Telegram Group Search
Сёння ў Львове прайшла традыцыйная акцыя «НЕ МОВЧИ! ПОЛОН ВБИВАЄ!».
На ёй мы нагадалі пра беларускіх герояў Яна «Трамблі» Дзюрбейка і Сяргея «Клешч» Дзегцева, якія ужо 951 ДЗЕНЬ, 2 ГОДА, 7 МЕСЯЦАЎ, 4 ДНЯ знаходзіцца ў палоне ў расіян, што з імі не вядома…
Сёння ў музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" былі перададзены асабістыя рэчы Марыі Зайцавай, якая загінула ва Украіне.

Іх нам перадалі пабрацімы з 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна.

24-гадовая беларуска Марыя Зайцава, загінула пад Пакроўскім 17 студзеня 2025 года.

Марыя жыла як герой і па-геройску аддала сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Яна будзе жыць вечна ў сэрцах усіх вольных беларусаў.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Слава Герою!
«Дом Вільной Білорусі» у Львове наведалі госці з Кіеўрады, Старшыня камісіі Кіеўскай гарадской рады па культуры, турызме і інфармацыйнай палітыцы.
Паказалі музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы", выставу «З Украінай у сэрцы" і расказалі аб загінуўшых беларкскіх Героях.
Расказалі аб сабе і аб сваёй дзейнасці.
Абмеркавалі пытанне мемарыяла беларускім героям часткова дэмантаванага ў Кіеве, пра магчымасць яго аднаўлення. Дамовіліся аб супрацоўніцтве. Падарылі каляндар з партрэтамі беларускіх герояў.
Працуем далей!
187 гадоў таму ,
2 лютага 1838 г.
у Гарадзенскім павеце нарадзіўся
Вінцэнт Канстанты
у савецкай і сучаснай гісторыяграфіі
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
Чалавек, які стаў адным з сімвалаў змагання за Свабоду!
Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года,супраць царскай Расіі.
Дзеці нацыянальнага беларускага героя Вадзіма Шатрова пазыўны Папік, які аддаў ва Украіне сваё жыццё за нашу з вамі свабоду, атрымалі падарункі.

Няхай яны заўсёды памятаюць і не забываюць, што іх бацька — гонар беларускай нацыі, прыклад мужнасці і самаахвяравання.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць.

Слава Герою!
Прынялі удзел у развітанні на жаль яшчэ з адным беларускім нацыянальным героем Марыяй Зайцавай.
Яна загінула 17 студзеня ў баі пад Пакроўскам.
Марыя жыла як герой і па-геройску аддала сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Яна будзе жыць вечна ў сэрцах усіх вольных беларусаў.

Слава Герою!
Сёння — 279 гадоў са дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшка!
Ужо ў найбліжэйшую нядзелю 9 лютага ў Доме Вольнае Беларусі мы зноў сустракаемся на школу беларускае мовы.
Нашаю тэмаю стане лексіка, звязаная са здароўем і хваробамі, медыцынай і здаровым ладам жыцця. А таксама мы паразмаўляем пра такую моўную з’яву, як паронімы – што гэта такое і як не трапіць у няёмкія варункі праз іхнюю блытаніну.
Уваход на нашыя заняткі вольны. Запрашаем усіх ахвочых 9 лютага а 13-й гадзіне ў Дом Вольнае Беларусі на адрас вуліца Клепарыўская, 21 у Львове.
Ужо неўзабаве ў «Доме Вольнай Беларусі» будзе прэзентавана новая выстава, прысвечаная гісторыі беларускага супраціву: ад старых акцый, накіраваных супраць акупацыйных беларускай і расейскай уладаў, да чыгуначных дыверсій і ўдзелу ў інфармацыйнай барацьбе з агульным ворагам.
Экспазіцыя, пераданая нам беларусамі з Польшчы, будзе ўключаць у сябе мемуары беларускіх анархістаў на розных мовах, прыклады падпольнай літаратуры, асабістыя рэчы і ня толькі. Дата адкрыцця выставы будзе агучана цягам наступнага тыдня.

Працуем далей!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Перадалі каляндар з партрэтамі сучасных нацыянальных беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, Уладзіміру Гонскаму - заслужанаму дзеячу мастацтваў Украіны, барду, які быў «Голасам Майдана». Аўтару больш за сто навуковых і публіцыстычных работ на тэмы патрыятычнага выхавання, мовазнаўства, сацыяфіласофіі, палітычных працэсаў, гісторыі генацыду ўкраінскага народа і вызваленчай барацьбы.

Працуем далей!
Слава Героям!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Сёння адбылася сустрэча са студэнтамі УКУ.
Студэнты запрасілі да сябе ва ўніверсітэт, дзе мы абмеркавалі магчымасць правядзення сумеснага мерапрыемства. На жаль ўкраінцы мала ведаюць пра беларусаў і Беларусь, а беларусы пра ўкраінцаў і Украіну.
Мэта мерапрыемства расказаць і даведацца больш адзін пра аднаго. Раскажам пра розніцу паміж лукашыстамі і беларусамі, пра гісторыю Беларусі.
Гэтая ідэя ўзнікла пасля наведвання студэнтамі УКУ «Дома Вільной Білорусі» у Львове, дзе ім паказалі музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы", выставу «З Украінай у сэрцы" і расказалі аб загінуўшых беларкскіх Героях.
Хутка з'явіцца інфармацыя аб мерапрыемстве.
Працуем далей!
Сёння адбылося вызваленне яшчэ 150 украінскіх воінаў з расійскага палону. Гэта 150 жыццяў якія вярнуліся ў свае сем'і, 150 шчаслівых вачэй, ізноў напоўненых надзеяй і верай.

На жаль у палоне вось ужо 2 гады і 7 месяцаў працягваюць знаходзіцца два беларускія героі Ян «Трамблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзегцев, што з імі не вядома…
Forwarded from РБК-Україна
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Росія хоче втягнути Білорусь у війну та буде провокувати країни НАТО, - Зеленський

"Ви побачите навесні, влітку або восени він буде розташовувати сили на території Білорусі. І багато європейців, а може і США, будуть говорити, що це залякування, залякування Польщі, залякування Литви та інших Балтійських партнерів", - сказав президент.

Він додав, що не знає, чи піде Росія на вторгнення, але "в будь-якому випадку затягне Білорусь у війну".

Більше новин тут 👉rbc.ua
Яшчэ з пазітыўнага.
Да нас у «Дом Вільной Білорусі» у Львове сталі ўсё часцей прыходзіць украінскія студэнты.
Прыходзіць не толькі на мерапрыемствы, якія мы праводзім, ці ў музей, а і з прапановамі аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў і супрацоўніцтве.
Вось і сёння ў нас у гасцях быў Віталь Чупляк, студэнт ЛНУ імя Івана Франка, малады палітык і актывіст.
Прагаварылі варыянты правядзення сумесных мерапрыемстваў.
Мы ганарымся тым, што ўкраінская моладзь нам дапамагае папулізаваць беларускіх герояў і мяняць стаўленне простых украінцаў да беларусаў і адрозніваць іх ад лукашыстаў.
Гэта вельмi важна! Працуем далей!
2025/02/06 18:30:47
Back to Top
HTML Embed Code: