Telegram Group Search
📍Актывісту Яўгену Афнагелю ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму

Палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі", асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў. У траўні, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін.

Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. 29 ліпеня ў Наваполацку адбыўся чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання. Суддзя Віталь Лапко пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну. Яўгена ўжо этапавалі ў Магілёў.

💌Месца ўтрымання Яўгена: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўген Ігаравіч Афнагель
💻Напісаць анлайн
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 16 ліпеня па 12 жніўня

Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 48 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю больш за 42 палітвязні.

🔹Восем чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Трох былых палітвязняў судзяць па новым крымінальным справам.

🔹У палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк выявілі хранічны панкрэатыт.

🔹Палітзняволенага Уладзіміра Гундара пазбавілі чарговага кароткатэрміновага спаткання.

🔹Палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
❗️Палітвязня Сяргея Раманава зноў змясцілі ў ПКТ

Па інфармацыі @a_partisans, Сяргея, які толькі ў траўні выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода, зноў адправілі туды ў ліпені на 5 месяцаў.

Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

У сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".

💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязню Цімуру Рызапуру дадалі яшчэ адзін год зняволення

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня Цімуру вынеслі прысуд па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна".

Нагадаем, Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" паводле ч. 2 арт. 293 КК. 
Палітвязню прызначылі чатыры з паловай гады калоніі.

Тэрмін палітвязень спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі № 1. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115982
⚖️Палітзняволенага Аляксандр Камлёнка заўтра пачнуць судзіць за «абразу Лукашэнкі» і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»

Імя Аляксандра Камлёнка з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Працэс будзе праходзіць закрытым рэжыме, суддзіць Аляксандра прызначаны Яўген Буруноў, піша @vicspring.

Аляксандр — жыхар Оршы. Яго затрымалі ў лютым, калі ён вярнуўся ў Беларусь з працы. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камлёнак працаваў дальнабойнікам у заходніх краінах. А калі вярнуўся дадому з працы, быў затрыманы.

Суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў «Аднакласніках» «экстрэмісцкай».
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔Распавядаем пра ілюстратарку з Брэста, асуджаную за данаты да 6 гадоў калоніі

Наталля Левая некаторы час жыла ў Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца ў дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ. У выніку Наталлю затрымалі на мяжы.

У Брэсцкім абласным судзе 17 ліпеня 2024 году Наталлі прызначылі шэсць гадоў калоніі і штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

💌Цяпер Наталлю да разгляду апеляцыйнай скаргі ўтрымліваюць у ізалятары: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, Наталля Васільеўна Левая
💻Напісаць анлайн
❗️Ігар Аліневіч у чэрвені трымаў галадоўку ў ШІЗА

Як стала вядома @stranafund, у лякарню ў Калядзічах у чэрвені Ігар трапіў праз падазрэнне на язву страўніка. Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШІЗА жодзінскай турмы № 8, дзе палітвязень адбывае тэрмін.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
💻Напісаць анлайн
❗️Знікла сувязь з фігурантам "справы Ціханоўскага" Аляксандрам Арановічам

Аляксандр — удзельнік каманды "Страна для жизни", разам з камандай ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. Жыў горадзе Старыя Дарогі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да 2020 года працаваў кіроўцам.

Яго абвінавацілі ў "арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак" (арт. 342 КК) і "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў старой дымавой шашкі. 27 красавіка 2021 года суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.

Па інфармацыі @stranafund, з Аляксандрам ужо два месяцы няма ніякай сувязі. Верагодна, ён знаходзіцца ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні.

💌Месца ўтрымання Аляксандра: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Арановічу Аляксандру Валянцінавічу
💻Напісаць анлайн
❗️У Барысаве зноў асудзілі палітвязня, якога ўвесну не вызвалілі з калоніі

47-гадовы Васіль Кавалёў мусіў выйсці на волю ў сакавіку 2024 года з барысаўскай калоніі № 14, дзе ён адбываў папярэдні тэрмін. Але перад вызваленнем супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

У чэрвені ў судзе Барысаўскага раёна над палітвязнем адбыўся чарговы суд. Справу разглядала суддзя Людміла Зінкевіч. Прысуд невядомы, але, верагодна, яму зноў прызначылі пазбаўленне волі.

У Мінскім абласным судзе 6 верасня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Васіля. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116047

🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Васіля, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️Палітвязню Аляксандру Францкевічу дадалі яшчэ год калоніі

У судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня адбыўся суд над палітвязням, асуджаным раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Нагадаем, Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння". Палітвязня прызналі вынаватым па шэрагу цяжкіх Крымінальных артыкулаў.

19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня — Таццяны. Яе абвінавачваюць ва "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу. Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай у віцебскім СІЗА-2.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116054
⚖️У верасні пачнецца суд над Юліяй Краўцовай, затрыманай падчас рэйду КДБ на сваякоў палітвязняў

47-гадовую палітзняволеную затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў за дапамогу палітвязням. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 3 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў.

💌Месца ўтрымання Юліі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юлія Валер'еўна Краўцова
💻Напісаць анлайн
❤️Палітвязень Максім Ражкоў выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну

Гамельчука затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Палітзняволенага абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Яго асудзілі да 3,5 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Тэрмін Максім адбываў у віцебскай калоніі № 3. 21 жніўня ён выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну, піша "Гомельская Вясна".

Вядома, што Максім мае інваліднасць другой групы.
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Эдуарда Бабарыкі

Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

Ужо 12 ліпеня ў Бабруйску Эдуарда зноў асудзілі. Гэтым разам яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Павел Карцінін дадаў палітвязню яшчэ 2 гады зняволення.

Магілёўскі абласны суд 18 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Эдуарда. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
📍У верасні пачнецца суд над палітзняволенай Марынай Гацурай

59-гадовую Марыну затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйда сілавых структураў па сваяках палітзняволеных і людзях, якія дапамагаюць ім. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У Мінскім абласным судзе 2 верасня над палітзняволенай распачнецца суд. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Паляшчук.

💌Месца ўтрымання Марыны: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Марына Уладзіміраўна Гацура
💻Напісаць анлайн
❗️Двух палітвязняў будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" — ім могуць дадаць яшчэ па 2 гады

У Наваполацку і Мазыры 5 верасня адбудуцца суды над палітвязнямі Тамазам Піпіям і Уладзімірам Цыгановічам. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Для Уладзіміра гэта ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне". Палітвязням могуць прызначыць яшчэ па два гады зняволення.

Акрамя гэтага, 19 жніўня тг-канал "АЧК-Беларусь" паведаміў, што ад Тамаза ужо два месяцы няма ні лістоў, ні званкоў. Адміністрацыя наваполацкай калоніі адмаўлялася паведамляць пра яго стан і месцазнаходжаня. У красавіку яго змяшчалі ў ПКТ і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116091
❤️Палітвязень Яўген Харашкевіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 у Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Суд над Харашкевічам праходзіў у закрытым рэжыме. Віцебскі абласны суд 16 верасня 2021 года асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі.

Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі № 17, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. У жніўні 2022 года Яўгену ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмный рэжым у гродзенскую турму № 1. 17 жніўня палітвязень выйшаў на волю па заканчэнні тэміну.
❗️Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"

У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы.

Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня.Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116117
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Цімура Рызапура

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня Цімуру вынеслі прысуд па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна".

Нагадаем, Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" паводле ч. 2 арт. 293 КК. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі № 1. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4.

Магілёўскі абласны суд 17 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Цімура. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
2024/10/08 14:53:10
Back to Top
HTML Embed Code: