Барацьба за розумы беларусаў зараз – гэта інвестыцыя ў бяспеку Еўропы заўтра
Пытанні падтрымкі незалежных беларускіх СМІ і блогераў, а таксама палітычная сітуацыя ў Беларусі былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з новым амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы Енэсам дэ Молам.
Падчас сустрэчы Павел Латушка:
✨ падзякаваў Еўрасаюзу за прынцыповую пазіцыю па непрызнанні Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта па выніках зноў сфальсіфікаваных выбараў, падчас якіх дыктатар перапрызначыў самога сябе на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта Беларусі;
✨ праінфармаваў аб дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады;
✨ асаблівую ўвагу звярнуў на крокі, скіраваныя на прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за здзейсненыя міжнародныя злачынствы. Асобна акцэнтаваў увагу на працы, якая праводзіцца для дасягнення адказнасці з выкарыстаннем інструментаў Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама Спецтрыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, які ствараецца.
Адным з важных стратэгічных напрамкаў дзейнасці дэмсіл Павел Латушка назваў неабходнасць данясення беларусам праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, аб еўрапейскіх перспектывах для Беларусі – і звярнуўся з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў з боку Нідэрландаў.
З улікам таго, што спадар Енэс дэ Мол раней займаў пасаду амбасадара Нідэрландаў ва Украіне, абмеркавана сітуацыя ва Украіне і Беларусі, у кантэксце падтрымкі Лукашэнкам агрэсіі Расіі супраць Украіны, перспектывы перамоў па завяршэнні вайны і прадстаўленне ў ходзе іх пазіцыі дэмсіл Беларусі, выклікі для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія стварае Расія.
Намеснік кіраўніцы Кабінета падзякаваў Нідэрландам за тое, што яны разглядаюць у якасці прыярытэтнага напрамку падтрымку беларускіх незалежных СМІ і праваабарончай дзейнасці.
@CabinetBelarus
Пытанні падтрымкі незалежных беларускіх СМІ і блогераў, а таксама палітычная сітуацыя ў Беларусі былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з новым амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы Енэсам дэ Молам.
Падчас сустрэчы Павел Латушка:
Адным з важных стратэгічных напрамкаў дзейнасці дэмсіл Павел Латушка назваў неабходнасць данясення беларусам праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, аб еўрапейскіх перспектывах для Беларусі – і звярнуўся з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў з боку Нідэрландаў.
З улікам таго, што спадар Енэс дэ Мол раней займаў пасаду амбасадара Нідэрландаў ва Украіне, абмеркавана сітуацыя ва Украіне і Беларусі, у кантэксце падтрымкі Лукашэнкам агрэсіі Расіі супраць Украіны, перспектывы перамоў па завяршэнні вайны і прадстаўленне ў ходзе іх пазіцыі дэмсіл Беларусі, выклікі для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія стварае Расія.
Намеснік кіраўніцы Кабінета падзякаваў Нідэрландам за тое, што яны разглядаюць у якасці прыярытэтнага напрамку падтрымку беларускіх незалежных СМІ і праваабарончай дзейнасці.
@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Гэта як уваскрашэнне з мёртвых»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская разам з дзясяткамі беларусаў і беларусак сустракала вызваленую Паліну Шарэнда-Панасюк у Вільні:
«Сёння ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк зрабіла першыя крокі на волі пасля чатырох жорсткіх гадоў зняволення. На вакзале яе чакалі дзясяткі беларусаў – родныя, сябры, проста неабыякавыя людзі. Гэта былі неверагодныя эмоцыі. Калі Паліна нарэшце абняла мужа і сына, яна праз слёзы прамовіла: «Я думала, што ўжо не выйду».
Яна выйшла, але не зламалася. Трымаючыся за рукі з мужам, яна слухала воклічы «Жыве Беларусь!» і дзякавала тым, хто не забыўся. Але калі нехта сказаў: «Усё скончылася нарэшце», яна адказала: «Нічога не скончылася. Скончыцца, калі ўсе выйдуць».
Гэтыя словы гучаць як наказ для нас усіх. Паліна нагадала пра тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі, і асабліва пра Вікторыю Кульшу, якая ў вельмі цяжкім стане. Паводле платформы Dissidentby, зараз за кратамі знаходзяцца 1346 палітзняволеных.
Паліна выйшла, але сотні застаюцца. І пакуль за кратамі застаецца хаця б адзін чалавек, мы не маем права спыняцца. Гэта наша адказнасць – памятаць, падтрымліваць, змагацца за іх свабоду».

Forwarded from Светлана Тихановская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская вітае Паліну Шарэнду-Панасюк на волі і ў бяспецы
«Пад маркай кантролю прыватны сектар канчаткова заганяюць пад дзяржаўны прэс»
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адрэагаваў на чарговы ўдар рэжыму па беларускай эканоміцы: Лукашэнка ліквідуе нават ілюзію эканамічнай свабоды, забіраючы ў бізнесу апошняе права – самастойна выбіраць кіраўнікоў:
«Уявіце сабе краіну, дзе нават прыватны бізнес больш не можа самастойна вырашаць, хто будзе ягоным кіраўніком. Дзе мясцовыя ўлады атрымліваюць права дыктаваць, хто варты займаць кіруючыя пасады, а хто – не. Дзе кожны прадпрымальнік зараз абавязаны не проста працаваць, а ўдзельнічаць у «добраўпарадкаванні» – гэта значыць фінансаваць праекты ўлады пад пагрозай рэпрэсій.
Гэтая краіна – Беларусь пры Лукашэнку.
Нядаўняя нарада ў дыктатара паставіла кропку ў пытанні рэшткаў эканамічнай свабоды ў краіне. Цяпер старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх форм уласнасці. Так, менавіта ўсіх – прыватных, дзяржаўных, тэрытарыяльных органаў міністэрстваў і ведамстваў. Выключэнне зрабілі хіба што для КДБ – што нядзіўна, бо спецслужбы і так цалкам падпарадкаваны рэжыму.
Але чаму гэтае рашэнне – чарговы цвік у века труны беларускай эканомікі? Давайце разбяромся.
Бізнес губляе незалежнасць. Што азначае ўзгадненне кіраўнікоў прыватных арганізацый? Гэта значыць, што цяпер мясцовыя ўлады змогуць указваць, хто мае права кіраваць бізнесам, а хто не.
Насамрэч гаворка ідзе аб усіх значных кампаніях у раёне. Малы і сярэдні бізнес, які яшчэ спрабаваў выжываць ва ўмовах рэпрэсій, зараз апынецца ў поўнай залежнасці ад райвыканкамаў. Няўгодны прадпрымальнік? Не прызначаць патрэбнага дырэктара. Недастаткова лаяльны? Створаць праблемы.
Тое, што адбываецца сёння – не рэформа, а ліквідацыя рэшткаў рынкавай эканомікі ў Беларусі. Пад маркай "кантролю" і "кіравання" прыватны сектар канчаткова заганяюць пад жорсткі дзяржаўны прэс.
Але гісторыя вучыць нас простаму правілу: чым больш жорстка сціскаецца кулак, тым больш выцякае скрозь пальцы. Лукашэнка будуе сістэму татальнага падпарадкавання, але менавіта такія сістэмы разбураюцца хутчэй за ўсё. Таму што страх – дрэнны цэмент для дзяржавы. І ў рэшце рэшт, нават самыя глухія сцены пачынаюць трэскацца».
📌Каментарый Паўла Латушкі цалкам – у відэа па спасылцы.

YouTube
Лукашенко создает клонов
Павел Латушко про решение диктатора расширить полномочия председателей райисполкомов.
– Как Лукашенко хочет «национализировать людей» и кто ранее в истории выступал с такими идеями?
– По какой причине в Беларуси увеличится уровень коррупции в регионах?…

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) перадала ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда матэрыялы аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адрэагаваў на гэты крок, падкрэсліўшы яго важнасць для далейшага расследавання:
«Хацеў бы падзякаваць за тую працу, якую на сістэмнай аснове праводзіць Міжнародная платформа па прыцягненні да адказнасці для Беларусі па зборы, абагульненні доказаў і за перадачу адпаведных сабраных матэрыялаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Перадача ў МКС, якая адбылася ў гэтыя дні, вялікага аб’ёму доказаў злачынстваў, якія ўчыняюцца Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў, з’яўляецца важным крокам, накіраваным на расследаванне ўсяго комплексу злачынстваў супраць чалавечнасці, за якія вінаватыя павінны панесці адказнасць», – заявіў Павел Латушка.
У прэс-рэлізе IAPB адзначаецца, што перададзеныя матэрыялы ўключаюць доказы і юрыдычны аналіз, прадстаўленыя ў Офіс пракурора МКС для папярэдняга вывучэння пытання аб тым, ці валодае Суд юрысдыкцыяй для расследавання меркаваных злачынстваў, уключаючы дэпартацыю, пераслед і іншыя бесчалавечныя акты, здзейсненыя высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі. Паведамленне Платформы заснавана на інтэрв'ю са сведкамі, пацярпелымі і матэрыялах з адкрытых крыніц. Перадача матэрыялаў звязана са зваротам Літвы ў Офіс пракурора МКС 30 верасня 2024 года, а таксама з заклікам 13 праваабарончых арганізацый да іншых дзяржаў-удзельніц МКС падтрымаць гэты крок.
Павел Латушка: «Адначасова Народнае антыкрызіснае ўпраўленне таксама рыхтуе доказы і матэрыялы для перадачы ў найбліжэйшы час у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Перадача гэтых матэрыялаў – важны этап для наступнай ацэнкі Пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда магчымасці прыняцця рашэння аб пачатку расследавання беларускай сітуацыі па сутнасці ў сувязі з перададзеным Літвой 30 верасня 2024 года зваротам у МКС».
Нагадаем, Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) – гэта кансорцыум беларускіх і міжнародных НДА, створаны ў 2021 годзе. Платформа займаецца зборам, праверкай і захаваннем доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека, учыненых напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яе база даных змяшчае больш за 29 000 дакументаў, якія маюць дачыненне да 2600 апытаных, а таксама больш за мільён архіваваных матэрыялаў з адкрытых крыніц.

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук правёў працоўную сустрэчу з дарадцам міністра абароны Польшчы Янушам Анышкевічам
Абмеркавалі пытанні архітэктуры рэгіянальнай бяспекі, неабходнасць аднаўлення дэмакратыі і канстытуцыйнага ладу ў Беларусі як перадумовы падтрымкі бяспекі Усходняй Еўропы.
Бакі пагадзіліся, што без незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы. Таксама вялася размова аб выкарыстанні прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці досведу руху «Салідарнасць», адным са знакавых дзеячаў якога з’яўляецца спадар Анышкевіч.
У працяг абмеркаванняў на Касцюшкаўскім форуме ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» ў Гданьску дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве па шэрагу кірункаў.

Будучыня за кратамі: 425 маладых беларусаў і беларусак знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах
Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, заклікае заходзіць на сайт «Гэта моладзь», на якім сабрана інфармацыя пра стыпендыі, магчымасці фінансавай і псіхалагічнай дапамогі для моладзі, якая сутыкнулася з рэпрэсіямі:
«Сёння 425 маладых беларусаў і беларусак праводзяць свае юнацкія гады за кратамі. Гэта студэнты, маладыя спецыялісты, актывісты, якія хацелі вучыцца, працаваць, змяняць сваю краіну да лепшага. Замест гэтага – камеры, судзілішчы, ціск і здзекі. Рэжым мэтанакіравана душыць моладзь, бо разумее: менавіта яна нясе перамены. Ён хоча запалохаць, выціснуць за мяжу, прымусіць замаўчаць.
Але імкненне да свабоды не задушыць. Моладзь не здаецца. І кожны з нас можа быць побач. Давайце разам падтрымліваць палітзняволеных: пісаць лісты, дапамагаць іх сем’ям, распавядаць пра іх лёсы, патрабаваць іх вызвалення на ўсіх магчымых узроўнях. Давайце разам рыхтаваць глебу для іх вяртання: ствараць магчымасці для адукацыі, працы, рэінтэграцыі. Давайце разам рабіць усё, каб яны вярнуліся не ў краіну страху, а ў краіну, якая чакае і гатовая да перамен.
Калі вам патрэбна падтрымка ці вы ведаеце тых, каму яна неабходная, заходзьце на сайт «Гэта моладзь». Там сабрана інфармацыя пра стыпендыі, магчымасці фінансавай дапамогі, псіхалагічную падтрымку і адукацыйныя праграмы для тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій. Трымаймася разам і дапамагайма адно аднаму»

Мікалай Статкевіч – ужо 2 гады без сувязі з роднымі
– Каментарый Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:
«Два гады без сувязі з роднымі. 1715 дзён у турме. 14 гадоў калоніі.
Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў стане інкамунікада – у поўнай ізаляцыі: без лістоў, перадач, сустрэч з адвакатам і сваякамі. Гэта ціск не толькі асабіста на яго, але і на яго блізкіх. Спроба знішчыць любую сувязь са знешнім светам. І гэта – яшчэ адзін доказ бесчалавечнасці рэжыму і сістэмнага характару рэпрэсій у Беларусі.
Асабліва важным на гэтым фоне становіцца прызнанне міжнароднай супольнасцю барацьбы Мікалая Статкевіча. Вылучэнне яго на Нобелеўскую прэмію міру, пра якое стала вядома 30 студзеня, – гэта ўшанаванне яго стойкасці і прынцыповасці, сведчанне салідарнасці яго паплечнікаў і замежных партнёраў беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама знак падтрымкі ўсім, хто змагаецца за свабоду ў нашай краіне.
Беларускія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – Алесь Бяляцкі, які таксама знаходзіцца за кратамі, і Святлана Алексіевіч, вымушаная пакінуць краіну, – ужо даўно сталі сімваламі нашай культуры і змагання, не толькі для нас саміх, але і для свету. І цяпер свет зноў пачуў ад беларусаў: «Барацьба працягваецца!»
Мы робім усё магчымае, каб кожны палітвязень, незалежна ад яго вядомасці і публічнасці, атрымаў свабоду. Ніводны з іх не павінен заставацца ў зняволенні за перакананні. І мы працягнем працу дзеля будучыні, у якой прынцыповасць і мужнасць не будуць карацца турэмнымі тэрмінамі».

Рэжым Лукашэнкі працягвае імкліва ператвараць Беларусь у прыдатак расійскага ваенна-прамысловага комплексу
Як гэта адбываецца і чаму зняцце санкцый з ключавога экспартнага рэсурсу – калійных угнаенняў – толькі паскорыць гэты працэс, тлумачыць у відэа намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка:
«Да ўвядзення санкцый Беларусь была адным з сусветных лідараў па экспарце калійных угнаенняў, а гэты сектар прыносіў у бюджэт каля 3 мільярдаў долараў за год. Але з 2022 года праз санкцыі ЕС і ЗША даходы Лукашэнкі ад калію рэзка скараціліся. Менавіта таму ён і яго лабісты ў Еўропе спрабуюць дабіцца адмены гэтых абмежаванняў, пераконваючы, што калій нібыта “не звязаны з палітыкай”.
Але на што рэальна пойдуць гэтыя грошы?
На фінансаванне абароннай вытворчасці. На развіццё беспілотных тэхналогій. На ўтрыманне рэпрэсіўнага апарату. На лагістыку для вайны. На фінансаванне ваенных вучэнняў.
Паслабленне санкцый на калій – гэта не пра клопат аб сусветным рынку ўгнаенняў або гуманітарныя пытанні. Гэта пра фінансаванне вайны. Кожная знятая забарона – новыя партыі беларускага ўзбраення для Расіі, новыя рэпрэсіі супраць беларусаў, новыя пастаўкі тэхнікі для ўварвання ва Украіну, новыя пагрозы суседнім краінам».

Дать Лукашенко денег? Война требует доходы от калия
Лукашенко милитаризирует экономику Беларуси
Режим Лукашенко продолжает стремительно превращать Беларусь в придаток российского военно-промышленного комплекса. Сегодня уже более 200 беларуских предприятий все глубже интегрируются в производство оружия для…

Святлана Ціханоўская сустрэлася з ключавымі лідарамі Еўропы
Падчас працоўнага візіту ў Брусель кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчы з кіраўнікамі дзвюх з найважнейшых палітычных структур Еўропы – прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай і прэзідэнтам Еўрапейскай рады Антоніу Коштам.
У цэнтры ўвагі – вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій, падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама пытанні бяспекі ў рэгіёне.
📌 Як адзначыла Святлана Ціханоўская, Раберта Метсола выказала падтрымку беларусам, асабліва тым, хто працягвае барацьбу ўнутры краіны. Яна пацвердзіла, што ЕС будзе трымаць Беларусь у цэнтры міжнароднага парадку дня.
«Мы шмат гаварылі пра Паліну Шарэнда-Панасюк і яе вызваленне з турмы. Год таму Раберта стала сімвалічнай хроснай Паліны і няспынна змагалася за яе вызваленне. Я перадала ёй вітанні і падзяку ад Паліны. Спадзяюся, што неўзабаве Паліна сама зможа сустрэцца з еўрапейскімі палітыкамі і расказаць пра ўсе жахі, праз якія давялося прайсці.
Раберта Метсола паабяцала, што Еўрапарламент працягне змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. Але ў першую чаргу мы павінны дабівацца спынення рэпрэсій.
Шмат часу мы абмяркоўвалі магчымыя перамовы па Украіне і лёс Беларусі. Я працягваю настойваць, каб інтарэсы беларусаў таксама былі ўлічаныя», – падзялілася зместам размовы кіраўніца Кабінета.
📌 З Антоніу Коштам Святлана Ціханоўская абмеркавала ўзмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, непрызнанне «бязвыбараў» 2025 года і пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расіі ў Беларусі.
«Антоніу Кошта запэўніў: пазіцыя ЕС застаецца прынцыповай і нязменнай. Палітвязні павінны быць вызваленыя, рэпрэсіі спыненыя, а Беларусь павінна спыніць удзел у агрэсіі супраць Украіны. Еўрасаюз пастаянна даносіць гэтыя патрабаванні і да афіцыйнага Мінска.
Прэзідэнт Кошта падкрэсліў, што рэгулярна падымае пытанне Беларусі на міжнародных форумах, бо гэта не толькі пытанне дэмакратыі і правоў чалавека, але і бяспекі Еўрасаюза», – распавяла дэмакратычная лідарка.