group-telegram.com/by_HRL/151
Last Update:
Беларускія адвакаты— лаўрэаты прэміі ў галіне правоў чалавека 2024 года
У 2024 годзе прэмія ў галіне правоў чалавека імя Скотта Кросбі была прысуджана беларускім адвакатам — Максіму Знаку, Віталю Брагінцу і Аляксандру Данілевічу.
Гэтая прэстыжная ўзнагарода, заснаваная Еўрапейскай асацыяцыяй крымінальных адвакатаў (ECBA), штогод уручаецца тым, хто праявіў выключную мужнасць у абароне правоў чалавека і вяршэнства закона.
Усе тры лаўрэаты знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Быць адвакатам у Беларусі стала небяспечнай справай, асабліва для тых, хто бароніць правы чалавека.
Іх суды праходзілі за закрытымі дзвярыма, што падкрэслівае рэпрэсіўны характар улады ў дачыненні да адвакатаў.
У прамове Ірыны Козікавай, сястры Максіма Знака, прагучалі словы: «Ні перапіскі, ні візітаў, ні тэлефонных званкоў, ні адваката», што адлюстроўвае трагічную рэчаіснасць для тых, хто абараняе правы чалавека ў Беларусі.
BY Адвокаты прав человека

Share with your friend now:
group-telegram.com/by_HRL/151