Telegram Group & Telegram Channel
Кіраўніца і чальцы Кабінета сустрэліся з міністаркай нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай

У сустрэчы разам са Святланай Ціханоўскай бралі ўдзел яе намеснік Павел Латушка, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

Абмяркоўвалі:

🔹 Прызнанне беларускіх атэстатаў

Беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца на ўзроўні польскіх матуральных дакументаў, а патрабаванні да дакументаў будуць уніфікаваны для спрашчэння паступлення беларускіх вучняў у польскія школы і ўніверсітэты.

🔹 Будучыню ліцэя ў Гайнаўцы з дадатковай беларускай мовай навучання

Працягваецца пошук аптымальнага рашэння, каб захаваць унікальную ролю гэтай установы для беларускай меншасці.

🔹 Механізмы рэагавання на булінг

Будзе створаны аператыўны канал рэагавання з удзелам Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета.

👉 Калі вашы дзеці сутыкнуліся з такімі праблемамі, звяртайцеся ў чат-бот Кабінета або на пошту revival@belaruscabinet.org

У польскіх школах будзе распрацаваны курс для інфармавання вучняў пра папярэджанне булінгу і гвалту. У школах з’явіцца новая роля – асістэнт па міжкультурнай камунікацыі, які дапаможа дзецям з розных нацыянальнасцей адаптавацца да польскай адукацыйнай сістэмы.

🔹 Падтрымку беларускіх школ выходнага дня

Міністарка пацвердзіла важнасць развіцця сеткі беларускіх школ выходнага дня. На ўзроўні мясцовых улад будзе аказана дапамога ў пошуку бясплатных памяшканняў і абсталявання для гэтых школ.

👉 Каб адкрыць школу, звяртайцеся праз каналы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і Міністэрства адукацыі Польшчы.

📢 Павел Латушка: «31 тысяча беларускіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў знаходзіцца зараз у Польшчы. 31 тысяча! Вось, што справакаваў рэжым Лукашэнкі. Ну і важная навіна, у найбліжэйшы час будзе змененае заканадаўства і беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прымацца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Польшчы».

📢 Маргарыта Ворыхава: «Міністэрства адукацыі Польшчы прызнала важнасць узнятых праблем і запэўніла нас у тым, што ў найбліжэйшы час будуць праведзены змены ў сістэме настрыфікацыі. І пацвердзіла гатоўнасць да падтрымкі беларускіх студэнтаў і стварэння гасціннага асяроддзя, якое дазволіць беларускай моладзі атрымаць доступ да еўрапейскай адукацыі і магчымасцей».

📢 Павел Баркоўскі: «Мы бачым безумоўную падтрымку і разуменне большасці важных для беларусаў пытанняў на ўзроўні Міністэрства адукацыі і наша камунікацыя адбываецца на высокім і інтэнсіўным узроўні. Ёсць базавая згода аб важнасці падтрымкі беларускай мовы і ідэнтычнасці для грамадзян Беларусі, якія цяпер пражываюць у Польшчы. Мы шукаем кансэнсус і дамагаемся стварэння працоўных інструментаў для вырашэння нашых задач і праблем».

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/3101
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

❌Photos not found?❌Click here to update cache.

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3101

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Telegram was founded in 2013 by two Russian brothers, Nikolai and Pavel Durov. Such instructions could actually endanger people — citizens receive air strike warnings via smartphone alerts. In this regard, Sebi collaborated with the Telecom Regulatory Authority of India (TRAI) to reduce the vulnerability of the securities market to manipulation through misuse of mass communication medium like bulk SMS. "There is a significant risk of insider threat or hacking of Telegram systems that could expose all of these chats to the Russian government," said Eva Galperin with the Electronic Frontier Foundation, which has called for Telegram to improve its privacy practices. Friday’s performance was part of a larger shift. For the week, the Dow, S&P 500 and Nasdaq fell 2%, 2.9%, and 3.5%, respectively.
from pl

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American