Telegram Group & Telegram Channel
Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе адстаўку прыняла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская

Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе Кабінета і іншым структурам дэмакратычных сіл за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі».

Святлана Ціханоўская: «Хачу падзякаваць Вользе за яе актыўную працу ў Кабінеце, за арганізацыю марафону “Нам не ўсё адно!“, службы “Адно акно“, пераклад дапаможніка па вызваленні палітзняволеных на беларускую мову. Вольга Гарбунова спрычынілася да таго, каб у міжнародных рэзалюцыях па Беларусі прагучала тэма палітвязняў. Цяпер Вольга вырашыла засяродзіцца на працы не ў якасці палітыка і я з павагай стаўлюся да яе выбару.

Вольга загадзя рыхтавала нас да сваіх планаў, таму мы мелі ўжо кансультацыі з патэнцыйнымі кандыдатамі на вызваленую пасаду. Неўзабаве ў Каардынацыйнай Радзе адбудуцца слуханні па новай кандыдатуры».

Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета са снежня 2022 года. Сярод найважнейшых яе дасягненняў – анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» і запуск службы па сацыяльнай дапамозе беларусам і беларускам «Адно акно».

Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Вольгу Гарбунову прэстыжнай Міжнароднай прэміяй за адвагу – International Women of Courage (IWOC) Awards – як праваабаронцу, «якая прысвяціла сваё жыццё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргіналізаваных груп у Беларусі».

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/2530
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/2530

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Pavel Durov, Telegram's CEO, is known as "the Russian Mark Zuckerberg," for co-founding VKontakte, which is Russian for "in touch," a Facebook imitator that became the country's most popular social networking site. During the operations, Sebi officials seized various records and documents, including 34 mobile phones, six laptops, four desktops, four tablets, two hard drive disks and one pen drive from the custody of these persons. In this regard, Sebi collaborated with the Telecom Regulatory Authority of India (TRAI) to reduce the vulnerability of the securities market to manipulation through misuse of mass communication medium like bulk SMS. "We as Ukrainians believe that the truth is on our side, whether it's truth that you're proclaiming about the war and everything else, why would you want to hide it?," he said. Telegram users are able to send files of any type up to 2GB each and access them from any device, with no limit on cloud storage, which has made downloading files more popular on the platform.
from pl

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American