group-telegram.com/dw_belarus/14744
Last Update:
Пісьменніку Альгерду Бахарэвічу - 50 год
31 студзеня Альгерд Бахарэвіч святкуе свой дзень народзінаў. Бахарэвіч пачаў публікавацца ў 1990-я, быў адным з заснавальнікаў літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ", ён аўтар шэрагу вядомых кніг, сярод якіх - "Белая муха, забойца мужчын", "Сарока на шыбеніцы", "Шабаны", "Дзеці Аліндаркі", "Сабакі Еўропы", "Ператрус у музеі", "Апошняя кніга пана А.", "Плошча Перамогі" ды іншыя.
Кнігі Бахарэвіча перакладаюцца на замежныя мовы, у тым ліку - нямецкую. Беларускага пісьменніка наогул шмат што звязвае з Нямеччынай, дзе ён жыў з 2007 па 2013 год, і дзе зноў апынуўся - гэтым разам у вымушанай эміграцыі.
У снежні стала вядома, што Альгерд Бахарэвіч за раман "Сабакі Еўропы" уганараваны адной з самых важных літаратурных узнагарод Нямеччыны - Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй, якую ён атрымае ў сакавіку 2025 года на адкрыцці Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу.
У гэтым інтэрв'ю DW пісьменнік разважае пра ідэальную ўладу для Беларусі, эміграцыю і пра тое, чаму цяперашняя ўлада абавязкова прайграе.
@dw_belarus
BY DW Беларусь
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/qQ6Rwt31MJH9k7G8e303NF4ZAqnQ_gZDnYfM01slOECMaOCx0pfy2Qn_VH9AM08LfrHqIArb4IKGlgIPKNWFr7Z0_Lq45FrPWRsu6uvYTodccDDb6uv-A3NgoMiaaH9nTAX9oNG3aRR_HCMDY8zlWm-azLegU7YVll4EQXPoejy_Y4pLz6CA4peLQIF74pQmgGqo1Wa2k9rlzXL0Su6dOam2l2DdKFdMYIMKO6Dam_D90arOEAcobM_y2XWckTxxoido-LxGIEZ3oXcbTjJM3Caw6t9M6t2UEkmUgF4OaPQXEPXGTHgYj62HqauvT6ByiKhvsupSx1obuUjNBDeuIg.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/dw_belarus/14744