group-telegram.com/prisoners_spring96/4068
Last Update:
🔗Палітзняволенага ўкраінца Андрэя Шмая могуць перавесці на турэмны рэжым
Андрэй нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Вядома, што мужчына — былы вайсковец, з 2006 па 2013 г. Служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску "Ярылавічы". Палітвязня затрымалі 19 студзеня 2023 года наўпрост на працоўным месцы па "справе Мачулішчаў".
Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Яго асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі. Дакладны тэрмін праваабаронцам невядомы.
Тэрмін Андрэя накіравалі адбываць у бабруйскую калонію № 2. Але 22 студзеня ў Бабруйску адбыўся суд па ўзмацненні палітвязню рэжыму ўтрымання. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Свірыдаў. Верагодна, у хуткім часе Андрэя перавядуць на турэмны рэжым.
BY Вясна: Палітвязні Беларусі
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/pvSlI9fbEp3K8EOtESt5IFUx2rhT7B72dGcAGRo7vHD-sIqwOyCaOwv8aZvfbqTDfTWEzMXq-hQzzYUhHI3aJn83TptLhBYrHvdPekSZ0vzowUU8x7dFGZ3_i5CWZCFv4HQZCvpXQu4XWOuZONfLaL37k9UV-XnHfYHDdyqHYiZaG8NqkQIXX7xg4uGckcyi1tq3Uo4Zu14CSYMg1RXkHtLz5KyHJ2Q6Xhe0HAOIu6vELf2pvYeiObKsIrjVCRDy7PDjG8Avhc8TgjCw4rEdmGOamHVe_M6qK57g4cw4IiD52xH8P-Z38P3qDNSH1M48sZsc3tO3FSdhKysKZ04MhA.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/prisoners_spring96/4068