Telegram Group Search
❗️Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"

У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы.

Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня.Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116117
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Цімура Рызапура

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня Цімуру вынеслі прысуд па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна".

Нагадаем, Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" паводле ч. 2 арт. 293 КК. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў ў наваполацкай калоніі № 1. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4.

Магілёўскі абласны суд 17 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Цімура. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
🔗Актывістку Алену Тоцкую ў верасні будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

62-гадовая палітзняволеная была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай. 8 красавіка "экстрэмісцкім фармаваннем" быў прызнаны чат "Волонтеры. Гомель". У дакуменце КДБ пазначана прозвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненне да чату.

Суд над Аленай распачнецца 9 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць Вячаслаў Тулейка.

Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай, 9 з іх патрапілі пад суд

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алена Ігараўна Тоцкая
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Максіма Матырку хочуць перавесці на турэмны рэжым

За апошнія два гады палітвязня асудзілі ўжо тройчы — спачатку за ўдзел у акцыі пратэсту (арт. 342 КК) і падпал машыны (арт. 218 КК), а пазней за "злоснае непадпарадкаванне дміністрацыі калоніі (арт. 411 КК). Максіму прызначылі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але прысуд па справе за "непадпарадкаванне", невядомы. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў горацкую калонію № 9.

Стала вядома, што 10 верасня ў судзе Горацкага раёна будзе разглядацца справа аб пераводзе Максіма на турэмны рэжым. Працэс будзе весці суддзя Алена Шляхціцава.

Распавядаем гісторыю пераследу Максіма

💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Максім Міхайлавіч Матырка
💻Напісаць анлайн
⚖️Палітвязню Арцёму Лапікаву збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Арцёма затрымалі ў жніўні 2023 года. У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва 7 верасня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вязень адбывае пакаранне ў ваўкавыскай калоніі № 11. 2 верасня ў Ваўкавыску адбыўся суд аб пераводзе палітвязня на турэмны рэжым. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка. Вынік суда пакуль невядомы.

💌Месца ўтрымання Арцёма: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118
💻Напісаць анлайн
❤️Палітвязень Аляксей Ільінчык — на волі

Аляксей — гомельскі бард і музыкант. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і асудзілі да 2,5 гадоў калоніі.

За час знаходжання ў СІЗА-3 і ў папраўчай калоніі здароўе Аляксея пагоршылася. Правая рука ў яго амаль не дзейнічала, быў парушаны маўленчы апарат, таму размаўляў ён з цяжкасцю. Пісаць самастойна лісты ён таксама не мог.

Як стала вядома «Гомельскай Вясне», Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 31 жніўня.
⚖️Хутка пачнуць судзіць Таццяну Сцепу, затрыманую падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням

54-гадовую Таццяну затрымалі за тыдзень да яе Дня народзінаў — 23 студзеня, падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за салідарнасць з палітвязнямі.

Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Цяпер яе ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.

Суд над жанчынай распачнецца 16 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу будзе весці суддзя Алена Шылько.

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Таццяна Віктараўна Сцепа
💻Напісаць анлайн
💔За дапамогу палітвязням будуць судзіць 57-гадовую Ірыну Клязовіч

Жыхарка Салігорска была затрымана 23 студзеня падчас масавага рэйду КДБ на людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнямі. Ірыну абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу).

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 18 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Васілеўскі.

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Мікалаеўна Клязовіч
💻Напісаць анлайн
⚖️Палітвязня, затрыманага па вяртанні з Польшчы, будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах

Максім Хвашчынскі — жыхар Бабруйска, якога затрымалі 26 лютага — на наступны дзень пасля таго, як вярнуўся з Польшчы.

Спачатку яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым завялі крымінальную справу паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) — нібыта Максім датычны да стварэння экстрэмісцкага фармавання "Бабруйск 375", а таксама экстрамісцкага тг-чату "Бобр 97%". Акрамя гэтага яго вінавацяць у "паклёпе на Лукашэнку" (арт. 367 КК).

Справу палітвязня пачне разглядаць 18 верасня Магілёўскі абласны суд. Суддзя — Ігар Шведаў.

💌Месца ўтрымання Максіма: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Максім Уладзіміравіч Хвашчынскі
💻Напісаць анлайн
❗️Супраць палітвязня Сяргея Раманава ўзбудзілі новую крымінальную справу

Па інфармацыі @belarus_abc, палітвязню прад'явілі чарговае абвінавачванне паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Новы суд, верагодна, распачнецца ўжо праз некалькі тыдняў.

Нядаўна Сяргея, які толькі ў траўні выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода, зноў адправілі туды ў ліпені на 5 месяцаў. Пісьма ад Сяргея не даходзяць ужо больш за месяц.

Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
💻Напісаць анлайн
📍У Гродне распачаўся чарговы суд за салідарнасць з палітвязнямі

9 верасня 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе пачалі судзіць 26-гадовую Кацярыну Мендрык. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс вядзе суддзя Руслан Гурын.

Кацярыну затрымалі 28 студзеня пасля вяртання з Польшы ў Беларусь. Прычынай для пераследу стала падтрымка палітвязняў — дзяўчына рабіла грашовыя пераводы і дасылала пасылкі.

Згодна з інфармацыяй у сацсетках, яна нарадзілася ў Лідзе, але яшчэ ў дзяцінстве пераехала жыць у Гродна. Кацярына вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшы.

💌Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Кацярына Аляксандраўна Мендрык
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Андрэя Будая будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Андрэй — фігурант па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць", якую прызналі тэрарыстычнай. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 года прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь.

Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а пазней быў пераведзены ў бабруйскую калонію № 2. Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. 

Стала вяома, што 23 верасня ў Бабруйску Андрэя будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін

💌Месца ўтрымання: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Вячаслававіч Будай
💻Напісаць анлайн
📍Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з турмы ў гомельскую калонію

Таццяна — актывістка ініцыятывы “Матчын рух 328”. Змагалася за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. У траўні 2021 года яе асудзілі да 6 гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) і арт. 292 (захоп будынкаў).

У калоніі Таццяну змяшчалі ў ШІЗА і ў ПКТ. У студзені 2022 года Таццяне ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым, дзе на яе аказвалі ціск.

Тэрмін турэмнага рэжыму скончыўся, таму палітзняволеню перавялі ў жаночую калонію № 4.

💌Месца ўтрымання: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Таццяна Васільеўна Канеўская
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Алега Яфрэменку трэці раз будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

У судзе Барысаўскага раёна 23 верасня будзе разгледжана чарговая справа супраць палітвязня Алега Яфрэменкі. Яго трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 Алега перавялі на турэмны рэжым, а пазней двойчы дадавалі па году калоніі за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Алега ўтрымліваюць у зняволенні ўжо чатыры гады.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116232
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Аляксандра Францкевіча

У судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем, асуджаным раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Гродзенскі абласны суд 24 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Аляксандра. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Васіля Скока.

Нагадаем, Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння". Палітвязня прызналі вынаватым па шэрагу цяжкіх Крымінальных артыкулаў.

19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня — Таццяны. Яе абвінавачваюць ва "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" паводле арт. 361-1 КК. Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай у віцебскім СІЗА-2.
📍У Мінску распачаўся суд над Інай Плахатнюк. Верагодна, судзяць яе за салідарнасць з палітвязнямі

Іну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Судзіць жанчыну пачалі 12 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Алена Бачышча.

«Вясна» знайшла жанчыну ў сацсетках, пра якую, верагодна, ідзе гаворка. Іне 49 гадоў, яна з Салігорску. Апошні «лайк» у Аднакласніках быў напачатку студзеня, якраз перад масавым рэйдам КДБ.

Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай, 9 з іх патрапілі пад суд

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🔗Прызначана дата новага суда над палітвязнем Сяргеем Раманавым

Палітвязню інкрымінуюць арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Новы суд распачнецца ўжо 24 верасня ў Горках. Працэс прызначана весці суддзя Наталля Фомічава.

Нядаўна Сяргея, які толькі ў траўні выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода, зноў адправілі туды ў ліпені на 5 месяцаў. Пісьма ад Сяргея не даходзяць ужо больш за месяц.

Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
💻Напісаць анлайн
🇺🇦Ураджэнца Херсона будуць судзіць у Мінску па 4 крымінальных артыкулах. Летась яго ўжо асудзілі за каментары

51-гадовы
Сяргей Белы родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі, піша @nashaniva. Усё жыццё працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Мае двух непаўналетніх дзяцей.

Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На "пакаяльным" відэа ён кажа, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Наступны суд над Сяргеем пачнецца 27 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Сяргею пагражае да пяці гадоў калоніі ў дадатак да мінулага тэрміна. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч.
❗️Палітвязня Рамана Марусава будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Раман — кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, нарадзіўся ў Касцюковічах. Палітвязень быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу інфармацыі BYPOL.

Праваабаронцам вядома, што яго збілі пры затрыманні. Сляды збіцця, кроў бачны і на «пакаяльным відэа». Адбываць тэрмін Рамана адправілі ў віцебскую калонію № 3. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне. Па рашэнні суддзі Міхаіла Зубені палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

27 верасня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над ім распачнецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Рахманенка. Раману могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

💌Месца ўтрымання: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Раман Браніслававіч Марусаў
💻Напісаць анлайн
49-гадовую Аксану Ляпко хутка будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

Аксана была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачнецца 16 верасня ў Гродзенскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Валерый Раманоўскі.

💌Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аксана Генрыхаўна Ляпко
💻
Напісаць анлайн
2024/10/08 10:35:22
Back to Top
HTML Embed Code: