group-telegram.com/belarusiana/5031
Last Update:
Марш прайшоў у вечаровы час ад Вострай брамы ў старым горадзе да Лукіскага пляцу. Падчас шэсьця былі запаленыя шматлікія паходні, што прыдавала мерапрыемству дадатковай атмасфэрнасьці.
Наша калёна прадстаўляла ідэю Міжмор'я ці Інтэрмарыюму – палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У будучыні, такая супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных краінаў будзе зьяўляцца гарантам дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бясьпекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі.
РУХ падрыхтаваў да маршу банэр з цэнтральным надпісам – IN‡ERMARIUM і дадатковым лёзунгам на беларускай і літоўскай мовах: moc i biaśpieka našych narodaŭ і mūsų tautų stiprybė ir saugumas. Побач знаходзіліся сьцягі міжморскіх краінаў – Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Польшчы і Эстоніі.
Акрамя гэтага, РУХ надрукаваў улёткі на літоўскай мове з тлумачэньнямі ідэяў Інтэрмарыюму, якія былі раздадзеныя перад пачаткам маршу. Адзначым, што рэакцыя на нашу калёну і яе тэматыку была выключна станоўчая. Удзельнікі шэсьця віталі і выказвалі падзяку за ўдзел. Гэта яскрава паказвае, што Міжморская ідэя актуальна і запатрабаваная нашымі народамі.
| Далучыцца да РУХУ