Notice: file_put_contents(): Write of 12083 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 50
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі | Telegram Webview: CabinetBelarus/3130 -
Telegram Group & Telegram Channel
Захаванне беларускай мовы і культуры беларускай меншасцю ў Польшчы выдатны прыклад для нас усіх, беларусаў

«Захаванне беларускай меншасцю ў Польшчы беларускай мовы, культуры, шанаванне сваіх каранёў – выдатны прыклад для нас усіх, беларусаў», адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка сёння падчас наведвання Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

У ліцэі Павел Латушка правёў сустрэчы з дырэктарам ліцэя Ігарам Лукашуком, з кіраўніцтвам Гайнаўскага павета, з настаўнікамі беларускай мовы і гісторыі, з кіраўніцтвам рады бацькоў, прадстаўнікамі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і арганізацый беларускай меншасці.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні дзейнасці Гайнаўскага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы, пытанні падтрымкі ліцэя з боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, захавання і развіцця магчымасцей для прадстаўнікоў беларускай меншасці ў вывучэнні беларускай мовы і захаванні беларускіх традыцый.

У Гайнаўскім ліцэі беларускую мову вывучаюць больш за 300 вучняў, ліцэй зяўляецца адным з лепшых у Падляскім ваяводстве і карыстаецца вялікай папулярнасцю для паступлення. У ліцэі дзейнічаюць беларускія музычныя і тэатральныя калектывы. Ліцэй выкарыстоўвае бел-чырвона-белую сімволіку ў аздабленні памяшканняў навучальнай установы. У 2024 годзе ліцэй адзначыў 75-годдзе з даты стварэння.

Павел Латушка наведаў Гайнаўскі ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў тым ліку па выніках сустрэчы прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з міністаркай нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай, якая адбылася ў Варшаве 9 студзеня.

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/3130
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3130

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Andrey, a Russian entrepreneur living in Brazil who, fearing retaliation, asked that NPR not use his last name, said Telegram has become one of the few places Russians can access independent news about the war. The S&P 500 fell 1.3% to 4,204.36, and the Dow Jones Industrial Average was down 0.7% to 32,943.33. The Dow posted a fifth straight weekly loss — its longest losing streak since 2019. The Nasdaq Composite tumbled 2.2% to 12,843.81. Though all three indexes opened in the green, stocks took a turn after a new report showed U.S. consumer sentiment deteriorated more than expected in early March as consumers' inflation expectations soared to the highest since 1981. DFR Lab sent the image through Microsoft Azure's Face Verification program and found that it was "highly unlikely" that the person in the second photo was the same as the first woman. The fact-checker Logically AI also found the claim to be false. The woman, Olena Kurilo, was also captured in a video after the airstrike and shown to have the injuries. The regulator took order for the search and seizure operation from Judge Purushottam B Jadhav, Sebi Special Judge / Additional Sessions Judge. He adds: "Telegram has become my primary news source."
from ru

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American