторыі, але і сучаснай геапалітыкі. Як аб'яднацца супраць агульнай пагрозы — расійскіх маніпуляцый і інфармацыйнай вайны?“
 
Вядомы гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэту Альфрэдас Бумблаўскас, разважаючы аб праве народаў лічыць сябе спадкаемцамі ВКЛ, падкрэсліў ролю злучнікаў азначэнні гэтай дзяржавы: не „літоўская АБО беларуская“, а „літоўская І беларуская“. Не бракуе фактаў, якія сведчаць аб праве, поруч з літоўцамі, і беларусаў на спадчыну ВКЛ, асабліва з XVI ст. Бумблаўскас зазначыў, што канфліктная сітуацыя можа вынікаць не з канцэпцый гістарычнай навукі, а з прынятых у грамадствах адукацыйных наратываў. Прафесар аспрэчыў сведчанні летапісаў аб каранацыі Міндоўга ў Наваградку; відавочна, гэтая праблема важная і балючая для літоўскага дзяржаватворчага наратыву.
 
Дацэнт універсітэту імя Міхала Ромэра доктар Барбара Станкевіч аналізавала „падвойную“ ідэнтычнасць палякаў Літвы — насельнікаў гістарычнай Віленшчыны, акцэнтуючы патрэбу ў эфектыўных механізмах іх інтэграцыі. У сувязі з ключавым пытаннем дыскусіі — ці мае Беларусь еўрапейскую будучыню — д-р Станкевіч нагадала канцэпцыю Ежы Гедройця, паводле якой свабодная будучыня Польшчы магчымая толькі пры ўмове незалежнай дэмакратычнай дзяржаўнасці Літвы, Беларусі і Ўкраіны.
 
Палітолаг Вадзім Вілейта, які быў адным спікерам з беларускага боку, зазначыў, што пад „літвінізмам“часам не толькі разумеюць непрымальны гістарычны рэвізіянізм — манапалізацыю беларусамі гістарычнай спадчыны ВКЛ і аспрэчванне права літоўцаў на свой этнонім, але атаясамленне ўсіх носьбітаў беларускай ідэнтычнасці з „літвіністамі“. Вілейта нагадаў, што тэмы „літвінізму“ не актуальныя для сучаснага беларускага дыскурсу. Ён працытаваў беларускі школьны падручнік гісторыі, з якога вынікае, што ў адукацыйным дыскурсе не ігнаруецца літоўскі (балцкі) чыннік фармавання ВКЛ.
 
Панэлісты пагадзіліся на тым, што гістарычная спадчына ВКЛ можа і павінна не дзяліць, а аб'ядноўваць літоўцаў і беларусаў і ўмацоўваць іх еўрапейскую ідэнтычнасць.
 
У наступнай дыскусіі з заявамі выступілі актывісты барацьбы з „літвінізмам“ Імантас Мялянас і Дамінікас Чывіліс. Мялянас заявіў, што ў Беларусі антыдэмакратычны пераварот адбыўся ў 1996 годзе, а значыць, такім чынам рэферэндум 1995 году выявіў волю беларускага народу адмовіцца ад Пагоні. На гэта Вадзім Вілейта, не ўступаючы ў дыскусію аб легітымнасці першага лукашэнкаўскага рэферэндуму, нагадаў, што з таго часу вырасла зусім новае пакаленне беларусаў.
 
Чывіліс прывёў спіс беларускіх гісторыкаў, журналістаў, творчых людзей, якія, на ягоную думку, прапагандуюць „літвінізм“, на што прафесары Жалімас і Бумблаўскас заклікалі не праецыраваць прыватныя пазіцыі асобных людзей на ўвесь народ. У якасці аргументу за тое, каб не рабіць абагульненняў, праф. Жалімас нагадаў аб праблемах, звязаных з захаваннем савецкай свядомасці ў грамадзян Літвы, у тым ліку жыхароў Віленшчыны.
 
На завяршэнне ў якасці адказу на сумневы і падазрэнні Дайнюс Жалімас выказаў падтрымку праекту „Пагаднення аб спрыянні літоўска-беларускаму паразуменню у пытаннях гістарычнай спадчыны і ідэнтычнасці дзеля будучыні й свабоды літоўскага і беларускага народаў, якое прапанаваў літоўскім палітыкам і грамадскім дзеячам Офіс Святланы Ціханоўскай.
 
Еўрадэпутат прывёў некалькі цытатаў з праекту.
Ён „...грунтуецца на міждзяржаўных дакумэнтах, падпісаных дэмакратычнымі незалежнымі Рэспублікай Беларуссю і Літоўскай Рэспублікай: Дэклярацыі аб прынцыпах добрасуседзкіх адносін ад 6 кастрычніка 1991 г., Дамовах„Аб добрасуседстве і супрацоўніцтве“ і „Аб дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай“ ад 6 лютага 1995 г.
 
Падпісаныя ніжэй безумоўна паважаюць нацыянальную годнасць абодвух народаў і іх права на незалежную дзяржаўнасць у міжнародна прызнаных дзяржаўных межах. (...) Падпісаныя ніжэй лічаць, што:
• Усякія спробы распальвання варажнечы паміж беларускім і літоўскім народамі пярэчаць жыццёвым нацыянальным інтарэсам абодвух народаў і падлягаюць безумоўнаму асуджэнню.
• Любыя захады, скіраваныя на перагляд дзяржаўнае мяжы паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларуссю, ёсць правакацыямі і павінны карацца паводле закону.
• У літоўска-беларускіх дачыненнях недапушчальныя заявы, якія зьмяшчаюць прыкметы абразы нацыянальнай годнасці іншага народу, у тым ліку ўжыванне ў якасці этнонімаў і палітонімаў словаў, непрымальных у гэтай якасці для іншага народу.
• Супольны гістарычны досьвед літоўцаў і беларусаў, які ўключае ў сябе як эпоху Вялікага Княства Літоўскага, так і антыімперскія паўстанні XVIII–XIXстагодзьдзяў, супрацу нацыянальна-незалежніцкіх рухаў у пачатку ХХ стагоддзя, барацьбу за незалежнасць ад камуністычнай Масквы ў другой палове ХХ стагодзьдзя, служыць падставай для паразумення й салідарнасці паміж імі і грунтам каштоўнаснага выбару на карысць заходняй цывілізацыі. (...)“
 
Падсумоўваючы дыскусію, Дайнюс Жалімас выказаў перакананне, што Беларусь заслугоўвае еўрапейскай будучыні і гэта было б у інтарэсах як беларускага народу, так і суседніх.

Labai ačiū Дайніюсу і астатнім спікерам за цікавую, змястоўную дыскусію.

PS ПраектПагаднення аб спрыянні літоўска-беларускаму паразуменню у пытаннях гістарычнай спадчыны і ідэнтычнасці дзеля будучыні й свабоды літоўскага і беларускага народаў” быў перададзены Святланай Ціханоўскай і яе камандай у фракцыі і Камітэт па міжнародных пытаннях Сейма Літвы, пад час слуханняў на паседжанні дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.

🖌 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com
ПАЛАТА

ВЗЯЛИСЬ ЗА КАРТОШКУ, НЕ ПРОПАЛИ Б ЯЙЦА😆

Палата представителей сразу в двух чтениях приняла законопроект об изменении кодексов по вопросам административной ответственности.

Законопроект был предложен в рамках реализации указа №232 «Об особенностях поставки плодоовощной продукции для республиканских государственных нужд».
В соответствии с данным указом, в стране среди торговых сетей будут определены заготовители, которые смогут получить кредиты на льготных условиях для авансирования поставок плодоовощной продукции из стабилизационных фондов (картофеля, белокочанной капусты, моркови, свеклы, репчатого лука и яблок).

В нем также была прописана ответственность за «непоставку (недопоставку) поставщиком плодоовощной продукции по договору поставки, отсутствие в реализации у заготовителя такой продукции».
В итоге КоАП дополняется статьей 13.12-1 «Нарушение требований по поставке и реализации плодоовощной продукции из стабилизационных фондов».
В соответствии с текстом данной статьи, «непоставка или недопоставка поставщиком плодоовощной продукции по договору поставки такой продукции из стабилизационных фондов товаров для республиканских государственных нужд в соответствии с законодательством, а равно ее отсутствие в реализации у заготовителя в торговом объекте в межсезонный период – влекут наложение штрафа в размере от 5 до 12 базовых величин, а на юридическое лицо – от 20 до двухсот 200 величин».

Право составлять протоколы об административных правонарушениях по статье 13.12-1 КоАП предоставляется уполномоченным на то должностным лицам сельских, поселковых, районных, городских и областных исполнительных комитетов, администраций районов в городах, органов Комитета государственного контроля, органов Министерства антимонопольного регулирования и торговли.

Рассматривать дела о таких правонарушениях будут административные комиссии районных (городских) исполнительных комитетов, администраций районов в городах, органы Комитета государственного контроля (при составлении протоколов его должностными лицами), экономические суды областей (города Минска).

Подпишись и будь в теме 🖌 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com
Вітанні сябры….
Мы з Беларусі
Пачынаем нашу працу
Наш канал пра сапраўдныя выбары, пра тое, як працуе дэмакратыя і прынцып падзелу ўладаў, як выбаршчыкі, а не чыноўнікі, кіруюць краінай.

СВАБОДА ВАЧЫМА ЦЕСЛЕРА
__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#беларусь #рэпрэсіі #палітвязні #салідарнасць #свабода #зша
ПРАФЕСІЙНА АБ АКТУАЛЬНЫМ
ДЫСКУСІЯ НА ГЕДЫМІНА 47


Дайніюс Жалімас, дэпутат Еўрапейскага Парламента:

«Добрая дыскусія была ў пятніцу - адкрылі старонкі агульнай гісторыі Літвы і Беларусі, вызначылі літвінізм, ацанілі ягоную пагрозу.

Але самае галоўнае, што мы казалі суб'ектыўна, без папярэдніх ярлыкоў для ўсіх. І мы выдатна пагаварылі.

Без сумневу, любое прыніжэнне і беспадстаўныя прэтэнзіі для тлумачэння ўсёй гісторыі непрымальныя. Павінны пераважаць узаемную павагу і аб'ектыўны падыход. Кожны народ мае права шанаваць сваю самабытнасць і свабодна вызначыцца з яго сімваламі. Напэўна ніколі не зможам ва ўсім дамовіцца, але жыць разам у Еўропе давядзецца на аснове агульных каштоўнасцяў.

Рады, што офіс Святланы Ціханоўскай прапанаваў літоўскім палітыкам падпісаць агульную заяву, якая асуджае ўзбуджэнне любых тэрытарыяльных прэтэнзій і напружанасці паміж літоўцамі і беларусамі».

Поўны запіс нашага абмеркавання глядзіце тут:

https://www.facebook.com/epzalimas/videos/1480806256623305

#размова #литвинизм
ПАДГЛЕДЖАННАЕ👁️ПАДСЛУХАННАЕ👂 ў парламенцкіх/палітычных КУЛУАРАХ

И жалкий лепет оправданья Медведева!

«Я имел в виду другие страны», — Дмитрий Медведев испуганно и после раздражённого нагоняя от диктатора спешно ответил Трампу, заверив, что Россия не будет поставлять ядерное оружие Ирану. Заместитель председателя Совета безопасности России, бывший президент Дмитрий Медведев в ответ президенту США Дональду Трампу заявил, что РФ не будет поставлять ядерное оружие Ирану:
«Относительно озабоченности президента Трампа: Я осуждаю американский удар по Ирану - он не достиг своих целей. Однако Россия не намерена поставлять ядерное оружие Ирану, потому что, в отличие от Израиля, мы являемся участниками Договора о нераспространении ядерного оружия.

Я прекрасно знаю, что это повлечет за собой, ведь я возглавлял наши ядерные силы. Но другие страны могли бы - и я это имел в виду. Мы точно не должны спорить о том, у кого больше ядерных бомб. Тем более, потому что новый договор START, который я когда-то подписал с президентом США, по-прежнему в силе - на данный момент. Вопрос в том: что будет дальше?» — написал Медведев в X.

Ранее Трамп отреагировал на заявление Медведева о возможных поставках третьими странами ядерного оружия Ирану. Президент США призвал незамедлительно подтвердить, говорил ли Медведев о передаче оружия массового поражения от России Ирану: "Слышал ли я, как бывший президент Медведев, из России, небрежно бросался «словом на букву Н» (ядерный!) и говорил, что он и другие страны будут поставлять ядерные боеголовки Ирану? Он действительно так говорил или это просто плод моего воображения? Если он так сказал, и если подтвердится, пожалуйста, дайте мне знать НЕМЕДЛЕННО. К «слову на букву Н» нельзя относиться так небрежно. Думаю, именно поэтому Путин «БОСС». Кстати, если кто-то думает, что наше «оборудование» было отличным в эти выходные, то, безусловно, самое сильное и лучшее оборудование, которое у нас есть, на 20 лет опережая остальных, — это наши атомные подводные лодки. Это самое мощное и смертоносное оружие из когда-либо созданных, и только что спустили 30 «Томагавков» — все 30 идеально попали в цель. Так что, в дополнение к нашим замечательным летчикам-истребителям, спасибо капитану и экипажу!".

Вчера 22.06.25г. в своём Тг-канале Дмитрий Медведев действительно утверждал, что "ряд стран готов поставить Ирану ядерный боекомплект". Судя по его посту, либо он распространил фейк, либо - осведомлён о том, что РФ и другие страны, обладающие ядерным оружием, поставят ЯО Ирану. Какие страны он имел ввиду? Китай? Индию? В ближайшие дни российскому МИДу придётся объясняться и с этими странами, и с США.
И теперь точно после подобного ляпа ФСО получит команду Медведеву больше не наливать и весь алкоголь из резиденции изъять. И правильно сделают.

🖌 https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com
Тихановская примет участие в форуме НАТО

Светлана Тихановская прибыла в Гаагу для участия в Общественном форуме НАТО. Она встретился с министром иностранных дел Нидерландом Каспаром Вельдкампом.

«Спасибо, министр, за приглашение, за борьбу за наших политзаключенных и за вашу решительную поддержку белорусского демократического движения», — написала она в Х.
Общественный форум НАТО — это публичное мероприятие, совместно организованное НАТО и правительством Нидерландов с организациями гражданского общества. Он проходит параллельно саммиту альянса, который начинается сегодня. Целью форума является содействие лучшему пониманию общественностью политики и целей НАТО, а также решений, которые будут приняты на саммите.

Также Тихановская провела встречу с премьер-министром Нидерландов Диком Схоофом

🖌
https://www.group-telegram.com/parlamentbel.com
ПАДГЛЕДЖАННАЕ👁️ПАДСЛУХАННАЕ👂 ў парламенцкіх/палітычных КУЛУАРАХ

ГААГА
САМІТ НАТА

Святлана Ціханоўская
правяла сустрэчу з сенатарамі ЗША Крысам Кунсам і Джын Шахін.

Падчас размоваў гаворка ішла пра дзве галоўныя рэчы:
– ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне;
– спосабы і метады вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

#гаага #самітната #НАТА #беларусь #ціханоўская #бяспека #палітвязні
2025/06/27 20:01:56
Back to Top
HTML Embed Code: