Telegram Group Search
📍Палітвязня Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму

Сківічны хірург Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Мінску. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Палітвязня затрымалі 4 траўня 2021 года.

У красавіку 2022 года суддзя Святлана Чарапанава прызначыла лекару пяць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.

У Бабруйску 26 чэрвеня разгледзелі справу аб замене Андрэю рэжыма ўтрымання на турэмны. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну.

💌Падтрымаць палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Андрэй Уладзіміравіч Любецкі 
💻Напісаць анлайн
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 19 чэрвеня па 16 ліпеня

Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 41 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю больш за 50 палітвязняў.

🔹Шэсць чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Чатыром палітвязням узмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

🔹У гомельскай калоніі вакол Марыі Калеснікавай ствараюць інфармацыйны вакуум.

🔹З траіх фігурантаў "справы Аўтуховіча" спагналі кампенсацыю "нанесенага ўрону".

🔹Палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у шпіталь у Калядзічах.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
⚖️У Магілёве працягваецца суд над палітвязнем Цімурам Рызапурам

Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" паводле ч. 2 арт. 293 КК. Цімура на волі чакаюць жонка і трое непаўнагадовых дзяцей.

Цімуру прызначылі 4,5 гады калоніі. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над Цімурам распачаўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядае суддзя Наталля Панасенка.

💌Месца ўтрымання палітвязня: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Цімур Набіевіч Рызапур
💻Напісаць анлайн
⚖️Працягваецца суд над палітвязнем Сяргеем Дзяцуком, якога затрымалі па вызваленні з калоніі

39-гадовага Сяргея затрымалі ў сакавіку 2021 года. Тады сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці, хацелі адабраць яе тэлефон. На абарону маці стаў яе сын Сяргей. У выніку яго абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Мужчыне прызначылі 3 гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі № 14. 

Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

20 чэрвеня ў судзе Барысаўскага раёна распачаўся суд над Сяргеем. Справу разглядае суддзя Людміла Зінкевіч.

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
💻Напісаць анлайн
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай настаўніцы мінскай гімназіі

У Мінскім гарадскім судзе 29 красавіка да 5,5 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую Дар'ю Хмяльніцкую. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у беларускаймоўную гімназію № 23 у Мінску, дзе сама навучалася.

У Вярхоўным судзе 23 ліпеня разгледзяць апеляцыйную скаргу Дар'я. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

💌Месца ўтрымання Дар'і: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Дар'я Андрэеўна Хмяльніцкая
💻Напісаць анлайн
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
❗️Палітвязня Сяргея Дзяцука асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення па новай крымінальнай справе

У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення.

Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115811

💌Месца ўтрымання Сяргея: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук
💻Напісаць анлайн
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай магілёўскай керамісткі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 30 траўня асудзілі Алену Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла Алене 1,5 года калоніі.

Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак № 87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час. Дзяўчына нібыта адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт.

У Магілёўскім абласным судзе 8 жніўня разгледзяць апеляцыйную скаргу Алены. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.

💌Месца ўтрымання палітзняволенай: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
💻Напісаць анлайн
📍Заўтра адбудзецца апеляцыя па справе бізнэсоўцы Уладзіміра Балабановіча

Уладзімір — бізнесоўца, сузаснавальнік кампаніі Industrial Kinetic Lab. Таксама ён былы дырэктар дэпартамента бяспекі ў групе кампаній "Белагра". А да нядаўняга часу быў дырэктарам кампаніі "Молпак", якая займаецца аптовым гандлем малочкі.

Мужчыну абвінавацілі у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў "закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" (ч. 3 арт. 361 КК). Судовы працэс над ім адбываўся ў траўні 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова. Верагодна, Уладзіміру прызначылі пазбаўленне волі.

У Вярхоўным судзе 23 ліпеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Святланы Бандарэнкі.

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Уладзіміра — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
📍Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка змяшчалі на 10 сутак у ШІЗА

Нагадаем, суддзя Алена Міснік прызначыла палітвязню 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок «у мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Ягор адбывае свой тэрмін у івацэвіцкай калоніі. Па інфармацыі @MAYDAYMog, нядаўна палітвязень мінімум 10 сутак адбыў у штрафным ізалятары.

💌Месца ўтрымання Ягора: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Ягор Віктаравіч Лебядок
💻
Напісаць анлайн
❗️Палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук пачнуць судзіць 1 жніўня

63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо пяты суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

💌Месца ўтрымання Ірыны: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук 
💻Напісаць анлайн
🤬Актывіста Яўгена Афнагеля ў другі раз збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі", асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў. У траўні, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін.

Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. Ужо 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання, па выніках якога палітвязня могуць перавесці ў турму. Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115834

💌Месца ўтрымання Яўгена: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўген Ігаравіч Афнагель
💻Напісаць анлайн
2024/10/08 16:50:23
Back to Top
HTML Embed Code: