group-telegram.com/poliSSya_liberte/220
Last Update:
🇧🇾 Палессе было адной з радзім славян, але на гэтай зямлі жылі і іншыя народы. Адным з такіх народаў былі яцьвягі, якія да вялікага перасялення народаў жылі на Падляшшы і на сучасных тэрыторыях Камянца. Таксама на землях Палесся раней існавалі, ды і сёння існуюць, магутныя гарады. Адно з іх — Сурэнж, або яго другая назва "Арта", сённяшні Роўна. Паняцце Сурэнж (у першакрыніцы — Соурэнж) упершыню ўзгадваецца ў «Вялесавай кнізе» — старажытнаславянскім летапісе сярэдзіны IX ст. н.э. Гэты горад быў цэнтрам Дулібіі Расі, пра якую пойдзе гаворка крыху ніжэй.
Даволі старажытнымі гарадамі таксама былі Возвягль (Звягель), Луцк, Іскарасьцен (Іскаростань), Тураў і іншыя.
На заходнім поўдні рэгіёна знаходзілася гістарычная вобласць "Дулібія", дзе жылі дулібы. Раней гэта было адно з самых магутных, калі не самае магутнае ўсходнеславянскае і ўвогуле славянскае племя/народ. Яны здзяйснялі паходы на германскія плямёны ў III стагоддзі, "балтыйскую дзяржаву" ў IV стагоддзі і іншыя паходы. Нават аланы залежалі ад іх.
У той час на Палессі пражывалі дрыгавічы, а на некаторых картах замест іх пазначаныя плямёны "барусы" і "ляхі-нерэнды": першыя жылі ў Берасцейшчыне, другія — на сучаснай Кіеўшчыне і на поўдні Гомельшчыны. Таксама варта згадаць вянедаў. На Арлоўскім і Калужскім Палессі таксама пражывалі групы вянедаў, хоць і крыху іншыя, праваслаўныя, а на поўначы каля Мінска — чудзь.
Пасля нядаўняй міграцыі готаў на поўначы Палесся ўтварыліся яцьвягі — народ балтаў, пра які многія ўжо чулі. У далейшым узніклі анты, драўляне, прыйшлі авары і пачалося фарміраванне Русі.
Карта Палесся 2-4 ст.
Карта Палесся 4-10 ст.
POLISSYA LIBERTE
BY Часопис "Polessya Liberte!"
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/poliSSya_liberte/220