group-telegram.com/parlamentbel/11190
Last Update:
АЛБАНІЯ
НОВАЯ БЕЛАРУСЬ
Візіт Святланы Ціханоўскай у Тырану
5-6 лютага Святлана Ціханоўская наведае Тырану, дзе возьме ўдзел у Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Гэта яе другі афіцыйны візіт у Албанію.
На саміце Ціханоўская выступіць перад прадстаўнікамі мясцовых уладаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі, узмацніць падтрымку беларусаў у выгнанні і наладзіць новыя партнёрствы.
Таксама падчас візіту запланаваныя сустрэчы:
• з Прэм’ер-міністрам Албаніі Эдзі Рама,
• Міністрам замежных спраў Іглі Хасані,
• Спікерам парламента,
• Мэрам Тыраны.
У саміце ўдзельнічаюць кіраўнікі гарадоў з усёй Еўропы, у тым ліку Афін, Амстэрдама, Барселоны, Будапешта, Берліна, Браціславы, Бруселя, Фларэнцыі, Франкфурта, Гданьска, Гамбурга, Кіева, Лісабона, Львова, Любляны, Лондана, Лос-Анджэлеса, Мілана, Мюнхена, Парыжа, Рыгі, Рыму, Варшавы, Вільні, Заграба, Софіі, Рэйк’явіка, Харкава і іншых гарадоў. Таксама ў сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі Асацыяцыі нямецкіх гарадоў.
Тыранскі саміт стане важнай магчымасцю для развіцця партнёрстваў паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і еўрапейскімі гарадамі, а таксама для пашырэння падтрымкі беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Таксама плануецца абмеркаваць магчымасць культурнай супрацы і абменаў, і стажыровак для беларусаў у органах мясцовага самакіравання.
🖌 https://www.group-telegram.com/pl/parlamentbel.com
BY Парламенцкі Канал
Share with your friend now:
group-telegram.com/parlamentbel/11190