Telegram Group Search
Кажуць, што як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. Наша першае свята мікрараёна ў гэтым годзе было проста цудоўнае! 😍 Нам вельмі прыемна, што прыйшло многа суседзей, з вамі было цікава і смачна. 😋 Дзядуля Мароз запэўніў, што яму спадабалася бавіць час з нашымі вясёлымі і разумнымі дзекамі, а ён сустракаў шмат хлопчыкаў і дзяўчынак!
Неверагодна, колькі людзей вырашыла прыняць удзел у абмене падарункамі. Спазяемся, што кожны атрымаў тое, што яму спадабалася. Дзяліцца дабрынёй з незнаёмымі людзьмі — гэта сапраўдны цуд, які робіць нас лепш.
Суседзюшкі, вось і надышла субота, а з ёй і наша сустрэча каля возера Надзеі. На гэтым тыдні тэмай для нашага чаявання будуць КАЛЯДЫ!
Паспрабуем пакалядаваць, будзем піць чай, спяваць, гуляць, праходзіць квэст.
Збіраемся 9 студзеня ў 15:30.
Прыносьце чай, пачастункі, калядны настрой і чаканне цуда. ⭐️
Сябры! 16 студзеня працоўны дзень, таму чаявання ў гэты дзень не будзе! Затое вы можаце пачаць рыхтавацца да свята на наступным тыдне. Мы даведаліся, што 23 студзеня адзначаецца Сусветны дзень пірагоў, таму вырашылі абрать такую смачную тэму для наступнага чаявання. Праграму яшчэ будзем удакладняць, але абавязкова правядзем конкурс на лепшы пірог! Успамінайце свае самыя смачныя рэцэпты і рыхнуйцеся загадзя. Калі ўдзельнікаў будзе даволі многа, падрыхтуем некалькі намінацый.
Падпісвайцеся на наш канал, каб дазнавацца пра мерапрыемствы хутчэй, чым з раённых чатаў! Мы не спамім! 😉
Тыдзень таму мы пісалі, што запрашаем усіх суседзей адсвяткаваць Сусветны дзень пірагоў. Абставіны змяніліся, і мы не можам быць упэўнены, што ў гэты дзень чаяванне будзе бяспечным.
Таму мы вырашылі перанесці яго з суботы на нядзелю (мяркуем, што толькі на гэты тыдзень).
🧇 Сустракаемся 24 студзеня! Са спазненнем, але ўсё ж адзначым свята пірагоў!
🧇 А 16 гадзін будзем вас сустракаць з пачастункамі, чаем і квэстам.
🧇 Да 17 гадзін нясіце сваі смачныя пірагі, будзем разам выбіраць лепшыя! Пераможцы атрымаюць карысныя прызы. Добра пачаставаўшыся, паслухаем новыя прыгожыя песні.
Будзем вас чакаць!
Снег будзе ўкрываць землю яшчэ доўга, таму трэба паклапаціцца пра птушак. Прапануем павялічыць колькасць кармушак у Чырвоным Бару ўжо заўтра! Мы прынясем прылады для самаробных кармушак і ласункі для іх, але і вы далучайцеся! Прыносьце пластмасавыя бутэлькі, драўляныя палкі, выкарыстаныя тэтрапакі. І пра ежу не забывайцеся! Мы знайшлі добрую інфаграфіку пра тое, што птушкам можна есці, а што нельга. А ўвечары разам развесім кармушкі па мікрараёну і правядзем цікавыя “птушыныя” выктарыны. Як і заўсёды, таксама будзе тэматычны квэст.
Увага! ❄️ Сіноптыкі сцвярджаюць, што вечар гэтай суботы будзе даволі халодным, таму мерапрыемстваў каля возера 6 лютага не будзе!
Замест гэтага лепш праверце, ці поўныя кармушкі каля вашага дома або змайструйце новыя.
Спадзяемся, што наступны тыдзень будзе трошкі цяплейшым. ☺️
Маразы не адыходзяць! 😅 Звычны фармат чаявання зараз не вельмі зручны, таму прапануем сабрацца сёння каля возера Надзеі а 17.00 на гадзінку, не больш. Паўдзельнічаем у зімовых забавах, пагутарым. Можна ўзяць з сабой тэрмас, але смачнасці не трэба.
Нарэшце пацяплела! Гэта добрая падстава сустрэцца ў перадапошні дзень зімы. :) Высветлілася, што 27 лютага ўвесь сусвет святкуе Дзень палярнага мядзведзя. Мы даведаліся шмат цікавага пра гэту жывёлу!
🤍 Прыходзьце, падзелімся гэтымі цікавосткамі з вамі праз квэст і віктарыну.
🤍 Каб не падмерзнуць, мы таксама паспрабуем правесці гульні для сапраўдных мядзведзянят!
🤍 І, вядома, будзем піць чай з ласункамі і дзяліцца сваімі навінамі.
Чаяванне адбудзецца 27 лютага з 17.00 каля возера Надзеі. Калі ласка, не забывайцеся пра маскі, чай, пачастункі і свае кубкі!
Снег амаль растаяў, і каля нашай альтанкі, што побач з возерам Надзеі, з'явілася шмат смецця... Не вельмі прыемна ладзіць святы ў такім месцы. :( Прапануем правесці "суботнік"! Падмяцем смецце, змоем нешта ліпкае з альтанкі. Ну і пап'ем чай з смачнасцямі, бо дзень будзе няцёплы.
Сустракаемся заўтра, 6 сакавіка, а 16 гадзіне. Інвентар, чай і пачастункі прыносіць з сабой. :)
Снег амаль зышоў, хутка сапраўдная вясна. Але нельга сказаць, што у птушак зараз шмат ежы. На жаль, у Чырвоным Бару дастаткова пустых кармушак, таму птушкі з неверагоднай хуткасцю спусташаюць поўныя.
Калі ласка, усё яшчэ напаўняйце кармушкі ежай! Не забывайцеся пра нашых крылатых сяброў! ❤️
Добрай раніцы! Масленічны тыдзень падыходзіць да свайго канца, і неяк так здарылася, што сёння ўсе аматары арганізоўваць святы паехалі да сваякоў есці блінцы. 😅 Выбачайце, але на гэтым тынді чаявання не будзе! Сустрэнемся пазней! А пакуль што таксама пякіце блінкі і частуйце сваіх родных. 😉
Вітаем! На жаль, сёння чаяванне каля возера Надзеі не адбудзецца. Спадзяемся, што на наступным тыдні нарэшце яго правядзём! 😉
Цяжка гэта пісаць, але мы вырашылі і на гэтым тыдні чаяванне не праводзіць. Нас вельмі ўразіла, што ў чацвер у мікрараёне было шмат незнаёмых людзей, якія нечага чакалі на адных і тых жа месцах з гадзіну ці болей... На ўсіх іх чая не нагатуеш! Мы вельмі-вельмі жадаем зноў гутарыць з вамі і наліваць смачныя чай і каву з тэрмасаў, але пакуль што прыйдзецца пачакаць.
Вітаю! У нас навіна: мы вырашылі пакуль што чаяванняў не праводзіць. Нашы сутрэчы працягнуцца, калі значна пацяплее.

Але ж не заставацца без свят! Сёння, 2 красавіка, адзначаецца адразу некалькі. Адно з іх — Міжнародны дзень дзіцячай кнігі! Яно святкуецца штогод у дзень нараджэння Х. К. Андэрсена. Вось невялікая падборка цікавых рэсурсаў, з якімі можна цікава адсвяткаваць яго.
1. "Краіна казак". Яна дапаможа дзецям пачаць разумець беларускую мову яшчэ з дзяцінства. Гэта сапраўдная скрынка беларускіх цікавостках: там кніжкі, песенькі, калыханкі, аўдыёказкі, фультфмільмы і дыяфільмы. І ўсё на беларускай мове!
Сайт: https://dzietkam.knihi.com
Прылада на Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.alex73.android.dzietkam
2. "Кніжны воз" (прылада для android і ios). Тут ёсць невялікая база дзіцячых аўдыёкніг на беларускай мове, якая час ад часу павялічваецца. Многія з гэтах кніг у папяровым выглядзе нятанныя, таму гэтае бясплатная прылада — сапраўдны падарунак!
https://knizhnyvoz.by
3. Аўдыёкніга "Суперкніга пра Біла з Болаю". Можна адзначыць і іншае сённяшняе свята — Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі пра праблему аўтызму. На жаль, пацыентаў з такім дыягназам немагчыма вылекаваць, таму нам, звычайным мужчынам і жанчынам, трэба больш даведацца пра такіх "асаблівых" людзей, каб не баяцца іх. На беларускую мову была перакладзена кніга Г. Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю" пра сям’ю з "асаблівай" дзяўчынкай. Неверагодна, але гэтая гісторыя не была перакадзена на рускую мову, а беларуская версія існуе! Існуе і аўдыёверсія кнігі, яе бясплатна можна паслухаць па спасылке: https://knihi.com/Hunila_Berhstrem/Supierkniha_pra_Bila_z_Bolaju_flac.zip.html
4. "Экспекто Патронум". Для дзяцей 10+ (и дарослых, якія любяць дзіцячыя кнігі) ёсць такі цудоўны рускамоўны падкаст. Дзьве вядучыя абіраюць нейкую праблему, якая турбуе дзяцей і падлеткаў, і падбіраюць да яе кніжку, якая можа дамагчы вырашыць яе.
https://soundstream.media/playlist/ekspekto-patronum
Ну што, “Купалаўцы” з Чырвонага Бора, падтрымаем сваіх артыстаў і цікава правядзем вечар нядзелі! Заўтра, 23 траўня, на ютуб-канале “Купалаўцы” сустракайце сусветны паказ “Паўлінкі”! Гэта будзе не проста прэм’ера, а сапраўднае кругасветнае анлайн-падарожжа з шэрагам сюрпрызаў.
23 траўня 1944 года тэатр у эвакуацыі даў прэм’еру “Паўлінкі” паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Льва Літвінава.
23 траўня 2021 года тэатр у выгнанні дае прэм’еру “Паўлінкі” паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы саміх Купалаўцаў.
Раней можна было замовіць прыгожы квіточак на асабістае імя, але, на жаль, ужо "засталіся" толькі такія абагуленыя. Адмыслова да прэм’еры былі падрыхтаваны субтытры на розных мовах, так што даслаць спасылку можна і замежным сябрам.
Адразу пасля прагляду будзе жывы эфір са стваральнікамі спектакля: https://youtu.be/FLTHA8JdVI4
Дык вось. 23 траўня. 19:00. “Паўлінка”. Сцэны са шляхоцкага жыцця. https://youtu.be/caeMIEEMg-s Падпісвайцеся і цісніце на званочак, каб не забыцца!
The owner of this channel has been inactive for the last 11 months. If they remain inactive for the next 20 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The channel will remain accessible for all users.
The owner of this channel has been inactive for the last 11 months. If they remain inactive for the next 17 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The channel will remain accessible for all users.
The owner of this channel has been inactive for the last 11 months. If they remain inactive for the next 7 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The channel will remain accessible for all users.
2024/10/01 07:25:31
Back to Top
HTML Embed Code: